САПАНІ́НЫ,
арганічныя безазоцістыя рэчывы, у якіх цукры злучаны з вытворнымі стэрынаў. Ўтрымліваюцца гал. чынам у раслінах, знойдзены таксама ў тканках ігласкурых.
Аморфныя, бясколерныя ці жаўтаватыя рэчывы, добра раствараюцца ў вадзе (растворы пеняцца, як мыла). Уваходзяць у састаў лек. прэпаратаў расл. паходжання (напр., кара мыльнага дрэва, салодка), якія ўжываюцца як адхарквальная і мачагонныя сродкі. Некат. С. выкарыстоўваюцца ў вытв-сці стэроідных гармонаў.
т. 14, с. 165
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАХРАМІ́ЗМ (ад фота... + грэч. chrōma колер, афарбоўка),
здольнасць рэчыва абарачальна набываць або змяняць афарбоўку (спектры прапускання і паглынання) пад дзеяннем аптычнага выпрамянення (ультрафіялетавага, бачнага і інфрачырв.). Уласцівы вял. колькасці рэчываў арган. і неарган. паходжання. Ф. арган. рэчываў абумоўлены фотафіз. працэсамі і рознымі фотахімічнымі рэакцыямі, Ф. неарган. рэчываў тлумачыцца абарачальнымі працэсамі фотапераносу электронаў. На аснове арган. і неарган. фотахромных рэчываў вырабляюцца фотахромныя матэрыялы.
т. 16, с. 448
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лепталі́ды
(н.-лац. leptolida)
атрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл падкласа гідроідных; прадстаўлены асобінамі паліпоіднага і медузоіднага паходжання; марскія гідроідныя паліпы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
метэары́т
(ад гр. meteoros = які лунае ў паветры)
цвёрдае цела касмічнага паходжання, якое ўпала на Зямлю з міжпланетнай прасторы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гранітыза́цыя
(ад граніт)
сукупнасць працэсаў у зямной кары, у выніку якіх цвёрдыя горныя пароды рознага паходжання ператвараюцца ў граніты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гематаксі́ны
(ад гема- + таксіны)
рэчывы мікробнага, расліннага або жывёльнага паходжання, якія парушаюць абалонкі эрытрацытаў крыві і выклікаюць іх гемоліз.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ру́мба
(ісп. rumba)
1) бальны танец мексіканскага паходжання, а таксама музыка да гэтага танца;
2) адна з формаў джазу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сінкарыён
(ад гр. syn = разам + karyon = ядро)
ядро дваістага паходжання, якое ўтвараецца ў інфузорый, а таксама ў марскіх вожыкаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
твіст
(англ. twist)
1) парны танец амерыканскага паходжання з характэрнымі рухамі бёдраў;
2) музыка, песня ў рытме гэтага танца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хна
(ар. chena)
чырвона-жоўтая фарба расліннага паходжання, якая выкарыстоўваецца для афарбоўкі шэрсці, а таксама валасоў, ногцяў і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)