Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Мяжы́перніца, межыперсніца, мяжыперсціц(а) ’міжперсніца, нарывы рук (ног) паміж пальцамі’ (Некр., Касп., Бяльк.), ’высыпка, асабліва пры каросце’ (Нас., Бяльк.), міжыпірніца ’глыбокае загнаенне далоней ад цвёрдай работы’ (КЭС, лаг.). Рус.валаг.междупёрст(н)ица ’хвароба паміж пальцамі ад забруджвання’, с.-урал. ’кароста’, смал.межепарщица ’тс’. Фармальна да меж- (між‑) і перст ’палец’ (< прасл.pьrstъ). Аднак, улічваючы пашырэнне лексемы ва ўсх.-слав. гаворках, можна меркаваць, што гэта калька з балт. моў; параўн. літ.tarpupirščiai ’прамежкі паміж пальцамі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
далі́на, ‑ы, ж.
Раўніна, вялікая ўпадзіна паміж гор ці узгоркаў. Снег на палях растаў, толькі ў далінах застаўся ляжаць шэрым насцілам.Каваль.Тут вочы ўпіраюцца ў недалёкае ўзвышша, якое градою праходзіць уздоўж балоцістай даліны.Пестрак.З пагорка ўніз, у бок даліны, Збягае сцежка між кустоў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бессмяро́тны, ‑ая, ‑ае.
Выс.
1. Які ніколі не памірае, вечна жыве. Народ бессмяротны.
2. Які вечна жыве ў памяці народа, заўсёды захоўвае сваё значэнне. Імёны герояў бессмяротныя. Бессмяротная слава. Бессмяротныя подзвігі. Бессмяротнае вучэнне Леніна. Бессмяротныя творы класікаў марксізма-ленінізма. □ І заўсёды між нас — Бессмяротны Ільіч.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знемагчы́, знемагу, зняможаш, зняможа; пр. знямог, знемагла, ‑ло; зак.
Страціць сілы, аслабець, дайсці да знямогі. Стаміўся ты, дружа, знямог І выбіўся з сіл. Ты шмат перамераў дарог Між пустак, магіл.Колас.Было ціха; здавалася, усё знемагло ад дзённай спёкі і, самлеўшы, чакала вечара і дажджу.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзіва́к, ‑а, м.
Чалавек з незвычайнымі схільнасцямі, звычкамі, поглядамі; арыгінал (у 2 знач.). — Дзівак, — між сабой гаспадыні гавораць: — Бярэ, што не трэба, патрэбнае дорыць.Лось.Лявон з маленства цягу меў Да тэхнікі, і ў наваколлі Не па сваёй — па людскай — волі Ён славу дзівака займеў.Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капы́т, ‑а, М ‑пыце, м.
Рагавое ўтварэнне на канцы ног у некаторых млекакормячых. Калі-нікалі праязджала павольна калымага, .. пацоквалі падкаваныя конскія капыты.Колас.На паляне між дубоў — Шмат слядоў Ад капытоў.Муравейка.Адбіваецца кабылка Капытамі ад ваўкоў.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ква́кацьікво́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Утвараць гукі, падобныя на «ква-ква». Дзіўны светла-блакітны месяц ныраў між белых хмурынак; як ніколі, энергічна і гучна квакалі жабы.Ваданосаў.Зялёныя шарэнгі ішлі маршам, яны з задавальненнем аглядалі разбураны і спалены горад і, ухмыляючыся, квакалі: «Рус капут».Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пары́ўны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і парывісты (у 1, 2 знач.). Тут, уварваўшыся аднекуль з поўначы, між двух бароў, прагульваўся слабы, але парыўны вецер.Асіпенка.Песня ішла і ішла поруч з маладосцю і сталасцю, радасцю і бядой, працай і адпачынкам: то бадзёрая, парыўная, то журботная, жаласлівая.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перале́сак, ‑ску, м.
Невялікі лес, аддзелены полем ад іншых лясных участкаў, або рэдкі ці малады лес паміж ляснымі масівамі. Лесу не відаць, толькі сям-там пералескі, маленькія, вельмі ўтульныя цяністыя гаёчкі.Сачанка.Дарога была прасёлкавая, глухая — яна вілася між палямі і пералескамі воддаль ад паселішчаў.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)