ката́ться как сыр в ма́сле пла́ваць як сыр у ма́сле;
ката́ться со́ смеху кача́цца (захо́дзіцца) ад (са) сме́ху.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1. Скокнуўшы, апынуцца дзе‑н. Мяч заскочыў за шафу.// Імкліва забегчы, заехаць, уварвецца куды‑н. [Машына] крута развярнулася на вуліцы, заскочыла на тратуар.Асіпенка.Запаліўшы маленькую люльку, стары Дзямід расказаў мне гісторыю аб тым, як на двор яго бацькі.. заскочыў неяк з Пушчы дзік.В. Вольскі.//Разм. і спец. Выйшаўшы са свайго месца, заняць няправільнае становішча, перакасіцца (пра дэталі, часткі якога‑н. механізма). Спружына заскочыла.
2.Разм. Зайсці, забегчы куды‑н. мімаходам, ненадоўга. Заскочыла ў хату Аленка, Тараса Шаўчэнку ўзяла, хустачку на плечы пакінула.Колас.
3. Выскачыць наперад, зрабіць што‑н. раней за іншых. — Няхай судзіцца, няхай судзіцца.., — заскочыў сыну наперад Даніла.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.
1. Коцячыся, перамясціцца. Афіцэр перакаціўся цераз канаву і кінуўся ў хмызняк.Васілеўская.//Разм. Перавярнуцца з аднаго боку на другі. Адам Лабека глуха застагнаў і паваліўся на бок, паволі падкурчыў адну нагу, потым другую. Боль не сунімаўся. Адам Лабека перакаціўся на спіну.Паслядовіч.
2. Перамясціцца па небасхілу з аднаго месца на другое (пра сонца, месяц і пад.). Сонца перакацілася на захад.
3. Хвалепадобна распаўсюдзіцца, разнесціся (пра гукі). Начную цішыню, як раскат грому, раскалоў стрэл. Ён узарваў спакой летняе ночы і перакаціўся рэхам у наваколлі.Чарнышэвіч.
4. Пракаціцца далей, чым трэба. Мяч перакаціўся за рысу.
5.Разм. Упаўшы, перавярнуцца, перакінуцца. Перакаціцца ад аднаго ўдару.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́мах, ‑у, м.
1. Выстрал або ўдар міма цэлі; непападанне ў цэль. Біць без промаху. □ Не ведае промаху куля чэркеса.Броўка.Промах — мяч ляціць у ваду і вось ужо гайдаецца на хвалях, даволі хутка ўцякаючы ад берага.Брыль.
2.перан. Памылка, хіба. У рамястве.. [Васіль] быў здатны, прыкметлівы, а ў гаспадарскіх справах часта спатыкаўся, меў шмат усякіх промахаў і ўсякіх недарэчнасцей.Кулакоўскі.Я не збіраюся ідэалізаваць парторга Абраменкава. Ёсць і ў яго рабоце свае недахопы, промахі: вельмі гэта тонкая і складаная справа — партыйная работа.Дадзіёмаў.
•••
Не промах — лоўкі, кемлівы, які не ўпусціць свайго. [Стары Верас:] Ну, што ж мне сказаць... Як я пагляджу, дык мой хлопец не промах: выбраў сабе дзяўчыну да пары.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Коцячыся, дасягнуць якога‑н. месца. Клубок дакаціўся да стала. Мяч дакаціўся да варот. □ Тралейбус .. дакаціўся да сцяны і стукнуўся ў яе.Арабей.
2.перан. Пашыраючыся, распаўсюдзіцца да якога‑н. месца (пра з’явы, пачуцці і пад.). Андрэй адчуў, як па спіне яго пабеглі мурашкі, холад скаваў цела і дакаціўся да сэрца.Чарнышэвіч.Хваля аблаў і пагромаў дакацілася да мястэчка.Брыль.// Данесціся, дайсці да слыху (пра гукі). Заставалася скласці апошні стог сена, як раптам аднекуль дакаціўся раскат грому.Сіняўскі.Зноў дакаціліся да Ігнася зыкі музыкі.Чорны.
3.перан.Разм. Апусціцца, дайсці да якога‑н. ганебнага стану. Уся гісторыя з Дывінцом выглядала падазронай і дзіўнай. Каб такі хлопец дакаціўся да п’янства і сварак!Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перабі́цьсов.
1.в разн. знач. переби́ть;
п. ваўко́ў — переби́ть волко́в;
п. ку́плю — переби́ть поку́пку;
п. пах — переби́ть за́пах;
п. паду́шкі — переби́ть поду́шки;
п. мяч — переби́ть мяч;
2. (разбить во множестве) переби́ть, переколоти́ть;
п. по́суд — переби́ть (переколоти́ть) посу́ду;
3. (сломать ударом) переби́ть, перешиби́ть;
п. руку́ — переби́ть (перешиби́ть) ру́ку;
4. перегороди́ть;
п. пако́й — перегороди́ть ко́мнату;
5. (приостановить, помешать нормальному развитию чего-л.) переби́ть, прерва́ть;
п. прамо́ўцу — переби́ть (прерва́ть) ора́тора;
п. сон (апеты́т) — переби́ть сон (аппети́т);
6. (прибить иначе или в другом месте) переби́ть, переколоти́ть;
◊ пу́гай абуха́ не пераб’е́ш! — посл. пле́тью обуха́ не перешибёшь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)