анані́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.
Пісьмо без подпісу, невядома кім напісанае. — Ананімка — гэта паклёп, ясна, — пачырванеўшы ад абурэння так, нібы яго апарылі, сказаў Заранік. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
магары́ч, ‑у, м.
Разм. Пачастунак, які наладжвае той, хто атрымаў прыбытак ад якой‑н. здзелкі. — Матруна, і табе пісьмо! — крыкнула ў расчыненае акно Гэлька. — Магарыч піць пасля зайду! Марціновіч.
[Ад санскр. mahārig — выдаткі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пісьмя́, ‑мені ’граматнасць’ (Нас.), пісьмёны ’старажытныя пісьмовыя знакі, літары’ (ТСБМ), стараж.-рус. письмя ’пісьмовы знак, літара’ (1057 г.), ’пісьмовы тэкст, тое, што напісана’ (XII ст.), святая, священная писмена ’Святое письмо’ (1073 г.); ст.-польск. piśmię = польск. pismo, чэш., славац. písmeno ’літара’, ст.-слав. писмѧ ’літара’, ’пісьмёны’. Прасл. дыял. *pisьmę паходзіць з *pisьmo (Бязлай, 3, 41). Да пісьмо (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
іераты́чны
(гр. hieratikos)
свяшчэнны, жрэцкі;
і-ае пісьмо — скорапіс, які стварылі егіпцяне на аснове іерогліфаў для напісання рэлігійных тэкстаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
recommendation [ˌrekəmenˈdeɪʃn] n.
1. рэкаменда́цыя, пара́да;
make recommendations дава́ць рэкаменда́цыі
2. рэкаменда́цыя, пахвала́, стано́ўчы во́дзыў;
a letter of recommendation рэкамендацы́йнае пісьмо́
3. рэкаменда́цыя (на пасаду)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
эпі́стала, ‑ы, ж.
1. Літаратурны жанр 18 — пачатку 19 стст. — пасланне ў форме пісьма.
2. Уст., цяпер жарт. Пісьмо. У эпістале за 1913 год Максім Багдановіч .. прыгадваў пушкінскія брамы. Клышка.
[Ад грэч. epistole — пісьмо.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
склад³, -а, М -дзе, мн. -ы́, -о́ў, м.
Гук або спалучэнне гукаў, што вымаўляюцца адным штуршком выдыхнутага паветра.
Націскны с.
Дзяліць словы на склады.
○
Адкрыты склад — склад, які канчаецца на галосны гук.
Закрыты склад — склад, які канчаецца на зычны гук.
|| прым. складо́вы, -ая, -ае.
Складовае пісьмо (у якім знакамі абазначаюцца склады, а не гукі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
закры́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад закрыць.
2. у знач. прым. Які мае дах, сцены; крыты. Закрыты вазок. □ Малако прывезлі ў закрытай зялёнай машыне. Пальчэўскі.
3. у знач. прым. Не для ўсіх даступны. Закрыты партыйны сход. Закрыты конкурс.
4. у знач. прым. Скрыты, не яўны; унутраны. Закрытая форма туберкулёзу.
•••
Закрытае галасаванне гл. галасаванне.
Закрытае мора гл. мора.
Закрытае пісьмо гл. пісьмо.
Закрытая навучальная ўстанова гл. установа.
Закрыты склад гл. склад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпі́стала
(лац. epistola, ад гр. epistole = пісьмо)
1) літаратурны твор, напісаны ў форме пісем;
2) уст. доўгі, звычайна нудны ліст.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гра́матка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Памянш. да грамата (у 3 знач.); пісьмо, пасланне. [Летапісец] спісвае ўсё ад слова і да слова з даўнейшых граматак пра долю Магілёва. Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)