нафтагіга́нт

(ад нафта + гігант)

буйное нафтаперапрацоўчае прадпрыемства.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

niewypłacalny

niewypłacaln|y

неплацежаздольны;

przedsiębiorstwo ~e — неплацежаздольнае прадпрыемства

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

prywatka

ж.

1. разм. вечарынка;

2. прыватнае прадпрыемства

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

знахо́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Знойдзеная рэч.

Бюро знаходак (установа, якая вяртае згубленыя рэчы іх уладальнікам).

2. перан. Аб кім-, чым-н. набытым і вельмі патрэбным.

Творчыя знаходкі.

Гэты спецыяліст — з. для прадпрыемства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стало́вая, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

1. Асобны пакой у кватэры з абедзенным сталом, дзе ядуць.

2. Камплект мэблі для такога пакоя.

3. Прадпрыемства грамадскага харчавання.

Студэнцкая с.

|| прым. стало́ўскі, -ая, -ае (да 3 знач.; разм.).

Сталоўская ежа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадпрыма́льнік ’арганізатар або ўласнік гандлёвага ці прамысловага прадпрыемства’, ’арганізатар выгаднай справы’ (ТСБМ). Калька рус. предприниматель, якое ў сваю чаргу калькуе ням. Unternehmer ’тс’ ад unter‑ ’прад’ і nehmen ’браць, прымаць’; паводле Станкевіча (Зб. тв., 1, 259) — русізм, замест прадпрыемца ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ваўнамы́йка, ‑і, ДМ ‑мыйцы; Р мн. ‑мыек; ж.

1. Машына для мыцця воўны.

2. Прадпрыемства або частка яго, дзе мыюць воўну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аге́нцтва, ‑а, н.

Прадстаўніцтва, аддзяленне якой‑н. установы ці прадпрыемства. Гандлёвае, паштовае, страхавое агенцтва. // Установа інфармацыйнага, пасрэдніцкага характару. Інфармацыйнае агенцтва. Тэлеграфнае агенцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цаге́льня, ‑і, ж.

Прадпрыемства, на якім вырабляецца цэгла. Працаваць на цагельні. □ Самае важнае, каб цагельня справілася, каб быў заўсёды запас цэглы... Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

going​2 [ˈgəʊɪŋ] adj. бягу́чы, цяпе́рашні, які́ дзейнічае;

the going rate цяпе́рашні курс (разлікаў)

♦

a going concern (до́бра нала́джанае) прыбытко́вае прадпрые́мства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)