гісторыка-геаграфічная назва укр. зямель на правым беразе р.Дняпро (без Галіцыі), што паводле Андросаўскага перамір ’я 1667 засталіся ў складзе Рэчы Паспалітай. Ахоплівала тэр. сучасных Кіеўскай (без Кіева), Чаркаскай, Кіраваградскай, Жытомірскай, Вінніцкай, Хмяльніцкай, Ровенскай і Валынскай абласцей. У 1663—1704 існавала правабярэжнае ўкр. казацкае гетманства. Пасля няўдалай вайны Рэчы Паспалітай з Турцыяй, у 1672—99 частка П.У. (Падолія і прылеглыя землі) належала Турцыі. На П.У. адбываліся буйныя казацка-сял.нац.-вызв. і антыфеад. паўстанні, у т. л. рух С.П.Палія (1702—04) і Калііўшчына (1768). Паводле другога (1793) і трэцяга (1795) падзелаў Рэчы Паспалітай (1793) П.У. адышла да Рас. імперыі. З 1917 у складзе Украіны. У наш час назва «П.У.» ўжываецца як геагр. тэрмін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСА́,
рака ў Чэрвеньскім і Бярэзінскім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас.р.Дняпро). Даўж. 55 км, пл. вадазбору 549 км². Выцякае з воз. Дзікае, цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, упадае ў р. Бярэзіна за 1,5 км на У ад в. Якшыцы Бярэзінскага р-на. Асн. прытокі: Карпілаўка, Бусль (злева), Ганутка, Дабрыца (справа). Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэдняй і ніжняй ч. трапецападобная, шыр. да 1,5—2 км. Пойма двухбаковая, шыр. да 200 м, на асобных участках да 1 км. Рэчышча каналізаванае ў верхнім і ніжнім цячэнні, шыр. да 8 м. Берагі сярэдне стромкія і стромкія, выш. ад 0,3 да 1,2 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,3 м³/с, на перыяд веснавога разводдзя прыпадае 52% гадавога сцёку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЯ́ЖА,
рака ў Мінскім і Смалявіцкім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Гайна (бас.р.Дняпро). Даўж. 45 км, пл. вадазбору 473 км². Пачынаецца з вадасх. Астрашыцкі Гарадок у Мінскім р-не. У вярхоўі цячэ па паўд.-ўсх. схілах Мінскага ўзв., у нізоўі — па Верхнебярэзінскай нізіне. Вусце за 3 км на ПнУ ад в. Юр’ева Смалявіцкага р-на. Асн. прытокі: Дуброўка, Дзяражанка (злева) і Домелька (справа). Даліна ў верхнім і сярэднім цячэнні трапецападобная (шыр. 0,5—2 км), у ніжнім невыразная. Пойма ў верхнім і сярэднім цячэнні высокая, лугавая (шыр. 0,2—1 км), у ніжнім амаль поўнасцю асушаная (шыр. ад 1,5 да 5 км). Рэчышча на працягу 6,1 км каналізаванае. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 3,2 м³/с. На У. вадасх. Дубраўскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́ДКІН Марк Рыгоравіч (4.5.1914, г. Віцебск — 4.4.1990),
расійскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1985). Скончыў Бел. студыю пры Цэнтр.тэатр. вучылішчы ў Ленінградзе (1937), вучыўся ў Бел. кансерваторыі (1938—39, кл. М.Аладава). З 1937 працаваў акцёрам, заг.муз. часткі ў Бел. т-ры юнага гледача ў Мінску. З 1944 у Маскве. Аўтар папулярных песень, якім уласцівы шматграннасць тэматыкі, грамадзянскасць, лірызм, багацце рытмікі, апора на нар. песенную творчасць: «Вярнуўся я на Радзіму», «Песня пра Дняпро», «Выпадковы вальс», «Бранская вуліца», «Бярозы», «За таго хлопца», «Цячэ Волга» і інш. Пісаў музыку да кіна- і тэлефільмаў (каля 50), у т. л. да бел. «Апошні хлеб» і інш., да спектакляў драм.т-ра. Аўтар кн. «Мая біяграфія» (1974). Дзярж. прэмія СССР 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦНА, Чырвоная рэчка,
рака ў Лагойскім, Барысаўскім і Смалявіцкім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Гайна (бас.р.Дняпро). Даўж. 66 км. Пл. вадазбору 609 км². Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Літвічы Лагойскага р-на, вусце на ўсх. ускраіне в. Сутокі Смалявіцкага р-на. Асн. прытокі: Чарніца і Лавоша (справа). Цячэ па паўн.-ўсх. частцы Мінскага ўзвышша. Даліна трапецападобная, месцамі не выражана, шыр. да 3,5 км. Схілы спадзістыя, выш. 10—20 м, ад З м у вярхоўі да 30 м у ніжнім цячэнні. Пойма пераважна двухбаковая (шыр. 300—600 м). Рэчышча каналізаванае, акрамя ўчасткаў на працягу 14 км ад вытоку і 2 км перад вусцем. Рака замярзае ў канцы ліст., крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
некрану́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якога не краналі, да якога не дакраналіся. Некрануты абед. □ У маім некранутым куфлі апала пена, і піва зрабілася светлае, празрыстае.Васілёнак.Жыта зжалі, а ячмень і пшаніца яшчэ амаль усюды стаялі некранутыя, чакалі вострых сярпоў.Мележ.// Цэлы, не разбураны. У Магілёў калона прыехала па світанні. Горад быў цэлы, нават мост цераз Дняпро некрануты.Сабаленка.
2. Які не падпадаў пад уздзеянне чалавека; першабытны. Перада мной стаяў некрануты дрымучы лес.Чарнышэвіч.Тут [на будаўніцтве] — гарманічнае спалучэнне некрапутай прыроды і самай дасканалай тэхнікі.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАРКАЛА́БАЎСКІ ЖАНО́ЧЫ МАНАСТЫ́Р УШЭ́СЦЯ.
Існаваў у 1641—1918. Засн. 24.6.1641 Багданам Статкевічам ва ўрочышчы Барок каля в. Баркалабава Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. разам з цэрквамі Ушэсця Хрыста і Нараджэння Іаана Прадцечы. Першыя манашкі былі з Куцеінскага манастыра (каля Оршы), адкуль запазычаны і статут. У 1659 у манастыры з’явіўся цудатворны абраз Маці Божай. Да 1772 манастыр знаходзіўся пад юрысдыкцыяй кіеўскіх мітрапалітаў, потым падначалены магілёўскаму епіскапу. З-за таго, што будынкі падмываў Дняпро, у 1835 б.ч. манашак пераведзена ў Буйнічы, дзе напярэдадні быў адчынены жаночы манастыр. У 1901 Баркалабаўскі манастыр адноўлены, пры ім існавала аднакласная школа для дзяўчатак. Зачынены ў 1918, будынкі разбураны, абраз захаваўся. Першапачаткова ў Баркалабаве планаваўся мужчынскі манастыр св. Духа (1626), але з-за смерці яго фундатара Багдана Саламярэцкага не быў адкрыты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЕЎСКАЕ ГЕАЛАГІ́ЧНАЕ АГАЛЕ́ННЕ,
помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963). У парку г.п. Лоеў Гомельскай вобл., на правым беразе р.Дняпро, за 300 м ніжэй ад вусця р. Сож. Уключае адклады муравінскага міжледавікоўя і папярэдняга позналедавікоўя — лоеўскага міжстадыяла. Магутнасць азёрна-старычных адкладаў (торф, суглінкі, супескі) да 5,3 м, залягаюць яны ў паніжэнні паверхні дняпроўскай марэны і перакрываюцца супескамі і суглінкамі паазерскага часу. Па пылку, спорах, пладах, насенні, насякомых вызначана 111 відаў дрэў, хмызнякоў, травяністых раслін (бяроза, елка сібірская, ляшчына, бразенія, альдраванда, кальдэзія, чарот і інш.), 6 відаў жукоў, якія далі магчымасць высветліць паслядоўнасць змен клімату і расліннасці міжледавікоўя. Л.г.а. з’яўляецца апорным разрэзам антрапагенных адкладаў на Беларусі (на іх вывучаны лоеўскі міжстадыял у позналедавіковых адкладах дняпроўскага зледзянення) і эталонам у стратыграфіі антрапагенных адкладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ДНІКАЎ Іван Ільіч (26.9.1902, г.п. Сядова Новаазоўскага р-на Данецкай вобл., Украіна — 22.4.1976),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-палк. (1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1938). У Чырв. гвардыі з 1917, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч. вайну з 1941 на розных франтах, у т. л. 3-м Бел.: камандзір стралк. брыгады, дывізіі, корпуса, камандуючы арміяй. Корпус 39-й арміі на чале з Л. вызначыўся ў бітве за Дняпро1942 1943, Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944, акружэнні і разгроме віцебскай групоўкі праціўніка (гл.Віцебскі «кацёл»), У 1945—68 на камандных пасадах у Сав. Арміі, на выкладчыцкай рабоце. Ганаровы грамадзянін г. Віцебска. Аўтар кніг «Пад Віцебскам» (1962), «Вогненны востраў» (1971), «Праз навальніцы» (2-е выд. 1973) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКАЯ САБО́РНАЯ ПЛО́ШЧА,
горадабудаўнічы ансамбль канца 18—1-й пал. 19 ст. ў Магілёве (цяпер плошча перад гасцініцай «Дняпро» па вул. Першамайскай). Створана паводле праекта арх. М.Львова і В.Стасава. Плошча ў плане мела форму эліпса. Кампазіцыйным цэнтрам яе быў Магілёўскі Іосіфаўскі сабор, па баках яго знаходзіліся 1-павярховыя флігелі з вежамі-ратондамі, злучаныя з саборам мураванай сцяной з металічнымі ажурнымі кратамі. Насупраць сабора ў 1780 пабудавана манум. брама з 2 невял. флігелямі па баках (звязаны з брамай такой жа агароджай). У 1820—30-я г. ансамбль плошчы завершаны будынкам манежа, за ім разбіты гар. сквер (паводле праекта Стасава). Плошча атрымала замкнёную кампазіцыю і стала гал. кампазіцыйным цэнтрам горада. Ансамбль плошчы не захаваўся.