2. Адзінства, згуртаванасць. Нас дружба народаў навекі злучыла; У нашым яднанні мы — грозная сіла, — Няма для яе перашкод!Колас.Блок камуністаў і беспартыйных.. увасабляе непарушнае яднанне Камуністычнай партыі, Савецкага ўрада і шырокіх народных мае.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАРАМА́ЗАЎ (Віктар Філімонавіч) (н. 27.6.1934, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1958). Працаваў у раённых газетах. З 1964 у газ. «Звязда», з 1969 у «Літаратуры і мастацтве». З 1971 заг. аддзела маст. фільмаў Бел.дзярж.к-та па тэлебачанні і радыёвяшчанні. У 1982—86 літкансультант СП Беларусі. Друкуецца з 1957. Першы зб. апавяданняў «Падранак» (1968). У зб-ках «Па талым снезе» (1973), «Спіраль» (1974) сцвярджае дабрыню, духоўную годнасць чалавека. У эпічным, лірыка-публіцыстычным рамане «Пушча» (1978, экранізаваны ў 1988) на прыкладзе Ліменскай пушчы на Чэрыкаўшчыне маст. сродкамі паказаў бядотны лёс лясоў на Беларусі. Аповесць «Дзень Барыса і Глеба» (1980) пра сучасную вёску. Падзеям Вял.Айч. вайны прысвечаны раман «Бежанцы» (1990). Аповесць «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991) пра мастака В.Бялыніцкага-Бірулю. У аповесці «Краем Белага шляху» (1992) тэма чарнобыльскай трагедыі. Аўтар нарысаў (зб. «Вясёлка сярод зімы», 1978), сцэнарыяў маст. і дакумент. фільмаў. За кнігу публіцыстычнай прозы і эсэ «Проста ўспомніў я цябе...» (1989) Дзярж. прэмія Беларусі імя К.Каліноўскага 1990.
Тв.:
Дома: Аповесці, апавяданні. Мн., 1984;
Дзяльба кабанчыка: Выбранае. Мн., 1988;
Глядзіце ў вочы лемуру. Мн., 1989;
Аброчны крыж. Мн., 1994. Выбр.тв.Т. 1. Мн., 1997.
Літ.:
Навуменка І. Кніга адкрывае свет. Мн., 1978. С. 216—219;
Дзюбайла П.К. Беларускі раман. Гады 70-я. Мн., 1982. С. 33—46;
Савік Л. Каб не астыла цяпло зямлі. Мн.,1984. С. 45—51.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
апазі́цыя, ‑і, ж.
1. Супрацьпастаўленне сваіх поглядаў, сваёй палітыкі якой‑н. іншай палітыцы, іншым поглядам; супрацьдзеянне, супраціўленне.
2. Група людзей ўнутры якога‑н. грамадства, арганізацыі і пад., якая супрацьпастаўляе свае погляды, сваю палітыку поглядам, палітыцы большасці. Парламенцкая апазіцыя. □ Імкнучыся перашкодзіць перамозе апазіцыі, улады Дамініканскай Рэспублікі рэзка ўзмацнілі рэпрэсіі.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
майстры́ха, ‑і, ДМ ‑расе, ж.
1. Кваліфікаваная работніца, якая займаецца якім‑н. рамяством. Праз велізарныя вокны цырульняў відно было, як нудзяцца без работы майстрыхі.Мехаў.
2.нашто і зінф.Разм. Умелая, спрытная да чаго‑н. жанчына. [Жанчына:] «Хочаце, усіх рукавіцамі забяспечу, вязаць жа я майстрыха».«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нацыяна́льнасць, ‑і, ж.
1. Тое, што і нацыя (у 1 знач.); народнасць (у 1 знач.). Сумесная барацьба з агульным ворагам яшчэ больш змацавала адзінства савецкіх людзей усіх нацыянальнасцей.«Звязда».
2. Прыналежнасць да якой‑н. нацыі, народнасці. Беларус па нацыянальнасці.
3. Нацыянальная самабытнасць. Нацыянальнасць мастацтва.
•••
Савет Нацыянальнасцейгл. савет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перыферы́я, ‑і, ж.
1. Аддаленая ад цэнтра мясцовасць, а таксама мясцовыя ўстановы, арганізацыі ў адрозненне ад цэнтральных. Працаваць на перыферыі. □ — Тавары вязём, поўны кузаў тавараў, усё па накладной. З цэнтра на перыферыю, — не міргнуўшы вокам, адказаў Дарафееў.«Звязда».
2.Спец. Аддаленая ад цэнтра частка чаго‑н. Нервовая перыферыя.
[Ад грэч. periphéreia — акружнасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Апусціцца на ваду, на паверхню вады (пра карабель, ракету і пад.). У 18 гадзін 54 мінуты маскоўскага часу 21 верасня 1968 года аўтаматычная станцыя ўвайшла ў атмасферу Зямлі.. і ў 19 гадзін 08 мінут прываднілася ў разліковым раёне ў акваторыі Індыйскага акіяна.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прычапны́, ‑ая, ‑ое.
Які, не рухаючыся самастойна, прычэпліваецца да чаго‑н. Прычапная веялка. Прычапны вагон. □ Брыгады ўжо мелі па тры-чатыры трактары з багатым камплектам прычапных машын і інвентару.Хадкевіч.Камбайны і іншыя складаныя машыны пастаўлены ў закрытыя памяшканні і пад павеці, прычапны інвентар — на асобнай пляцоўцы.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэцэдэ́нт, ‑у, М ‑нце, м.
Кніжн. Выпадак у мінулым, які служыць прыкладам або апраўданнем для падобных выпадкаў у будучым. Савецкія людзі не маюць перад сабой гістарычных прэцэдэнтаў, ідуць нязведаным шляхам.«Звязда».// Рашэнне суда або іншага органа дзяржаўнай улады, якое прымаецца за ўзор пры рашэнні аналагічных выпадкаў. Судовы прэцэдэнт.
[Ад лац. praecedens, praecedentis — папярэдні.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Растоплены тлушч. Павел, з’еўшы каўбасы і сала, зліў сабе на талерку з патэльні тук і апетытна ма[ча]ў бульбай.Шамякін.Ах, які духмяны тук цячэ на хлеб ад гэтай задымленай смачнай скваркі!Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)