хло́рны хим. хло́рный;

~ная кіслата́ — хло́рная кислота́;

~ная ва́пна — хло́рная и́звесть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кісля́ ’кіслата’ (ТСБМ, Жд. 2, Сл. паўн.-зах.), ’закваска’ (Сл. паўн.-зах.). Утварэнне ад кіслы (гл.) з дапамогай суфікса ‑ja (як suša < sux + ja) (SP, 1, 82).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глюко́навы

(ад гр. glykys = салодкі);

г-ая кіслата — цукровая кіслата, якая ўтвараецца пры акісленні альдэгіднай (гл. альдэгіды) групы глюкозы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

плавико́вый плавіко́вы;

плавико́вый шпат плавіко́вы шпат;

плавико́вая кислота́ хим. плавіко́вая кіслата́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смоляно́й смаляны́;

смоляна́я кислота́ смаляна́я кіслата́;

смоляна́я обма́нка мин. смаляна́я падма́нка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

у́ксусный во́цатны;

у́ксусная кислота́ хим. во́цатная кіслата́;

у́ксусная эссе́нция во́цатная эсе́нцыя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

acid​1 [ˈæsɪd] n.

1. кіслата́;

acid rain кісло́тны дождж;

the acid test ла́кмусавая папе́ра; про́ба; выпрабава́нне

2. slang нарко́тык ЛСД

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

НЕЗАМЕ́ННЫЯ ТЛУ́СТЫЯ КІСЛО́ТЫ,

ненасычаныя тлустыя к-ты, неабходныя для росту і развіцця млекакормячых. Да іх адносяцца лінолевая кіслата, ліналенавая кіслата, арахідонавая кіслата, а таксама некаторыя інш. ненасычаныя тлустыя к-ты агульнай ф-лы CH3(CH2)x(CH=CHCH2)y(CH2)zCOOH (дзе x = 1,4,5,7, y = 1-6, z = 0-7), што маюць ад 18 да 24 атамаў вугляроду ў малекуле і цыс-канфігурацыю. З’яўляюцца структурнымі кампанентамі гліцэрыдаў, а таксама фосфаліпідаў, якія ўваходзяць у састаў біял. мембран; удзельнічаюць у біясінтэзе простагландзінаў. Колькасць Н.т.к. канчаткова не вызначана.

Лінолевая і α-ліналенавая к-ты не сінтэзуюцца ў жывёльных арганізмах, трапляюць у арганізм з ежай (алей, жывёльны тлушч). Арахідонавая і інш. Н.т.к. з’яўляюцца метабалітамі лінолевай і α-ліналенавай кіслот (могуць сінтэзавацца ў арганізме). Недахоп Н.т.к. выклікае дэрматыт. Патрэбнасць чалавека ў Н.т.к. каля 10 г у суткі (у пераліку на лінолевую к-ту).

т. 11, с. 271

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДНК, гл. Дэзоксірыбануклеінавая кіслата

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АТФ, гл. Адэназінтрыфосфарная кіслата

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)