бага́тая ф. — бога́тая фанта́зия; бога́тое воображе́ние;
аддава́цца ~зіям — предава́ться фанта́зиям;
што гэ́та за ф. ў цябе́? — что э́то за фанта́зия у тебя́?
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гу́ля, ‑і ігу́ла, ‑ы, ж.
Абл. Гуз, жаўлак. — Ты чаму гэта не сказаў, што пчала ўджаліла цябе ў лоб? Я адразу знайшоў бы дзьмухавец і яго сокам памагаў бы ранку. Нічога б не было, а то, бач, якая гуля вырасла!Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
безбіле́тны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае білета (у 1 знач.). Безбілетны пасажыр./узнач.наз.безбіле́тны, ‑ага, м.[Наста:] — А памятаеш [Васіль], як першы раз на поўным хаду садзіўся ў мой вагон? Памятаеш? Хацелася высадзіць цябе, безбілетнага, дык ты ледзь не з’еў мяне.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нама́рыцца, ‑ма́руся, ‑ма́рышся, ‑ма́рыцца; зак.
Разм. Уволю, многа пама́рыць.
намары́цца, ‑мару́ся, ‑мо́рышся, ‑мо́рыцца; зак.
Разм. Моцна стаміцца, змарыцца. — Больш я цябе не пушчу з хаты, — гаварыла .. [маці] ужо сама сабе. — Днём нацягаецца па тым лесе, наморыцца і ноччу не спіць... Дзіця яшчэ...Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няго́днік, ‑а, м.
Чалавек ганебных, несумленных паводзін; нізкі чалавек. Муж аказаўся нягоднікам. Лёля пакідае яго.Хадкевіч.— Я пагарджаю табой. Ты — баязлівец, вось хто, — даляцеў з зямлянкі жаночы голас. — Цябе судзіць трэба, расстраляць, нягодніка.Дзенісевіч.// Ужываецца як лаянкавае слова. [Палкоўнік:] — Устаць перада мной, нягоднік!Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прабраць, пранізаць (пра холад, вільгаць і пад.). — Вецярок вясновы, здаецца, і цёплы, а на самай справе.. адразу прахопіць.Шамякін.//безас. Праняць, прадзьмуць, выклікаўшы прастуду. Прахопіць цябе ветрам — вось табе і кашаль і розныя іншыя непрыемнасці.Матрунёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́бля, ‑і, ж.
Прылада ў выглядзе нажа з ручкамі па канцах для стругання начарна або здзірання кары з бярвення; струг. Каля стальмашні чалавек дзесяць цесляроў акорвалі скоблямі слупы для электралініі.Паслядовіч.[Настаўнік:] — Што гэта ў цябе, хлопчык? [Міхаська:] — А гэта скобля, жэрдзе скабліць.Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яй-бо́гу, выкл.
Разм. Далібог, дальбог. Такой мясціны вы, яй-богу, наўрад ці знойдзеце больш дзе.Колас.— Нездарма Піліп на мяне так быў ашчэрыўся. Справядлівы ён чалавек, яй-богу!Ермаловіч.[Еўлага:] — А добрая ў цябе схованка за дзвярамі ў сенцах, яй-богу!Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адбараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што і без дап.
3.Разм. Адслужыць, адпрацаваць доўгі час на якой‑н. малацікавай рабоце, службе. Іванаў дзед, Сымон Мурашка, быў калісьці «мікалаеўскім» салдатам. Дваццаць пяць год адбарабаніў.Брыль.
4.каго і без дап. Хутка прайсці, праехаць; завезці. [Майбарада:] — То трэба было і чакаць аўтобуса. Можа абышлося б і дзешавей. Або можна было і пехатою адбарабаніць.Скрыган.— Усё, што магу для цябе зрабіць, гэта сказаць вось Пятру Іванавічу, каб ён адбарабаніў цябе на гэтым газіку на пост да старога Кузьмы.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)