адбі́так, тка і ‑тку, м.

1. тка. Тое, што адлюстравалася на гладкай, бліскучай паверхні ў выніку пераламлення светлавога праменя; адлюстраванне. Тут ціха ля ног плешча чорная хваля азёрная, Адбіткі дубоў і сасонак чарнеюць з вады. Лойка. Справа і злева мільгаюць вуліцы, дамы-палацы, часта іх адбіткі купаюцца ў забетанаваных водах Неўкі і Фантанкі. Лупсякоў. // Цень прадмета, асветленага з процілеглага боку, на якой‑н. паверхні. На бледна-сіняй сцяне, на белых дзвярах палаты ўжо [свяціўся] вялікі сонечны квадрат з адбіткамі рамы. Шамякін.

2. тка. След, які астаўся на чым‑н. ад іншага прадмета. Адбіткі пальцаў. □ Вільготны пясок увесь спярэшчаны.. слядамі [чаек]. Усюды адбіткі іх лапак, нібы нейкі складаны, адмысловы ўзор. В. Вольскі.

3. ‑тку. Тое, што з’яўляецца адлюстраваннем, перадачай у вобразах і паняццях чаго‑н. Тое, што азначала карэнныя змены ў агульным жыццёвым лёсе народа, не магло не знайсці свайго адбітку ў сферы мастацтва, літаратуры. Перкін.

4. ‑тку. След, пячаць, адзнака якіх‑н. пачуццяў, уздзеянняў, уплываў і пад. На ўсіх рэчах у хаце ляжаў адбітак маладой свежай дбаласці. Васілевіч. Час бяжыць імкліва, нястрымна і на ўсё кладзе свой адбітак. Хадкевіч.

5. тка. Тэкст, малюнкі і пад., адціснутыя паліграфічным спосабам. І калі, нарэшце, прэс падымаюць, на кардоне застаецца выразны адбітак як тэксту, так і малюнкаў. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

волчо́к

1. (игрушка) ваўчо́к, -чка́ м.;

2. (побег) сад. ато́жылак, -лка м.; па́растак, -тка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поме́стье ср.

1. маёнтак, -тка м.;

2. ист. двор, род. двара́ м., паме́сце, -сця ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поча́ток

1. бот. пача́так, -тка м., ката́х, -ха́ м.;

2. (о пряже) пачы́нак, -нка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жмуто́к, -тка́ м., уменьш.

1. клочо́к; (соломы и т.п. — ещё) пучо́к;

2. (тряпья, бумаги и т.п.) комо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лісто́к 1, тка, м.

Памянш. да ліст ​1 (у 1 знач.).

•••

Фігавы лісток — крывадушнае прыкрыццё чаго‑н. яўна бессаромнага, несумленнага. [Алаіза:] — Толькі вельмі не спадзявайцеся на маніфест. Маніфест — гэта фігавы лісток, якім цар хоча прыкрыць свой сорам. Арабей.

лісто́к 2, тка, м.

1. Памянш. да ліст ​2 (у 1, 2 знач.); невялікі ліст. Лісток календара. □ — Радыёграма, — далажыў радыст і працягнуў лісток паперы. М. Ткачоў. Рыгорка разарваў канверт і выняў адтуль складзены напалам лісток. Краўчанка.

2. Тое, што і ліст ​2 (у 3 знач.). Кантрольны лісток. Абходны лісток.

3. Разм. Лістоўка, пракламацыя. Недазволеную літаратуру — брашуркі, лісткі, адозвы — .. [сябры] хавалі ў нетрах глухога густога лесу. Колас.

•••

Баявы лісток — невялікая экстранна выпушчаная насценгазета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загне́так, тка, м. і загне́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Тое, што і загнет. З гаршка, што стаяў на загнетку і пыхкаў параю, пахла кіслай капустай з мясам. Новікаў. Сямён Захаравіч устаў, падышоў да печы, качаргою выкаціў на загнетку вугольчык і яшчэ раз закурыў. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свісто́к, тка, м.

1. Прыстасаванне, пры дапамозе якога ўтвараецца свіст. Граф Ельскі выняў з кішэні свісток і.. свіснуў. Пестрак.

2. Свіст, які ўтвараецца пры дапамозе такога прыстасавання. Уздыхнуў паравоз парай і без гудкоў, без свісткоў выбраўся на галоўны пуць. Лынькоў. Рэзкі свісток.. расплываецца ў хмызе і заціхае. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кот, ката́, М каце́, мн. каты́, като́ў, м.

Свойская жывёліна сямейства кашэчых; самец кошкі.

Сібірскі к.

Кату па пяту (разм., жарт.) — вельмі малы ростам.

Купіць ката ў мяшку (разм.) — набыць што-н., не ведаючы яго якасці.

Як кот наплакаў каго-чаго (разм., жарт.) — пра нязначную колькасць чаго-н.

|| памянш.-ласк. ко́цік, -а, мн. -і, -аў, м. і като́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

|| прым. каці́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лото́к

1. (жёлоб) лата́к, -ка́ м.;

ме́льничный лото́к млынавы́ лата́к;

2. (для товаров) лато́к, -тка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)