го́рла, ‑а, н.

1. Храстковая трубка, якая змяшчаецца ў пярэдняй частцы шыі і з’яўляецца пачаткам стрававода і дыхальных шляхоў. Прапаласкаць горла. Пяршыць у горле. □ Сыр стаў у горле, і Гарбача пачала мучыць ікаўка. Мурашка. // Пярэдняя частка шыі, у якой змяшчаецца гэта храстковая трубка. [Алік] ляжаў і чакаў, што вось-вось нехта наваліцца на яго, схапіць за горла, пачне душыць. Шашкоў. Каўнер ціснуў горла, замінаў гаварыць. Мележ.

2. Верхняя звужаная частка пасудзіны. Горла бутэлькі.

3. Вузкі праход з заліва або ўнутранага мора ў адкрытае мора. // Рукаў у вусці ракі. // перан. Пра ўсякі вузкі праход у чым‑н. Прайшоўшы праз вузкае горла маста, .. паток пяхоты разыходзіцца ад Нёмана веерам. Брыль.

•••

Браць (узяць) за горла гл. браць.

Вырваць з горла гл. вырваць.

Горла перагрызці гл. перагрызці.

Горлам браць гл. браць.

Драць (ірваць, надрываць) горла гл. драць.

Засесці ў горле гл. засесці.

Заткнуць горла гл. заткнуць.

З горла лезе (валіцца, прэ) гл. лезці.

Клубок у горле гл. клубок.

Ком у горле гл. ком.

Кусок (кавалак) у горла не лезе (не ідзе) гл. кусок.

На ўсё горла — вельмі моцна, з усёй сілы (крычаць, спяваць і пад.).

Па горла — а) вельмі моцна (заняты, перагружаны і пад.). Завален работай па горла; б) вельмі многа (спраў, клопатаў і інш.). На прадвесні ў Хаіма Плаўніка работы было па горла. С. Александровіч.

Прамачыць горла гл. прамачыць.

Прыстаць з нажом да горла гл. прыстаць.

Слёзы падступілі да горла гл. сляза.

Станавіцца папярок горла гл. станавіцца.

Стаяць калом у горле гл. стаяць.

Стаяць папярок горла гл. стаяць.

Сыты па горла гл. сыты.

У горла не лезе гл. лезці.

Як косць (кветка) у горле гл. косць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ста́я1 ‘чарада птушак’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 1), ‘касяк рыб’ (Сцяшк.). Паводле Сл. ПЗБ (4, 584), з рус. стая́ ‘тс’, што патрабуе дадатковай аргументацыі, параўн. ста́я ‘загарадка ў хляве, дзе стаяць коні’ (брэсц., Нар. сл.), ста́я, ста́і ‘загон’ (Сл. ПЗБ). Прасл. *staja; параўн. таксама ўкр. ста́я ‘курэнь пастухоў; загон; рад сціртаў сена’, рус. ‘хлеў; адрына, загон’, стараж.-рус. стая ‘хлеў’, ‘прыстанішча; ложак; шацёр’, чэш. stáj, stáje ‘стойла’, серб.-харв. ста̏ја ‘стойла; загон’, славен. stája ‘хаціна пастухоў; прыстанішча’, балг. ста́я ‘пакой’, макед. стаја ‘канюшня’. Да стаць, стаяць, першаснае значэнне ‘стойла; месца, дзе стаіць жывёла’, ‘стаянка’. Гл. Фасмер, 3, 749; Махэк₂, 574; Сной₁, 603; гл. спецыяльна Лучыц–Федарэц, Лекс. Палесся, 193–194. Трубачоў (Этногенез₂, 212) лічыць кур’ёзным, аднак цалкам рэальным, што назва “рухлівай” групы жывёл утворана ад і.-е. *stā‑стаяць’. Няма падстаў разглядаць як магчымы субстратны балтызм рус. падмаск. ста́йка ‘хлеў’ (Тапароў, Балтийские яз., 46), параўн. Анікін, Опыт, 283.

Ста́я2 ‘парода, гатунак’ (Бяльк.). Відаць, да стая1 (< ‘з адной стаі, з аднаго гнязда’).

Ста́я3 ‘загон, участак зямлі’ (іўеў., трак., воран., шальч., беласт., Сл. ПЗБ), ‘мера даўжыні ў 100 м’ (Сцяшк.), ст.-бел. стая ‘мера даўжыні, роўная прыблізна 80 м’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. ста́я ‘дзялянка зямлі, загон’, польск. staja ‘пэўная мера даўжыні поля’. Прасл. *staja ‘постаць; паласа поля, занятая пры апрацоўцы’, што да *stati, гл. стаць. Параўн. ЕСУМ, 5, 403.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Schmere

I

f -, -n мазь, зма́зка, шмарава́нне

II

f -, -n правінцы́йная [вандро́ўная] тру́па

III

~ sthen*жарг. стая́ць на ва́рце (вартаваць)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

ва́хта ж

1. (дзяжурства, варта) Wche f -, -n;

стая́ць на ва́хце вайск Wche stehen* [gehen*], Wche hben;

2. перан Schicht f -, -en; ufgebot n -(e)s, -e;

працо́ўная ва́хта Produktinsaufgebot n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

repose2 [rɪˈpəʊz] v. lit.

1. (on) ляжа́ць (на чым-н.); адпачыва́ць;

repose on a coach адпачыва́ць на кана́пе;

2. стая́ць (на чым-н.);

Two small glasses reposed on the tray. Дзве маленькія шклянкі стаялі на падносе.

3. : repose confidence in smb. давяра́ць каму́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

закі́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. закіс, ‑ла; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць кіслым, укіснуць. Цеста закісла.

2. перан. Зрабіцца бяздзённым, абыякавым да ўсяго; апусціцца. Практыка паказвае, што нават самыя вопытныя, выдатна падрыхтаваныя кадры могуць закіснуць і адстаць ад жыцця, калі яны застануцца стаяць на месцы, не будуць пастаянна ўзбагачаць свае веды. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́льна,

1. Прысл. да вольны (у 1, 2, 4, 5, 6, 8, 10 знач.).

2. Каманда на права трымацца ў страі свабодна. Стаяць вольна! □ — Вольна! — скамандаваў ён [Ягораў]. Байцы ўскалыхнуліся, ім перадалося хваляванне камандзіра. Краўчанка.

3. безас. у знач. вык. Аб адчуванні свабоды. Тут так вольна, так цікава, Што толькі тут ён і жыве. Колас.

•••

Вольна дыхнуць гл. дыхнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капа́ч, ‑а, м.

Разм.

1. Прылада для капання зямлі, выкопвання караняплодаў і пад. Жанчыны ў доўгіх спадніцах капаюць бульбу і гэтаксама стаяць, абапёршыся на капачы, каб адышла спіна. Адамчык.

2. Той, хто займаецца капаннем зямлі; землякоп.

3. Пра марудлівага, лянівага чалавека. — Капач ты з-пад цёмнае хмары, хлеба замясіць не ўмееш, хаты ніколі, як людзі, не падмяцеш! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́на, ‑а, н.

1. Уст. Грудзі ці чэрава як сімвал мацярынства, пяшчоты, ласкі.

2. перан. Паверхня ці нетры вады, зямлі. Човен борзда і роўна слізгаціць па шырокаму лону спакойнай Прыпяці. Колас. А над рэчкаю, Над крыніцаю Хутары стаяць, Ўсміхаюцца, Вачмі-зорамі, Зараніцамі, светла-чыстымі, Прамяністымі У лона сініх вод Углядаюцца. Трус.

•••

На лоне прыроды — на адкрытым паветры, сярод прыроды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́туя, ‑і, ж.

Скульптурны вобраз чалавека або жывёліны, які звычайна размяшчаюцца на пастаменце. Мармуровая статуя. □ Прыгожы сад, які любіў Ватто: Між дрэў зялёных статуі паўсталі. Багдановіч. // перан. Пра халоднага, пазбаўленага жыццёвай энергіі чалавека. Гледзячы збоку на Аню, нельга было не падумаць: даць бы гэтай прыгожай статуі жывыя і цёплыя вочы. Васілевіч.

•••

Як статуя (стаяць, сядзець) — зусім нерухома.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)