расійскі архітэктар, прадстаўнік рус. барока сярэдзіны 18 ст. Па паходжанні італьянец. Сын Б.К.Растрэлі. У 1716 прыехаў з бацькам у Пецярбург. Вучыўся за мяжой, магчыма, у Італіі (паміж 1725—30). У 1730—63 прыдворны архітэктар. Раннія пабудовы блізкія рус. архітэктуры 1-й пал. 18 ст. (палацы Бірона ў Рундале, 1736—40, і Елгаве, 1738—40, абодва Латвія). Традыцыі архітэктуры еўрап. барока пераасэнсаваны Р. пад уплывам рус.нац.маст. культуры. Для пабудоў характэрны прасторавы размах арх. ансамбля, выкарыстанне званіц, купалаў, ганкаў, тонкіх калонак і інш.; расфарбоўка сцен, пазалота, расл. матывы ў дэкоры (Андрэеўская царква ў Кіеве, праект 1747, пабудавана ў 1748—67 арх. І.Мічурыным). У 1747—52 будаваў Вял.палац у Петрадварцы. Творы 1750—60-х г. набылі большую пластычнасць, рэльефнасць арх. форм, складаны рытм каланад, прасторавы размах у іх спалучаецца з выразнасцю аб’ёмаў, строгасцю планаў: Вял. (Кацярынінскі) палац у Пушкіне, палацы Варанцова (1749—57), Строганава (1752—54) у Пецярбургу і інш. Магутнасцю і веліччу вылучаюцца гар. ансамблі Смольнага манастыра і Зімняга палаца ў Пецярбургу.
Літ.:
Денисов Ю.М., Петров А.Н. Зодчий Растрелли. Л., 1963;
Овсянников Ю. Ф.Б.Растрелли. Л., 1982.
В.В.Растрэлі.В.Растрэлі. Андрэеўская царква ў Кіеве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́НА (Вікенцій Францавіч) (1745, г. Фларэнцыя, Італія — 17.5.1820),
мастак-дэкаратар і архітэктар. Італьянец па паходжанні, працаваў у Польшчы (1780—83) і Расіі (1783—1802). У 1790-я г. надбудоўваў галерэі і афармляў інтэр’еры палаца ў Паўлаўску, часткова перабудоўваў палацы ў Гатчыне і Пецярбургу (Каменнавостраўскі палац), па-новаму апрацаваў іх інтэр’еры. Лепшы яго твор — Румянцаўскі абеліск на Марсавым полі (1798—99; цяпер каля будынка АМ у С.-Пецярбургу). У 1797—1800 па праекце В.Бажэнава будаваў Міхайлаўскі (інжынерны) замак у Пецярбургу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́НСБРУК (Innsbruck),
горад на З Аўстрыі, у Альпах, на подступах да перавалу Брэнер. Адм. ц. зямлі Ціроль. Вядомы з 1234. 118 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: тэкст., металаапр., эл.-тэхн., хім.-фармацэўтычная, харчовая. Маст. промыслы, рамесніцкая вытв-сць сувеніраў. Ун-т (1669), універсітэцкая б-ка (1746). Цірольскі музей Фердынандэум, Цірольскі музей нар. мастацтва. Палац Габсбургаў Гофбург (14—18 ст.). Ландгаўз (1725—28), палацы, цэрквы і інш. Цэнтр турызму і зімовых відаў спорту. Зімовыя алімпійскія гульні (1964, 1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЦВІ́НАВІЧЫ,
вёска ў Кармянскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Касалянка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнУ ад г.п. Карма, 99 км ад Гомеля, 61 км ад чыг. ст. Рагачоў. 1789 ж., 723 двары (1999). Птушкафабрыка «Сож», лясніцтва. Сярэдняя школа, Палац культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік і мемар. дошка П.М.Лепяшынскаму, які заснаваў Ліцвінавіцкую школу-камуну. Каля вёскі паселішча эпохі неаліту і бронзавага веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕКНЕ́С (араб.Мікнас або Мікнасат-эль-Зайтун),
горад на ПнЗ Марока. Адм. ц. правінцыі Мекнес. Засн. каля 10 ст. Каля 350 тыс.ж. (1997). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Важны эканам. цэнтр паўн.-зах. часткі краіны. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (аліўкі, вінаград, цытрусавыя). Прадпрыемствы харч., тэкст., хім., цэм., дрэваапр. прам-сці. Саматужная вытв-сць ганчарных і скураных вырабаў. Ун-т. Музеі: мусульм. мастацтва, нар. мастацтва. Арх. помнікі 13—18 ст.: Вялікая мячэць, Медрэсэ Бу-Інанія, палац Дарэль-Макзен і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЧУ́РЫН (Іван Фёдаравіч) (1700—63),
рускі архітэктар. Вучыўся ў Марской акадэміі ў Пецярбургу (1718—20), пенсіянер Пятра I у Галандыі (1723—29). Працаваў у Пецярбургу (з 1729), Маскве (з 1731). Удзельнічаў у складанні генплана Масквы (1734—39), буд-ве званіцы Троіца-Сергіевай лаўры (з 1740). У 1740—60 пабудаваў цэрквы Тройцы на Арбаце і надбрамную Златавустаўскага манастыра (не захаваліся) у Маскве, Андрэеўскую царкву і Марыінскі палац (паводле праектаў В.Растрэлі) у Кіеве, сабор Свенскага манастыра каля г. Бранск і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ЎДЗІНСКІ,
рабочы пасёлак у Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., на р. Пціч. Аўтадарогай злучаны з г.п. і чыг. ст. Рудзенск (12 км). За 23 км ад г. Мар’іна Горка, 53 км ад Мінска. 2,7 тыс.ж. (2000). Утварыўся ў 1966—68 у сувязі з буд-вам торфапрадпрыемства. Сучасная назва з 11.3.1977, з 29.12.1977 рабочы пасёлак. Працуюць торфабрыкетны з-д «Сяргеевіцкі», эксперым. база «БелНДІпалівапраект», ПМК, прафтэхвучылішча, сярэдняя і муз. школы, дашкольная ўстанова, Палац культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРБАРО́Ў,
вёска ў Беларусі, у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. Прыстань на р. Прыпяць. За 31 км на ПдУ ад Мазыра, 164 км ад Гомеля. 563 ж., 265 двароў (1995). Базавая школа, б-ка, клуб, аддз. сувязі. Сядзібна-паркавы ансамбль 19 ст.
Вядомы з 18 ст. як мястэчка, былі смалакурні. У 1779 пабудаваны Успенская царква, каталіцкая капліца, палац (каля 1865; не збярогся). У 1886 — 226 ж., 33 двары. У Вял.Айч. вайну ў Барбарове і наваколлі дзейнічаў славацкі партыз. атрад; вёска была спалена ням.-фаш. акупантамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРА́КСІН (Уладзімір Мікалаевіч) (5.7.1901, г. Омск, Расія — 2.1.1980),
бел. архітэктар, педагог. Засл. Будаўнік Беларусі (1967). Скончыў Ленінградскі ін-т інжынераў камунальнага буд-ва (1934). З 1952 у БПІ. У 1971—75 у Брэсцкім буд. ін-це. Асн. работы: Палац піянераў (1935—36) і будынак ЦККПБ (1940—41, закончаны ў 1947; абодва ў сааўт.), Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1954), жылыя дамы на вуліцах К.Маркса, Маскоўскай, Захарава (1949—55) у Мінску; педтэхнікум у Крычаве (1938), кінатэатр «Радзіма» (1939) у Магілёве; клуб запалкавай ф-кі ў Рэчыцы (1939) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЧЭ́НЦА (Vicenza),
горад на ПнУ Італіі. Знаходзіцца ў вобл. Венецыя, каля падножжа Альпаў, на р. Бакільёне. Адм. ц. правінцыі Вічэнца. Вядомы з часоў Стараж. Рыма. 107,1 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел на чыгунцы Венецыя—Мілан. Металургія, тэкст. і с.-г. машынабудаванне, хім., гумавая, тэкст., абутковая, швейная, керамічная, харч., папяровая, ювелірная прам-сць. Маст. галерэя. Руіны стараж.-рым. пабудоў. Цэрквы (10—16 ст.), палацы (15—18 ст.). Шматлікія пабудовы А.Паладыо (16 ст.), у т. л.палац К’ерыкаці, Базіліка, т-р Алімпіка, каля Вінчэнцы знакамітая познарэнесансавая віла «Ратонда».