oneself [wʌnˈself] pron. fml

1. сябе́, сабе́;

do smth. for oneself рабі́ць што-н. для сябе́;

talk to oneself размаўля́ць з самі́м сабо́ю;

hurt oneself уда́рыцца, вы́цяцца, сту́кнуцца;

see smth. for oneself ба́чыць на свае́ во́чы, перако́нвацца

2. сам; сама́; само́;

one has to do it oneself трэ́ба зрабі́ць гэ́та само́му

(all) by oneself

1) адзі́н, сам, без дапамо́гі;

2) адзі́н, у адзіно́це, у само́це;

be oneself быць у нарма́льным ста́не (фізічным і маральным); быць самі́м сабо́й

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абхарашы́цца, ‑рашуся, ‑рошышся, ‑рошыцца; зак.

Агледзецца, прывесці сябе ў належны парадак. Якуш пазаціраў сляды, абхарашыўся сам і глыбей закапаўся ў сена. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́пускі, ‑аў; адз. няма.

Уст. Тое, што і загавіны. «Гуляе Марыніч, запускі спраўляе, — сам сабе думае Пракоп, — у калгас наважыўся запісацца». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахра́пістасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць нахрапістага. Калі не крывіць душой, дык мне сам Сяргей дужа не спадабаўся сваёй нейкай самаўпэўненай нахрапістасцю. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тудэ́ю, прысл.

Абл. У той бок, у тым папрамку. [Міхась:] — Давай, правядзі мяне да перавозу. [Рыгор:] — Добра, якраз я сам меўся тудэю ісці. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ІНТАРЭ́СУ ТЭО́РЫЯ,

кірунак у сучаснай зах. аксіялогіі і этыцы, блізкі да прагматызму. Узнікла ў 1920-я г. ў межах натуралізму. Яе прыхільнікі — Р.​Перы, Д.​Паркер (ЗША), Ф.​Тэнант (Англія) і інш. — выяўляюць значэнне для чалавека прадметаў і з’яў рэчаіснасці (іх каштоўнасць, у т. л. і маральную), зыходзячы з суб’ектыўных адносін да іх чалавека, яго інтарэсу. Сам інтарэс разумеецца чыста псіхалагічна — як жаданне, схільнасць, прыязнасць, сімпатыя, любоў (ці наадварот, агіднасць, антыпатыя, нянавісць), якія адчуваюць людзі. Маральнасць разумеецца як сродак узгаднення і прымірэння прыватных інтарэсаў, дабро — як тое, што адпавядае макс. суме індывід. інтарэсаў, а доўг — як задавальненне найб. колькасці жаданняў і імкненняў, што існуюць у дадзеным грамадстве (гл. Утылітарызм).

т. 7, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«КАЛЕВІПО́ЭГ»,

эстонскі нацыянальны эпас. Складзены і выд. ў 1857—61 эст. пісьменнікам Ф.Крэйцвальдам на аснове нар. казанняў пра волата-велікана Калевіпоэга. Уключае 20 песень, вершаваны памер якіх блізкі да памеру «Калевалы», з яго запазычаны таксама некат. сюжэты і персанажы.

Асн. фалькл. сюжэты — перамога Калевіпоэга над нячыстай сілай, будаўніцтва гіганцкага моста і інш. — падпарадкаваны гал. тэме барацьбы героя з сіламі пекла і захопнікамі-крыжакамі («жалезнымі людзьмі»). Лёс героя — эпічнае адлюстраванне гіст. лёсу народа, а сам ён, прыкаваны да пякельнай брамы (так заканчваецца «К.»), сімвалізуе нязломную сілу і імкненні эст. народа да свабоды. Ідэі эпасу сталі вызначальнымі ў працэсе фарміравання нац. эст. л-ры і нац.-вызв. руху ўвогуле.

Публ.: Рус. пер. — Калевипоэг. Таллин, 1961.

т. 7, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ЛА́ЧПЛЕСІС»,

латышскі гераічны эпас. Складзены ў 1888 А.​Пумпурам на аснове лат. фальклору (казак, паданняў) і сярэдневяковых хронік. Вытрыманы ў асн. памеры лат. нар. песень (харэй у спалучэнні з дактылем). Персанаж чарадзейных казак Лачплесіс (Той, хто раздзірае мядзведзя) ператвораны Пумпурам у эпічнага волата, нац. героя, правадыра народа ў барацьбе супраць ням. рыцараў. У «Л.» выкарыстаны традыц. эпічныя сюжэты: першы подзвіг героя, гераічныя вандраванні (на зачараваны востраў), жаніцьба на дзеве — памочніцы волата Лаймдата, барацьба з ведзьмаком Кангарам і інш. Лачплесіс перамагае ў паядынку Цёмнага рыцара, але гіне сам; народ чакае вяртання героя і канчатковага вызвалення ад занявольнікаў. На аснове «Л.» ўзнік другасны фальклор (паданні).

Публ.: Пумпур А. Лачплесис. М., 1975.

т. 9, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДСУ́ДНЫ,

абвінавачаны, якога аддалі пад суд. Паводле працэсуальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь (КПК у рэдакцыі 1960) мае права браць удзел у суд. разглядзе яго справы, заяўляць адводы і хадайніцтвы, прад’яўляць доказы, выступаць у суд. спрэчках, выступаць з апошнім словам, абскарджваць прыгавор і вызначэнне суда. Яўка П. ў суд абавязковая. Разбор справы пры адсутнасці П. дапускаецца ў выключных выпадках, калі гэта не перашкаджае ўстанаўленню ісціны па сутнасці абвінавачвання. Свае правы П. рэалізуе сам або з дапамогай абаронца. Пасля вынясення абвінаваўчага прыгавору і набыцця ім законнай сілы П. становіцца асуджаным. КПК Рэспублікі Беларусь 1999 замест паняцця «П.» ўжывае паняцце «абвінавачаны», пакідаючы за ім тыя ж правы і абавязкі.

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 11, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тарпе́да

(ісп. torpedo, ад лац. torpedo = электрычны скат)

падводны цыгарападобны снарад, які сам рухаецца ў вадзе і выкарыстоўваецца для паражэння караблёў, разбурэння прычалаў, докаў і іншых аб’ектаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)