горад, сталіца Каракалпакіі, ва Узбекістане. Размешчаны ў пачатку дэльты Амудар’і. Узнік у 1932 на месцы аула. 180 тыс.ж. (1991). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог, рачная прыстань, аэрапорт. Прам-сць: металаапр., буд. матэрыялаў, харч., лёгкая, хім. камбінат. Філіял АН Узбекістана. Ун-т, пед.ін-т. 2 тэатры, філармонія. Музеі: гіст.-краязн., мастацтваў імя І.В.Савіцкага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНА́МСКІ ЗАЛІ́Ў (Golfo de Panamá),
заліў у Ціхім акіяне, каля ўзбярэжжа Панамы. Уразаецца ў бераг Панамскага перашыйка на 140 км, пл. 37 тыс.км², шыр. каля ўвахода 185 км, глыб. да 3200 м. А-вы Жамчужныя. Прылівы паўсутачныя (да 6,4 м). На паўн. беразе П.з. пачынаецца Панамскі канал, пры ўваходзе ў які размешчаны парты Панама і Бальбоа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКО́П’ЕЎСК,
горад, раённы цэнтр у Кемераўскай вобл., у Расіі. Размешчаны у перадгор’ях Салаірскага кража, на р. Аба. Засн. ў 1918. 250,4 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Адзін з цэнтраў здабычы каксавальнага вугалю ў Кузбасе. Прам-сць: машынабудаўнічая (з-ды: «Электрамашына», шахтавай аўтаматыкі, падшыпнікавы і інш.), хім., лёгкая, харчасмакавая, буд. матэрыялаў. Кузнецкі н.-д. вугальны ін-т. Тэатр. Краязн. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ РА́ТУША,
помнік архітэктуры позняга барока і класіцызму. Пабудавана ў 1775 у Віцебску на месцы драўлянай ратушы 16 ст., якая згарэла. Мураваны прамавугольны ў плане 2-павярховы будынак, у цэнтры якога ўзвышалася 4-ярусная вежа, завершаная шатром са шпілем. У 1883 на вежы ўстаноўлены гадзіннік, замест шатровага даху ўзведзена вежа-ратонда. У 1911 над ратушай надбудаваны 3-і паверх. Будынак перабудоўваўся і рэстаўрыраваўся ў 1913, 1944, 1970-я і 1980-я г. Цяпер гэта 3-павярховы прамавугольны ў плане будынак, над якім у цэнтры гал. фасада ўзвышаецца 3-ярусная вежа. Тарцовыя фасады завершаны трохвугольнымі шчытамі з 2 вокнамі-люкарнамі. Гал. фасад дэкарыраваны пілястрамі на вышыню двух паверхаў, паміж 2-м і 3-м паверхамі — прафіляваны карніз (18 ст.). Тамбур у цэнтры гал. фасада вылучаны 2 паўкалонкамі і завершаны атыкам. На 2-м паверсе сіметрычна размешчаны 2 балконы з ажурнай метал. агароджай. Ярусы вежы маюць крывалінейныя абрысы, падзелены прафіляванымі карнізамі. У будынку размешчаны Віцебскі абл. краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫФРАКЦЫ́ЙНАЯ РАШО́ТКА,
аптычная прылада, якая мае вял. колькасць элементаў (шчылін, штрыхоў або люстраных палосак) у непразрыстым экране.
Адрозніваюць рэгулярныя Д.р. (элементы размешчаны перыядычна) і нерэгулярныя Д.р. (элемента размешчаны хаатычна, напр., галаграма). Асн. характарыстыкі Д.р. — перыяд (адлегласць паміж суседнімі элементамі), дысперсія і раздзяляльная здольнасць. Д.р. бываюць плоскія і сферычныя, адбівальныя (з ступеньчатым профілем элементаў наз. эшэлетамі) і празрыстыя. Праходзячы праз Д.р. або адбіваючыся ад яе, святло раскладаецца на шэраг спектраў (гл.Дыфракцыйныя спектры). Уласцівасці Д.р. маюць крышталі, што служаць прасторавай Д.р. для рэнтгенаўскіх прамянёў, а таксама паверхні з вял. колькасцю штучных або натуральных штрыхоў (грамафонныя дыскі, птушыныя пёры, рыбная луска і інш.), на якіх адбываецца дыфракцыя святла. Д.р. выкарыстоўваюцца як асн. элемент спектральных прылад, як аптычныя датчыкі лінейных і вуглавых перамяшчэнняў, палярызатары і фільтры інфрачырвонага выпрамянення і інш.
К.М.Грушэцкі.
Да арт.Дыфракцыйная рашотка. Перыядычная структура (разрэз пры моцным павелічэнні) і схема дзеяння празрыстай (a) і абвівальнай (б) дыфракцыйнай рашоткі: d — перыяд рашоткі; 1 — падаючыя 12 — Дыфрагаваныя прамяні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
асфра́дый
(н.-лац. osphradium, ад гр. osphrainomai = нюхаю)
чуллівы орган малюскаў, размешчаны ў мантыйнай поласці на шляху цячэння вады да жаберных органаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
геміцыклі́чны
(ад гемі- + гр. kyklos = круг);
г-ая кветка — кветка, у якой адны часткі размешчаны па спіралі, іншыя кругамі (напр. у ворлікаў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нейрафа́ны
(ад нейра- + гр. phanos = светлы)
сетка вельмі тонкіх валаконцаў, якія размешчаны каля базальных цельцаў і абумоўліваюць работу раснічнага апарата ў інфузорый.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нефрацы́ты
(ад нефра- + -цыты)
своеасаблівыя клеткі, якія размешчаны па баках сэрца, у сценках нефрыдый, вакол кішэчніка многіх беспазваночных; функцыяніруюць як органы выдзялення.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стэ́павы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стэпу, заняты стэпамі. Стэпавыя прасторы. □ Тысяча камсамольцаў Беларусі накіроўваюцца ў леспрамгас, каб забяспечыць Данбас і іншыя гарады стэпавых раёнаў драўнінай.Дзенісевіч.// Які знаходзіцца, размешчаны ў стэпе. Стэпавая дарога.// Які жыве або расце ў стэпах. Стэпавы кавыль. Стэпавыя птушкі.// Такі, як у стэпе, уласцівы стэпу. Стэпавае паветра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)