заскару́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Стаць шорсткім, шурпатым; агрубець. Рукі заскарузлі. // перан. Адстаць, закаснець. Калі чалавек заскарузне ў сваіх звычках і ў яго ўсталююцца пэўныя адносіны да работы, да жыцця, да людзей і, нарэшце, да самога сябе, дык ужо вельмі цяжка яго перайначваць. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маргну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Аднакр. да маргаць (у 1–3 знач.).
•••
Вокам не маргнуць — а) не праявіць пачуццяў, настрою, не падаць віду; б) доўга не раздумваць, не вагацца (перад тым, як зрабіць што‑н.).
Як вокам маргнуць — пра вельмі хуткае дзеянне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маро́зны, ‑ая, ‑ае.
1. З марозам, вельмі халодны. Марозны вецер. Марозная зіма. □ Сонечная марозная раніца іграла зайчыкамі на сценах пакоя. Гартны.
2. Звязаны з дзеяннем марозу. Раптам стук пачуўся ў хату з двара, з марознае імглы. Колас. Пад нагамі паскрыпвае свежы, марозны снег. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяці́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак.
Разм. Паводзіць сябе несур’ёзна, па-дзіцячаму. Сцяпану вельмі хацелася б патанцаваць з Маяй, але ён не мог дазволіць сабе так сваволіць і дзяцініцца, як гэта рабочая моладзь. Дуброўскі. — Ах, каб цябе, — злавалася старац, — дваццаць гадоў мае, а дзяцініцца... М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ду́дачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Памянш.-ласк. да дудка; невялікая дудка. Ён як пачне іграць на дудачцы, дык уся вёска збягаецца слухаць. Якімовіч.
2. перан. Разм. Пра вузкае, завужанае адзенне. Вельмі ж не да спадобы Ганне Макараўне штонікі-дудачкі. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назаля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каму і без дап.
Часта прыставаць да каго‑н., турбаваць каго‑н., дакучаць каму‑н. Два дні хлопчыкі назалялі бацькам і суседзям сваімі роспытамі пра партызанаў. Паўлаў. Увечары над ракой было ціха, вельмі прыемна, і нават не назалялі камары. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напаўсо́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца ў стане напаўсну, не зусім прачнуўся або не зусім заснуў. Напаўсонны чалавек. // Які ўласцівы для таго, хто знаходзіцца ў такім стане. Напаўсонныя вочы.
2. Амаль без сну. Прайшоў дзень, мінула ноч, вельмі падобная на ранейшыя ночы — напаўсонная, трывож[н]ая. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невыме́рны, ‑ая, ‑ае.
Які не паддаецца вымярэнню, вельмі вялікі. Я пераводжу позірк на акно. За ім — невымерная глыбіня чыстага неба, ажно ўваччу балюча робіцца ад яго яркай блакітнасці. Шамякін. Калі Дзямід Сыч вярнуўся па папялішча роднай вёскі, сэрца яго ўздрыганулася ад невымернай жальбы. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўча́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які наступіў вельмі рана; заўчасны. Хорам выстраіў ты, твайму воку так міл, Адшліфованы цэгл[а] і камень, — Гэта памяткі-пліты з няўчасных магіл. Купала.
2. Які адбываецца ў непадыходзячы момант. Радасць вяртання, блізкай сустрэчы з роднай дамоўкай перамяшалася з няўчасным сумам. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Адарваць усё, многае або ўсіх, многіх. Паадрываць дошкі ад сцяны. Паадрываць людзей ад работы. □ Вельмі ж яблыкі ўрадзілі, гатовы былі паадрываць галіны. Чарнышэвіч. Павезлі ў шпіталь [салдата]. Ён астаўся і без рукі, і без нагі... Асколкамі паадрывала. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)