кіраўнік Венецыянскай (у канцы 7—18 ст.) і Генуэзскай (у 14—18 ст.) рэспублік. У Венецыі выбіраўся патрыцыятам з свайго асяроддзя пажыццёва і першапачаткова меў вял. ўладу. У 12—14 ст. роля Д. паступова зведзена да намінальнага прадстаўніцтва. У Генуі пажыццёвая пасада Д. ўведзена ў 1339, пасля 1528 тэрмін яе выканання абмежаваны 2 гадамі. Скасавана ў 1797 пасля заняцця паўн. Італіі войскамі ген. Напалеона Банапарта.
першы лётчык-касманаўт Манголіі (1981). Герой Манголіі (1981), Герой Сав. Саюза (1981). Ген.-маёр. Скончыў Ваен. школу авіяц. спецыялістаў у СССР (1972), Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя Жукоўскага (1977). У 1978—81 у атрадзе касманаўтаў. 22—30.3.1981 з У.А.Джанібекавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-39» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж: У.В.Кавалёнак, В.П.Савіных) з прыстыкаваным да яе касм. караблём «Саюз Т-4». Правёў у космасе 7,9 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛУБАЎ (Анатоль Емяльянавіч) (29.8.1908, в. Нова-Маркаўка Варонежскай вобл., Расія — 29.1.1978),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945), ген.-маёр авіяцыі (1954). Скончыў Адэскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1933), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1930. У Вял.Айч. вайну на Паўд.-Зах., Ленінградскім, Зах., 3-м Бел. франтах. Камандзір знішчальнага авіяпалка палкоўнік Голубаў зрабіў 355 баявых вылетаў. Удзельнік вызвалення Віцебска, Оршы, Мінска. Да 1955 у Сав. Арміі.
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген.-м. авіяцыі (1975). Скончыў Чкалаўскую ваен.авіяц. школу (1942), акадэміі Ваенна-паветр. (1951) і Генштаба (1960). На фронце з 1943. Пам. камандзіра штурмавога авіяпалка ст. лейт. З. вызначыўся ў Бел. аперацыі 1944: удзельнік штурму абароны праціўніка на рубяжы Віцебск—Орша, вызвалення Мінска, ліквідацыі мінскага «катла». Да 1982 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РКІН (Іван Рыгоравіч) (27.1.1889, с. Цюрына Разанскай вобл., Расія — 15.10.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-палк. (1943). Скончыў Ваен. акадэмію РСЧА (1921). У Чырв. Арміі з 1918. Пасля грамадз. вайны на камандных пасадах на тэр. Беларусі. У Вял.Айч. вайну з 1941 камандуючы 49-й арміяй, з чэрв. 1943 нам. камандуючага войскамі Цэнтр., Бел. франтоў. Удзельнік Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі 1943, Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943, Калінкавіцка-Мазырскай аперацыі 1944.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІ КАМІТЭ́Т 1862—65,
спецыяльная дзярж. ўстанова, утвораная 2.10.1862 у Пецярбургу для распрацоўкі мерапрыемстваў па ліквідацыі нац.вызв. руху на Беларусі, у Літве і Правабярэжнай Украіне. У склад к-та ўваходзілі старшыня К-та міністраў кн. П.П.Гагарын (старшыня), шэф жандараў, міністры замежных спраў, ваенны, юстыцыі, унутр. спраў, фінансаў, нар. асветы, дзярж. маёмасці, обер-пракурор Сінода, у рабоце ўдзельнічалі віленскі і кіеўскі ген.-губернатары. Меў шырокія паўнамоцтвы. Скасаваны ў студз. 1865.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВЯНЕ́ЦКІ АЛЯКСЕ́ЕЎСКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры неаготыкі. Пабудаваны ў 1905—07 на могілках у г.п. Івянец Валожынскага р-на Мінскай вобл. па фундацыі ген. Э.Каверскага. Цагляны аднанефавы храм з пяціграннай апсідай і квадратнымі сакрысціямі. На гал. фасадзе выступае 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца. Над апсідай чатырохгранная шатровая вежа-ліхтар. Прастора нефа перакрыта стральчатымі нервюрнымі скляпеннямі на падпружных арках, упрыгожанымі паліхромнай арнаментальнай размалёўкай. Перад касцёлам 3-арачная мураваная брама.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБРА́Л ((Cabral) Амілкар) (12.9.1924—20.1.1973),
дзеяч нац.-вызв. руху Гвінеі і а-воў Зялёнага Мыса (Каба-Вердэ). Брат Л.Кабрала. Аграном. Адзін з заснавальнікаў (1956) і ген. сакратар Афр. партыі незалежнасці Гвінеі і Каба-Вердэ (ПАІГК), якая з 1963 узначаліла ўзбр. барацьбу супраць партуг.калан. улад і дамаглася ўстанаўлення свайго кантролю над б.ч.Партуг. Гвінеі. Аўтар твораў «Факты аб партугальскіх афрыканскіх калоніях» (1960), «Рэвалюцыя ў Гвінеі» (1969) і інш. Забіты вайскоўцамі, якія ўзбунтаваліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКІНА́КІ (Уладзімір Канстанцінавіч) (25.6.1904, г. Новарасійск, Расія — 7.1.1985),
заслужаны лётчык-выпрабавальнік СССР (1959), ген.-маёр авіяцыі (1943). Двойчы Герой Сав. Саюза (1938, 1957). Скончыў Барысаглебскую лётную школу (1930). З 1925 у Сав. Арміі, з 1935 лётчык-выпрабавальнік. Удзельнік беспасадачных палётаў Масква—Уладзівасток (1938), Масква — в-аў Міскаў (ЗША, 1939) і інш. Устанавіў 22 сусв. рэкорды. З 1961 віцэ-прэзідэнт, потым прэзідэнт, з 1968 ганаровы прэзідэнт Міжнар.авіяц. федэрацыі (ФАІ). Ленінская прэмія 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАГЕ́Н (ад грэч. kolla клей + ...ген),
фібрылярны бялок, што ўтварае аснову калагенавых валокнаў злучальнай тканкі і забяспечвае яе трываласць. Складае каля 1/3 усіх бялкоў арганізма. Малекула К. ўтворана з 3 поліпептыдных ланцугоў; у саставе К. гліцын, аксіпралін і аксілізін. Не раствараецца ў вадзе і арган. растваральніках. Раствараецца ў шчолачы. Ад доўгага награвання ператвараецца ў жэлацін. Устойлівы да пратэалітычных ферментаў, расшчапляецца калагеназай. Парушэнне структуры і абмену К. — адна з прычын калагенавых хвароб.