мінерал, разнавіднасцьхалцэдону. Колер ружовы, аранжава-чырвоны, залаціста-жоўты. Трапляецца ў выглядзе запаўнення трэшчын і міндалін у асн. і сярэдніх эфузівах. Ювелірна-вырабны камень. Гал.прамысл. радовішчы — алювіяльныя і элювіяльныя россыпы; найб. вядомыя ў Індыі, Бразіліі, Уругваі, таксама ў Карадагскім вулканічным масіве (Крым, Украіна) і Забайкаллі (Расія).
Літ.:
Банк Г. В мире самоцветов: Пер. с нем. М., 1979;
Ферсман А.Е. Драгоценные и цветные камни СССР // Избр. труды. М., 1962. Т. 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАНІ́ЦКІ (Stranitzky) Іозеф Антон (каля 1676, г. Кнітэльфельд ?, Аўстрыя — 19.5.1726),
аўстрыйскі акцёр, драматург; заснавальнік аўстр.прафес.т-ра. Вучыўся ў Лейпцыгскім ун-це, потым стаў акцёрам. Выконваў ролю Гансвурста — аўстр.разнавіднасць камічнага персанажа (блізкая італьян. Арлекіна); майстар пераўвасаблення, выкарыстоўваў востры нар. гумар. Выступаў як драматург (захавалася каля 14 яго камедый, у якіх значнае месца адводзілася імправізацыі), кіраўнік акцёрскіх труп. З 1706 працаваў у Вене, з 1712 арганізатар і кіраўнік першага аўстр. стацыянарнага т-ра (на ням. мове).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭ́ЗА ДАРО́ЖНАЯ,
самаходная машына, прычапное ці навясное абсталяванне для змешвання грунтоў з вяжучымі матэрыяламі пры буд-ве дарог і для фрэзеравання паверхні дарожных пакрыццяў пры іх рамонце і рэгенерацыі.
Рабочы орган Ф.д. — ротар (вярчальны барабан з метал. лапаткамі або рэжучымі зубамі), дадатковае абсталяванне — кіркоўшчык (рама з замацаванымі на ёй зубамі). Разнавіднасць Ф.д. — фрэза дыскавая, прызначаная для ўтварэння пазоў і фарміравання кантаў беражкоў у асфальтабетонных пакрыццях.
На Беларусі Ф.д. выпускаюць прадпрыемствы «Амкадор» і «Дорвектар».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫТРЫ́Н (ад лац. citrinus лімонны),
мінерал, разнавіднасць празрыстага кварцу жоўтага колеру. Дыхраічны, мяняе адценні жоўтага колеру (лімонны, мядовы, шафранавы, радзей залаціста-карычневы). Утвараецца ў поласцях нізкатэмпературных кварцавых жыл у міяролавых пегматытах. Выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе. Радовішчы рэдкія, Ц. трапляецца на в-ве Мадагаскар, в-ве Аран у Шатландыі, у Расіі, Бразіліі, Францыі. Штучныя ювелірныя Ц. наз. гольд-тапаз, мадэйра-тапаз, Рыо-Грандэ-тапаз і інш.; іх атрымліваюць абпальваннем аметысту або дымчатага кварцу, яны чырвоных адценняў, дыхраізм адсутнічае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯСЛА́,
дрэваапрацоўчая прылада, якая выкарыстоўвалася ў даўбёжным рамястве пры вырабе карытападобных форм і ў цяслярстве. Архаічная форма Ц. вядома з часоў неаліту (завостраны камень з лязом накшталт матыкі, перпендыкулярна пастаўленым да драўлянай ручкі). У тыповым варыянце складаецца з жал. стрыжня з авальным завостраным лязом і драўлянай ручкі, замацаванай у правушыне. Другая разнавіднасць — Ц. ўтульчатая; яна завяршалася конусападобным раструбам-утулкай, у якой замацоўвалася кручкападобная ручка. Ц. адрозніваліся памерамі, авалам ляза, вуглом нахілу стрыжня да ручкі.