КАМБІНА́Т (позналац. combinatus злучаны ад combino злучаю),
1) прамысловае прадпрыемства, якое аб’ядноўвае некалькі тэхналагічна звязаных паміж сабой спецыялізаваных вытв-сцей. Асн. іх прыкметы: аб’яднанне разнастайных вытв-сцей, іх прапарцыянальнасць, тэхніка-эканам. і вытв. адзінства. Грунтуюцца на паслядоўнай перапрацоўцы сыравіны да атрымання гатовай прадукцыі, выкарыстанні адходаў вытв-сці для выпрацоўкі інш. відаў прадукцыі або на комплекснай перапрацоўцы сыравіны На Беларусі працуюць шынны, сілікатных вырабаў, камвольны, цэлюлозна-папяровы і інш. К. Некаторыя з іх з’яўляюцца аб’яднаннямі.
2) Адм. аб’яднанне не звязаных тэхналагічна прадпрыемстваў адной галіны (напр., у вугальнай прам-сці), дробных вытв-сцей, мясц. прам-сці (райпрамкамбінат), прадпрыемстваў быт. абслугоўвання, вучэбных фарміраванняў (вучэбны К.) Гл. таксама Камбінаванне ў вытворчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ПА (франц. loupe),
сістэма з адной або некалькіх лінзаў з невял. фокуснай адлегласцю (f=0,01÷0,1 м) для разглядвання дробных аб’ектаў, размешчаных на канечнай адлегласці.
Аб’ект размяшчаюць паблізу пярэдняга фокуса Л. (паміж фокусам і Л.) так, каб яго прамы ўяўны відарыс знаходзіўся на адлегласці найлепшага бачання d (для нармальнага вока d = 0,25 м). Пры гэтым павелічэнне Л. вызначаецца формулай Γ = d/x і прымае значэнні ад 2,5 да 25. Вымяральная Л. з размешчанай перад факальнай плоскасцю шкалой выкарыстоўваецца для вызначэння лінейных памераў (адлегласцей паміж блізкімі пунктамі, шырыні і вышыні літар, таўшчыні асобных ліній і інш.). Гл. таксама Відарыс аптычны.
Утварэнне аптычнага відарыса ў лупе: F і F′ — фокусы лупы; A — аб’ект; B — уяўны відарыс аб’екта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАНА́МА»,
«панамскі скандал», жульніцкая афера, звязаная са злоўжываннямі і карупцыяй «Усеагульнай кампаніі міжамерыканскага канала», што была створана ў 1879 у Францыі для арганізацыі работ па пракопванні Панамскага канала. Акцыі гэтай кампаніі набылі 800 тыс.чал. Да 1888 кампанія выдаткавала ў 2 разы больш сродкаў, чым меркавалася, але выканала толькі 1/3 усіх работ, пасля чаго спыніла плацяжы і будаўніцтва. Разарыліся дзесяткі тыс.дробных акцыянераў. Суд. разбор справы ў 1889—93 высветліў, што кампанія, каб утаіць сваё цяжкае фін. становішча, сістэматычна падкупляла ўплывовых службовых асоб і паліт. дзеячаў, рэдактараў газет і г.д. Расследаванне «П.» выкрыла глыбокую карумпіраванасць апарату Трэцяй рэспублікі і мела шырокі грамадска-паліт. рэзананс. Тэрмін «П.» стаў хадзячай назвай буйных махлярстваў і афер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗНАЧЫ́НЦЫ,
міжсаслоўная катэгорыя насельніцтва ў Рас. імперыі 18—19 ст., «людзі рознага чыну і звання», выхадцы з духавенства, купецтва, мяшчан, сялян, дробных чыноўнікаў і збяднелых дваран, якія атрымалі адукацыю і адарваліся ад свайго былога сац. асяроддзя. Рост іх колькасці, асабліва ў 19 ст., абумоўлены развіццём капіталіст. эканомікі, якое выклікала попыт на адукаваных спецыялістаў. З 1840-х г. Р. аказвалі значны ўплыў на развіццё грамадскага жыцця і культуры, з ліквідацыяй прыгоннага права (1861) сталі асн.сац. пластом, з якога фарміравалася бурж.інтэлігенцыя. У 1840—90-я г. Р. складалі пераважную большасць удзельнікаў рэв. і ліберальнага руху ў Расіі. Да рэв. Р. належалі петрашэўцы, В.Р.Бялінскі, М.Г.Чарнышэўскі, М.А.Дабралюбаў, Т.Р.Шаўчэнка, К.С.Каліноўскі, народнікі (гл.Народніцтва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
граўва́ка
(ад ням. grau = сыры + Wacke = разнавіднасць горнай пароды)
горная парода шэрага, чорнага, зялёнага колеру, якая складаецца з дробных кавалкаў асадачных, метамарфічных і вулканічных парод, пераважна сцэментаваных.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
fuzz
[fʌz]1.
n.
1) пушы́нка f.; варсі́нкі, валаскі́pl.; пух -у m., пушо́к -ку́m.
Peaches covered with fuzz — Пэ́рсікі пакры́тыя пушко́м
2) Sl. паліцыя́нт -а, мент мянта́, дэтэкты́ў -ва m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ра́піца ’прамежнасць між капытоў каровы’, ра́поціна ’прамежнасць у капытах жывёлы’ (івац., Нар. лекс.), ра́паткі, ра́паціцы мн. л. ’тс’ (ЛА, 1), ра́потыця ’казырок’ (Лексика Пол.). Звязана з коранем *rap‑, прадстаўленым у прасл.*rapati ’браць, хапаць, сцягваць’ < і.-е.*rep‑ ’хапаць, сцягваць’, лац.rapere ’хапаць’, літ.répti ’ахопліваць’, параўн. таксама польск.дыял.rapa, rapka ’лапа з кіпцем (у птушак і дробных жывёлін)’, rapeć ’лапа, рука, капыт’. Магчыма змяшэнне з утварэннямі з *rak‑, параўн. ракавіца ’прамежнасць між капытоў у парнакапытных’ (Мат. Маг., 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
галу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
1. Круглы камяк, шарык, скачаны з якога‑н. мяккага рэчыва. Галушка воску. Качаць сыр у галушкі.
2.толькімн. (галу́шкі, ‑шак). Страва ў выглядзе дробных клёцак (з мукі або дранай бульбы), прыгатаваных на булёне ці на малацэ. Глядзелі хлопцы як на дзіва, Як дзядзька, цеста замяшаўшы, Качаў галушкі, міску ўзяўшы.Колас.З бульбы ў нас галушкі вараць, Нашу бульбу ўсюды хваляць.Русак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вінегрэ́т, ‑у, М ‑грэце, м.
1. Халодная страва, прыгатаваная з дробных кавалачкаў нарэзанай агародніны, часам з рыбай або мясам, і запраўленая алеем, воцатам і пад.
2.перан.Разм. Сумесь розных прадметаў, паняццяў. [Настрыца:] — Мяне цікавіць: з каго вы гэтую брыгаду будзеце ствараць, хто ў яе зараз пойдзе?.. Усе працуюць, кожны на сваім месцы, а тут і ўборка падыходзіць. Можна такога вінегрэту нарабіць, што потым і за цэлы год не разбярэшся...Стаховіч.
[Ад фр. vinaigrette — падліва з воцатам.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канадо́нты
(н.-лац. conodonti, ад гр. konos = конус + odus, odontos = зуб)
рэшткі вымерлых жывёл у выглядзе дробных зубападобных утварэнняў з фосфарна-кіслага кальцыю, якія сустракаюцца ў адкладах палеазою.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)