калабарацыяні́ст

(фр. collaborationniste)

здраднік, які супрацоўнічаў з ворагамі сваёй радзімы ў час акупацыі яе фашысцкімі войскамі ў перыяд 2-й сусветнай вайны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэваншы́зм

(фр. revanchisme)

палітыка пераможанай у вайне дзяржавы або яе пэўных грамадскіх сіл, накіраваная на падрыхтоўку новай вайны з мэтай узяць рэванш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Неманіцкая падпольная камуністычная арганізацыя (у гады Вял. Айч. вайны) 2/165

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Навасёлкаўская падпольная камуністычная арганізацыя (у гады Вял. Айч. вайны) 2/165

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бродаўская падпольная камуністычная арганізацыя (у гады Вял. Айч. вайны) 2/165

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Жыцькаўская падпольная камуністычная арганізацыя (у гады Вял. Айч. вайны) 2/165

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Івянецкае партызанскае злучэнне (у гады Вял. Айч. вайны) 5/42, 43

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

дурнап’я́н, ‑у, м.

Ядавітая травяністая расліна сямейства паслёнавых з дурманлівым пахам. Перад хатай, дзе ў агародчыку да вайны Вольга вадзіла кветкі — мальвы, вяргіні, півоні, цяпер яшчэ густа буялі каструбаватыя калючыя кусты дурнап’яну. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паслявае́нны, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца да часу пасля вайны. Пасляваенны перыяд. □ Я часта прыгадваю далёкую, пасляваенную вясну. Ракітны. Кірыла Пракопавіч расказвае пра першы пасляваенны агульны сход, на якім яго абралі за старшыню. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыгадо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Выгадаваць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыгадоўваць сыноў. Павыгадоўваць сады. □ Ветэраны працы і вайны, якія даўно павыгадоўвалі сваіх дзяцей, выказалі жаданне стаць шэфамі навічкоў-падлеткаў. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)