лясь, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова ляскаць, ляснуць. Лясь, лясь... Гэта рыдлёўка дзяўбе жвір, дзяўбе каменне, падкідае яго ўгору з ямы. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́сячна, безас. у знач. вык.
Ясна ад святла Месяца. З вечара было зорка, месячна. Чорны. [Яўхім:] — А вакол ціхата такая, месячна, бела, толькі іскры на снезе. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзёру, у знач. вык.
Разм. Пускаецца наўцёкі, уцякае. [Маці:] Усе яны добрыя... Мякка сцелюць, ды мулка спаць... Сваё возьме — ды дзёру... Сачанка.
•••
Даць (задаць) дзёру гл. даць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мёртва,
1. Прысл. да мёртвы (у 1, 2, 4 знач.).
2. безас. у знач. вык. Ціха, вяла, змярцвела. Ціха, мёртва і тужліва, Толькі лускае мароз. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невядо́ма, безас. у знач. вык.
Няма звестак аб кім‑, чым‑н. Дзе .. [Валодзя], што з ім — невядома ўжо тры дні. Васілеўская. На што.. [Пракоп Сыс] толькі спадзяваўся — невядома. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрыту́льна,
Разм.
1. Прысл. да непрытульны.
2. безас. у знач. вык. Без утульнасці, камфорту. Нудна і непрытульна было ў лесе без вогнішча. Вільгаць пранізвала косці. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няпра́вільна,
1. Прысл. да няправільны.
2. у знач. вык. Памылкова. Якуб Лакота з хвіліну думаў.. і потым адказаў з рашучай цвёрдасцю: — Гэта няправільна і непатрэбна... Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няхі́тра,
1. Прысл. да няхітры.
2. безас. у знач. вык. Проста, нескладана. [Леанід Ахрэмавіч:] — Выстраіць жа будынкі, якія б яны ні былі, уздоўж, скажам, нашага бальшака няхітра. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахва́льна,
1. Прысл. да пахвальны.
2. безас. у знач. вык. Добра. [Асокін:] — Вельмі пахвальна, што ў вас жывуць такія высакародныя пачуцці, але імі аднымі кіравацца нельга. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пустэ́льна,
1. Прысл. да пустэльны.
2. безас. у знач. вык. Бязлюдна. Пустэльна вакол, шэра — ні дзень, ні вечар. Хадкевіч. У вёсцы было па-ранейшаму пустэльна. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)