ФІТАТРО́Н (ад фіта... + грэч. thronos месцазнаходжанне),

памяшканне (камера ці комплекс камер), дзе вырошчваюць расліны ў штучных, спецыяльна створаных умовах. У Ф. вывучаюць працэсы жыццядзейнасці раслін у залежнасці ад асветленасці, вільготнасці глебы і паветра, т-ры асяроддзя і інш.; вызначаюць устойлівасць відаў і сартоў раслін да хвароб і шкоднікаў; у Ф. можна атрымліваць па некалькі ўраджаяў за год, што паскарае селекцыйны працэс.

т. 16, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

entrümpeln vt ачы́сціць ад хла́му (якое-н. памяшканне)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

vóllklimatisiert a абсталява́ны сістэ́май шту́чнага клі́мату (пра памяшканне)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wáchtlokal n -(e)s, -e вайск. караву́льнае памяшка́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

áusräumen vt

1) апаражня́ць, вызваля́ць (памяшканне)

2) чы́сціць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Räumlichkeit f -, -en

1) памяшка́нне

2) аб’ём, ёмістасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дырэ́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Кіраўнічы орган прадпрыемства, ведамства, навучальнай установы на чале з дырэктарам.

Распараджэнне дырэкцыі.

2. Памяшканне, дзе знаходзіцца такое кіраўніцтва.

|| прым. дырэкцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

быто́ўка, -і, ДМ -то́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж. (разм.).

На прадпрыемствах, фермах, будоўлі і пад.: памяшканне для адпачынку і захоўвання інструментаў, прылад і пад.

|| прым. быто́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разда́тачны, -ая, -ае.

1. гл. раздаць¹.

2. Які прызначаны для раздачы.

Р. матэрыял.

3. у знач. наз. разда́тачная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Памяшканне, дзе праводзіцца раздача чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паве́ць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Пляцоўка пад дахам на слупах для хавання чаго-н. ад дажджу, непагоды.

Згрузіць мяхі пад п.

2. Памяшканне, дзе звычайна складаюць дровы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)