біг-бі́знес

(англ. big business)

вялікая камерцыйная справа, маштабная гандлёвая здзелка, буйное прадпрымальніцтва.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

запэ́ўніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго, у чым і са злучн. «што».

Пераканаць у правільнасці чаго‑н.; паручыцца за што‑н. — Дазвольце запэўніць вас, таварышы, што наша справа калектыўнай гаспадаркі ёсць справа жыццёвая, правільная, а таму ёй належыць будучыня. Колас. — Прывязу лыжы, прывязу абавязкова, — запэўніў бацька, беражліва апускаючы сына на падлогу. Хадкевіч. Дзядзька Карней запэўніў, што асеннімі пасадкамі займацца яшчэ не позна. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самахо́дзь, прысл.

Разм. Без кіравання, без прынукі (пра каня, вала). [Сымон:] — Пускай.. [каня] на самаходзь, лішне не турбуй у баразне. Кулакоўскі. // Самацёкам, без садзейнічання. Справа ідзе самаходзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увянча́цца, ‑аецца; зак.

Завяршыцца чым‑н. добрым, станоўчым, прыемным. Справа ўвянчалася поспехам. □ Натхнёная праца савецкіх людзей увянчалася новымі перамогамі на ўсіх напрамках камуністычнага будаўніцтва. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ця́жба, ‑ы, ж.

Уст. Спрэчка двух бакоў перад судом; грамадзянская судовая справа. [Сяляне:] — У справе ж нашых цяжбаў з вамі [пан Скірмунт].. суд стаў на вашу старану. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАХР-ЭЛЬ-ДЖЭ́БЕЛЬ,

Эль-Джэбель, арабская назва р. Ніл у Паўд. Судане (ад упадзення справа р. Асва да вусця левага прытока р. Эль-Газаль).

т. 2, с. 359

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

gunnery

[ˈgʌnəri]

n.

1) артылеры́йская спра́ва

2) страля́ньне з гарма́таў

3) па́льная збро́я coll.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

trump card [ˌtrʌmpˈkɑ:d] n. казы́рная ка́рта; надзе́йная спра́ва;

play one’s trump cards выкла́дваць ко́зыр; пуска́ць у ход апо́шні сро́дак

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

каніце́ль

(фр. cannetille)

1) вельмі тонкая залатая або сярэбраная нітка для вышывання;

2) перан. нудная, зацяжная справа, валакіта (разводзіць к.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

усенаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які належыць усяму народу, ахоплівае ўвесь народ. Усенароднае свята. Усенароднае сацыялістычнае спаборніцтва. // Такі, у якім удзельнічае ўвесь народ. Ахова прыроды — справа ўсенародная. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)