ВА́ЙПРЭХТ (Weyprecht) Карл (8.9.1838, Кёніг, зямля Гесен, Германія — 28.3.1881),
аўстрыйскі палярны даследчык. У 1872—74 узначаліў разам з Ю.Паерам экспедыцыю на судне «Тэгетгоф», якая павінна была прайсці Паўн.-ўсх. праходам з Баранцава м. Ў Берынгаў праліў. Каля Новай Зямлі карабель быў зацёрты льдамі і 371 сут дрэйфаваў на Пн і ПнУ. У гэты час быў адкрыты архіпелаг, названы Зямлёй Франца-Іосіфа. Падарожнікі прайшлі па архіпелагу да 83°паўн. ш. У час зімоўкі Вайпрэхт правёў геафіз. даследаванні і вывучыў прыроду палярных ільдоў. На Новай Зямлі экспедыцыю падабраў рус. карабель.
Літ.:
Пайер Ю. 725 дней во льдах Арктики: Пер. с нем. Л., 1935.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЁНІЦ (Dönitz) Карл (16.9.1891, Берлін — 24.12.1980),
ваенна-марскі дзеяч фаш. Германіі, адзін з гал. нацысцкіх ваен. злачынцаў 2-й сусв. вайны. Грос-адмірал (1943). У ВМФ з 1910. У 1936—43 камандуючы падводнымі сіламі, у 1943—45 галоўнакамандуючы ВМФ: выступаў за вядзенне неабмежаванай падводнай вайны. У маі 1945 паводле завяшчання А.Гітлера рэйхсканцлер і вярх. галоўнакамандуючы. Урад Дз. арганізаваў капітуляцыю Германіі перад дзяржавамі антыгітлераўскай кааліцыі. 23.5.1945 арыштаваны за злачынствы супраць міру і парушэнне прававых норм вядзення вайны, асуджаны на 10 гадоў зняволення.
Тв.:
Рус.пер. — Немецкие подводные лодки во второй мировой войне. М., 1964;
Двадцать дней на посту главы государства // Новая и новейшая история. 1991. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАХІЛЕ́ВІЧ Дзмітрый Леанідавіч (22.9.1897, в. Вадатыі Карастышаўскага р-на Жытомірскай вобл., Украіна — 29.5.1974),
украінскі гісторык. Д-ргіст.н. (1951), засл. дз. нав. УССР (1974). Скончыў Кіеўскі ін-тнар. асветы (1924). У 1921—45 працаваў у ВНУ УССР і РСФСР. З 1946 заг. кафедры Львоўскага ун-та. Даследаваў агр. адносіны і гісторыю сялянства Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы 16—18 ст. Распрацаваў перыядызацыю агр. гісторыі Беларусі і Літвы 16—18 ст. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1972).
Тв.:
Крестьяне Белоруссии и Литвы в XVI—XVIII вв. Львов, 1957;
Крестьяне Белоруссии и Литвы во второй половине XVIII в. Вильнюс, 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРО́МУШКІН Мікалай Несцеравіч (17.12.1904, г. Арэхава-Зуева Маскоўскай вобл. — 10.6.1983),
рускі і бел. пісьменнік. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1927—29). Працаваў у Маскоўскай асацыяцыі пралет. пісьменнікаў (1927—28), з 1932 у часопісах «Рост», «Мурзилка», выд-ве ЦДРАМ. У 1949—64 у газ.Бел.ваен. акругі «Во славу Родины». Друкаваўся з 1925. Пісаў на рус. мове. Асн. тэматыка творчасці — армейскае жыццё. Аўтар кн.апавяд. «Гітара» (1927), «Госця» (1929), «Малады чалавек» (1930), п’ес і інш. Аповесці «Гасударава ўзнагарода» (1968), «Канец двара яго вялікасці» (1969) на гіст. тэматыку. Пісаў для дзяцей. Пераклаў на рус. мову асобныя апавяданні А.Карпюка, У.Краўчанкі, І.Пташнікава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паначэ́свацьIсов. (во множестве) начеса́ть, поначеса́ть
паначэ́свацьIIсов., плотн. (во множестве) натеса́ть, понатеса́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
избежа́ние/во избежа́ние(чего) каб пазбе́гнуць (чаго), каб уні́кнуць (чаго);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перема́слиться(запачкаться маслом во многих местах, целиком) разг. зашмальцава́цца, зама́сліцца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
расхожде́ние разыхо́джанне, -ння ср.;
расхожде́ние во взгля́дах разыхо́джанне ў по́глядах.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сякаво́ ’гэтак, такім чынам, абы-як’, ’вось гэтак (пра што-небудзь блізкае)’ (Стан.). Вытворнае ад сяк1, параўн. ст.-бел.сѧковъ ’гэтакі, бліжэйшы па часе’: к сѧкову веремени (Альтбаўэр), пра суф. ‑во гл. Карскі 2–3, 66.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕРН (ням. Bern; франц. Berne),
горад, сталіца Швейцарыі. Адм. ц. кантона Берн, на р. Аарэ. 135 тыс.ж. (1990), з прыгарадамі 299 тыс.ж. (1989). Важны трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд., радыёэлектронная, эл.-тэхн., прыладабуд., хім.-фармацэўтычная, швейная, паліграф., харчасмакавая, у т. л. шакаладная. Турызм. Ун-т. Музеі: Швейцарскі, Альпійскі, Паштовы, Гістарычны, Натуральнай гісторыі і інш. Абсерваторыя. Батанічны сад. У Берне штаб-кватэра Сусветнага паштовага саюза, Міжнар. саюза тэлесувязі, некаторых устаноў ААН.
Засн. ў 1191, у 1218 абвешчаны вольным імперскім горадам. У 1353 увайшоў у Швейц. канфедэрацыю. У 1415 да Берна далучаны Ааргау, у 1536 — Во (Ваат). У 1528 праведзена рэліг. Рэфармацыя. У 17 ст. алігархічная форма кіравання выклікала шматлікія хваляванні ў Берне і яго ваколіцах. У 1798 заняты франц. войскамі, Ааргау і Во атрымалі незалежнасць. З 1848 сталіца Швейцарыі. На пач. 20 ст. адзін з цэнтраў расійскай рэв. эміграцыі.
У старой частцы Берна часткова захаваліся крапасныя сцены і Гадзіннікавая вежа (15 ст.), рэгулярная сярэдневяковая планіроўка, барочная забудова 17—18 ст. Каларыт гораду надаюць аркады ніжніх паверхаў дамоў, рэнесансавыя скульпт. фантаны на плошчах і скрыжаваннях вуліц. Помнікі архітэктуры: царква дамініканцаў (каля 1290), ратуша (1406—17) з рэнесансавай вежай (16 ст.), сабор Санкт-Вінцэнц (1421—1588, арх. М.Энзінгер, С.Гурдэр, Д.Гайнц, вітражы 15 ст.), барочная царква св. Духа (1726—29, арх. Г.Шыльдкнехт), багадзельня (1735—41), Корнгаўз (1711—16, арх. Г.Дзюнц), палац Эрлагергоф (1752), атэль дэ Мюзік і старая гаўптвахта (1767, абодва арх. Н.Шпрунглінг), парламент (1852—1901; неакласіцызм, арх. Г.Аўэр).
Да арт.Берн. Набярэжная Аарэ.Да арт.Берн. Будынкі ў старой частцы горада.