аптычны спектр выпрамянення ці паглынання, які складаецца з асобных спектральных ліній. Л.с. з’яўляюцца атамныя спектры, спектры зорных атмасфер, спектры арган. малекул пры нізкіх т-рах. Гл. таксама Спектральныя лініі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інса́йд
(англ. inside = літар. унутры)
гулец у футбольнай або хакейнай камандзе, які займае ў лініі нападу становішча паміж крайнім і цэнтральным гульцамі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БО́БРЫКСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1942.
Праведзена партызанамі 6 атрадаў партыз. злучэння Мінскай і Палескай абл. па падрыве чыг. моста цераз р. Бобрык на лініі Калінкавічы—Жыткавічы ў Петрыкаўскім р-не 9 снеж. ў Вял.Айч. вайну. 40-метровы мост моцна ахоўваўся, за 10 км ад яго на ст. Капцэвічы знаходзіўся буйны гарнізон праціўніка. У ходзе аперацыі партызаны разбурылі чыг. палатно і лініі сувязі на З і У ад моста, арганізавалі засады на дарогах, знішчылі ахову на раз’ездзе, пусцілі пад адхон вайск. эшалон, атакавалі і знішчылі ахову моста, замініравалі яго і ўзарвалі. У выніку аперацыі рух на чыгунцы быў спынены на 7 сутак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГІНА́ЛЬНАЯсям’і ліній,
лінія, якая ў кожным сваім пункце датыкаецца да адной лініі сям’і. Напр., усякая крывая з’яўляецца агінальнай для сям’і сваіх датычных; агінальная сям’і акружнасцяў аднолькавага радыуса R з цэнтрамі на адной прамой — пара прамых, кожная з якіх ляжыць на адлегласці R ад лініі цэнтраў (гл.рыс.). Ураўненне агінальнай сям’і ліній на плоскасці, якія вызначаюцца ўраўненнем 𝑓(x, y, C) = 0, можна знайсці з сістэмы 𝑓(x, y, C) = 0, 𝑓c (x, y, C) = 0 выключэннем параметра C пры ўмове, што 𝑓(x, y, C) мае неперарыўныя першыя частковыя вытворныя па ўсіх пераменных.
Агінальныя сям’і акружнасцяў з цэнтрамі на адной прамой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аб’ектывава́ць, ‑тывую, ‑тывуеш, ‑тывуе; зак. і незак., каго-што.
Увасобіць (увасабляць) што‑н. у чым‑н. аб’ектыўным, рэчыўным, даступным для ўспрыняцця. Магчыма, паэту трэба было аб’ектываваць у самастойным чалавечым вобразе носьбіта той выкрывальнай грамадска-рэалістычнай лініі, якая на працягу ўсёй паэмы змагаецца з няспелымі дробнабуржуазнымі ілюзіямі Перагуда.Бярозкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кры́жык, ‑а, м.
1.Памянш.да крыж (у 1, 4 знач.); маленькі крыж. Яніна здымае з сябе залаты крыжык.Козел.— А ты хоць які крыжык заслужыў?Грахоўскі.
2. Тое, што і крыж (у 3 знач.). На графіку з’яўляюцца ўсё новыя і новыя лініі, рыскі, крыжыкі, кружочкі, лічбы.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анфіла́да
(фр. enfilade)
шэраг паслядоўна прылеглых адзін да аднаго пакояў з размешчанымі па адной прамой лініі дзвярамі (часта ў палацах, старадаўніх будынках).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АДАМО́ВА,
вёска ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета. Чыг. ст. на лініі Віцебск—Даўгаўпілс. За 33 км на ПнЗ ад Полацка, 138 км ад Віцебска. 42 ж., 28 двароў (1994). Аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАГАВА́Я ЛІ́НІЯ,
лінія перасячэння паверхні мора або возера з паверхняй сушы. З’яўляецца мяжой дадзенага вадаёма. Умоўнае паняцце: узровень вады многіх вадаёмаў непастаянны, рэальная Б.л. няспынна змяняецца, таму за паказчык берагавой лініі прымаюць сярэдняе шматгадовае становішча ўзроўню вадаёма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́БРАСЕНЬ,
возера ў Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., на пойме р. Бярэзіна, за 40 км на ПнЗ ад г. Светлагорск. Пл. 0,26 км², даўж. 2,4 км, найб.шыр. 100 м, даўж. берагавой лініі каля 5 км. Старычнае.