ТАХО́МЕТР (ад грэч. tachos хуткасць, скорасць + ...метр),
прылада для вымярэння частаты вярчэння (вуглавой скорасці) дэталей (пераважна валоў) машын і механізмаў. Адрозніваюць Т. магнітныя, вібрацыйныя, інтэгруючыя (гадзіннікавыя і электронныя), магнітна-індукцыйныя, магнітаэл., страбаскапічныя, частотна-імпульсныя, ферадынамічныя, электронна-лічыльныя (лічбавыя), мех., гідраўлічныя, пнеўматычныя іінш. Межы вымярэнняў ад 0 да 1 млн.аб/мін.
У магнітна-індукцыйных Т. адхіленне стрэлкі прапарцыянальнае рознасці вярчальных момантаў на восі ротара і спружыны. На гэтым прынцыпе працуюць авіяц. Т., аўтамаб. спідометры іінш. Сярод механічных найб. пашыраны цэнтрабежны Т., заснаваны на змене становішча рухомых мас (ураўнаважаных спружынай) пры вярчэнні. Перамяшчэнні іх прапарцыянальныя скорасці вярчэння. У гідраўлічных Т. змена становішча паказчыка залежыць ад ціску вадкасці, які зменьваецца прапарцыянальна скорасці вярчэння. Т. з аўтам. запісам паказанняў наз. тахографам.
Схемы тахометраў: а — механічнага цэнтрабежнага (1 — вал, 2 — слізгальная муфта, 3 — рычаг, 4 — груз, 5 — спружына); б — магнітна-індукцыйнага з дыскавым ротарам (1 — пастаянны магніт, 2 — медны або алюмініевы ротар, 3 — вось ротара са стрэлкай, 4 — спружына).
1. Служыць для абазначэння тым, хто гаворыць, самога сябе.
Я не я і кабыла не мая (прыказка: нічога не ведаю, ні да чаго не маю дачынення).
2.у знач.наз., нескл., н.Ужыв. для абазначэння самога сябе як асобы.
Маё чалавечае «я».
Паказаць сваё «я» [а) поўнасцю выявіць свае якасці, магчымасці, здольнасці;
б) настаяць на сваім].
◊
Вось я цябе (яго, яе, вас, іх)! (разм.) — пагражальны вокрык ці заўвага.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
патэ́нцыя, ‑і, ж.
Магчымасці, здольнасці, якія скрыты і могуць выявіцца пры пэўных умовах. Вось тут і ўзнікае важнейшая праблема гістарычнага прагрэсу, праблема патэнцый грамадскага і гуманістычнага развіцця чалавецтва і патэнцый чалавечага духу.Адамовіч.
[Ад лац. potentia — сіла.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
княгі́ня, ‑і, ж.
1. Жонка князя.
2.Нар.-паэт. Нявеста. — Вось ты да дзяўчыны заляцаешся і, ведаю я, любіш ты яе. Чым яна для цябе не княгіня?Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няке́млівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць някемлівага, адсутнасць кемлівасці. — Марыя Дзям’янаўна, выбачайце за маю такую слепату, някемлівасць, — прамовіў Грушка, — вось сяджу і не бачу, хто сядзіць са мною побач.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́ва, ‑ы, ж.
Разм. Правядзенне часу ў доўгіх адвольных гутарках, забаўляючыся, не працуючы. Івось зірнуць было цікава, Як у жанок вялася бава.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сістэматызава́цца, ‑зуецца; зак.інезак.
1. Стаць (станавіцца) сістэматызаваным. Вось толькі цяпер у.. [Сямёна Львовіча] сістэматызаваліся багатыя веды, вопыт.Гарбук.
2.толькінезак.Зал.да сістэматызаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРБІ́ТАў астраноміі,
траекторыя руху нябеснага цела ў касм. прасторы. У найпрасцейшым выпадку прыцягненне двух целаў, адно з іх рухаецца адносна другога паводле Кеплера законаў па кеплеравай (няўзбуранай) арбіце, што мае форму эліпса, у фокусе якога знаходзіцца цэнтр. цела S.
Арбіта цела ляжыць у нязменнай плоскасці, што праходзіць праз пачатак каардынат (цела S). Лінія SN перасячэння плоскасці арбіты з асн. каардынатнай плоскасцю (плоскасцю экліптыкі) наз. лініяй вузлоў. Няўзбураную арбіту вызначаюць элементы: i — нахіл арбіты да плоскасці экліптыкі і Ω — даўгата ўзыходнага вузла (становішча арбіты ў прасторы); a — вял. паўвось іe — эксцэнтрысітэт (памеры і форма арбіты); w — вуглавая адлегласць перыцэнтраП ад узыходнага вузла (становішча арбіты ў яе плоскасці); T — момант праходжання цела праз перыцэнтр. Адхіленні рэальнай арбіты ад кеплеравай наз. ўзбурэннямі (гл.Узбурэнні нябесных целаў). Для вызначэння элементаў узбурэнняў арбіце неабходны сістэматычныя назіранні (астраметрыя, радыёлакацыя, аптычная лакацыя).
Эліптычная арбіта планеты P у прасторы: S — Сонца; П — перыгелій; N — узыходны вузел. ВосьSX накіравана ў пункт веснавога раўнадзенства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСА́ЖНЫ ІНСТРУМЕ́НТ,
астраметрычная прылада для вызначэння момантаў праходжання нябесных свяціл праз вертыкал пры іх сутачным руху. Вынайдзены ў 1689 О.Ромерам.
Стацыянарны П.І. складаецца з астр. трубы (дыяметр -18 см, фокусная адлегласць -2 м) з гарыз. воссю вярчэння даўжынёй каля 1 м, якая ўстаноўлена на слупах-фундаментах. У службе часу выкарыстоўваюцца П.і. пераноснага тыпу. У факальнай плоскасці аб’ектыва знаходзіцца акулярны мікрометр з сеткай верт.ігарыз. ніцей. Візірная лінія П.і. ўстанаўліваецца ў плоскасці мерыдыяна — для атрымання з назіранняў прамога ўзыходжання зорак і папраўкі гадзінніка, ці першага вертыкала — для вызначэння схілення зорак і шыраты месца назірання (гл.Нябесныя каардынаты). Моманты перасячэння відарысам зоркі верт. ніцей рэгіструюцца хранометрам. Пры фотаэл. рэгістрацыі хібнасць аднаго вымярэння прамога ўзыходжання зоркі на стацыянарным П.і. складае ±0,015 с, адной папраўкі гадзінніка на пераносным П.і. — ±0,005 с.
Літ.:
Подобед В.В., Нестеров В.В. Общая астрометрия. 2 изд. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мацне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Рабіцца больш моцным (у 2–8 знач.); набірацца сіл. Мароз мацнеў. Вецер сціх зусім, і ў цёмным вячэрнім небе запаліліся першыя зоркі.Лынькоў.Залпы і паасобныя стрэлы мацнелі, гусцелі і ўрэшце зліліся ў суцэльны гул.Мележ.Гарыць касцёр. Каб ён мацнеў, Падкінем, хлопцы, дроў.Кірэенка.Усё мацнела і мацнела надзея, што вось-вось пакажацца недзе тут і Марыя.Кулакоўскі.З кожным годам расла і мацнела арцельная гаспадарка.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)