Ну́шкаць (нушкъць) ’панукаць, падганяць’ (міёр., Нар. сл.), ’прымушаць’ (віл., Сл. ПЗБ). Ад ну ж (< *nu і *že), гл. ж, жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панука́ць ’прымушаць рабочую жывёлу рухацца хутчэй; нокаць; дэспатычна распараджацца, не лічыцца з чым-небудзь, папіхаць’ (ТСБМ). Да ну, нукаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́ркнуць, -ну, -неш, -не; ме́ркнуў, -нула і мерк, -кла; -ні; незак.

1. Траціць паступова яснасць, бляск; цямнець.

Зоркі меркнуць.

2. перан. Траціць сілу, славу, значэнне.

Слава меркне.

|| зак. паме́ркнуць, -ну, -неш, -не; паме́ркнуў, -нула і паме́рк, -кла; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́ўкнуць, -ну, -неш, -не; моўк, мо́ўкла; -ні; незак.

Заціхаць, замаўкаць.

Цэлымі днямі не моўкне гамонка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крэ́пнуць, -ну, -неш, -не; крэп, крэ́пла; -ні; незак. (разм.).

Дранцвець, нямець ад холаду.

Рукі крэпнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распане́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Разгультаіцца, распусціцца; стаць пераборлівым.

Ну ты ўжо зусім распанеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыту́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; аднакр.

Тупнуць, стукнуць нагой аб падлогу або зямлю.

П. ботамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спра́хнуць, -ну, -неш, -не; спрах, -хла; -ні; зак.

Сатлець, збуцвець, ператварыцца ў парахню.

Адзежына спрахла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

boy2 [bɔɪ] interj. infml (выкрык здзіўлення, радасці, болю і да т.п.);

Boy, isn’t it cold! Ну і халадэча!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

шафра́н

1. бот. шафра́н, -ну м.;

2. (сорт яблок) шафра́н, -ну м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)