реши́тельно, я начина́ю теря́тьсяпро́ста я пачына́ю губля́цца;
я реши́тельно за я бясспрэ́чна за;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
апруцяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм.
1. Застыць, скарчанець (пра труп, часткі мёртвага цела). [Ракуцька:] — Паспеў я яшчэ заўважыць, як дрыгнулі яго [немца] ногі і апруцянелі навек.Чорны.
2. Страціць адчувальнасць; анямець, адубець. Цела проста апруцянела і страціла здольнасць што-небудзь успрымаць.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даліка́тнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Быць залішне далікатным; цырымоніцца. — Змяніўся [настрой] — і ўсё, — рэзка адказала Зоя. Яна не лічыла больш патрэбным далікатнічаць.Арабей.Дзіўныя людзі! Далікатнічаюць. Навошта? Сказалі б проста: пастарэў, Ігнат Макаравіч, цяжка табе, не ўпраўляешся ты часам...Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
машта́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да маштабу (у 1 знач.). Маштабная лінейка.
2.перан. Вялікага размаху, ахопу, значэння. Маштабныя планы. Маштабнае мысленне. □ Вядома, і сатырычны вобраз павінен быць маштабным, а не легкаважным ці проста па-фельетоннаму дасціпным.Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Нешырокая, невялікая рака. Перайшоўшы зыбкую кладку праз рэчку, дзед пайшоў непрыкметнай сцежкай проста туды, дзе з празрыстай дымкі праступаў малады бярозавы параснік.Лынькоў.Абросшая вербамі, спакойна цякла рэчка каля самых хат.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бестакто́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які не прытрымліваецца такту ў абыходжанні з людзьмі; нетактоўны. Але ж перад.. [Лёдзяй] стаяла не проста аслепленая непрыязнасцю, бестактоўная эгаістка, а Юркава маці.Карпаў.// Неадпаведны абставінам; недарэчны. [Лемяшэвіч] гэтак жа, як і Бушыла, быў абураны бестактоўным учынкам завуча.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заінтрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак, каго-што.
Выклікаць вялікую зацікаўленасць; захапіць, зацікавіць. Відаць было, што .. [Янка] хацеў заінтрыгаваць прыяцеля і не адказваў проста на яго пытанне.Колас.Заінтрыгавала Андрэя тое, што яго так хутка выклікае Паддубны — нядаўна ж былі ў яго.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пустазво́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
Разм. Гаварыць пустое; балбатаць. — Другі баіцца, мусіць, буры: Даводзіць ён, што лепей крышку Было б сядзець нам у зацішку; А трэці проста пустазвоніць — Ні нападае, ні бароніць.Крапіва.«З Наталяй нельга пустазвоніць», — думаў Казімір.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разміні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Ачысціць (ачышчаць) ад мін. — Я размініраваў адну з вуліц Валгаграда, — кажа далей Барыс.Гарбук.[Маладых людзей] хапалі і пасылалі на работу ў Германію або проста на фронт — капаць акопы, размініраваць пад абстрэлам замініраваныя ўчасткі...Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)