ПАЎДНЁВЫ ВО́СТРАЎ (South Island),

самы вялікі востраў Новай Зеландыі. Ад Паўночнага в-ва аддзелены пралівам Кука, ад в-ва Сцьюарт — прал. Фова. Пл. 150,5 тыс. км². Амаль увесь в-аў заняты Паўд. Альпамі (г. Кука, 3764 м — найвыш. пункт краіны). На У — Кентэрберыйская раўніна — гал. земляробчы раён, на ПдЗ — нізіна Саўтленда і горнае плато Атага (1200—1300 м). Клімат субтрапічны, марскі, на крайнім Пд умераны. Гал. горад — Крайстчэрч.

т. 12, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СА́АРЭМАА (Saaremaa), Эзель,

самы буйны в-аў Маанзундскага (Зах.-Эстонскага) архіпелага ў Эстоніі, у Балтыйскім м. Пл. 2,7 тыс. км². Злучаны дамбай з в-вам Муху. Складзены гал. ч. з вапнякоў, месцамі ўкрыты ледавіковымі і марскімі адкладамі. Паверхня нізінная (выш. да 50 м), месцамі забалочаная. Радовішчы даламітаў і вапнякоў. Рэдкія зараснікі ядлоўцу, хваёвыя лясы. Рыбалоўства. На в-ве Війдумяэскі і Вілсандыйскі запаведнікі; геал. заказнік Каалі (метэарытныя кратэры). Гал. горад — Курэссаарэ.

т. 14, с. 44

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СВЕ́ВЫ, свебы (лац. Suevi, Suebi),

зборная назва шэрагу стараж.-герм. плямён (семноны, гермундуры, квады і інш.), якія займалі ў 1 ст. да н.э. — 2 ст. н.э. басейны рэк Эльба, Майн, Некар, верхні Рэйн. Упершыню апісаны Ю.​Цэзарам, які ў 58 да н.э. нанёс паражэнне С. пад кіраўніцтвам герм. правадыра Арыявіста. У 409 н.э. С. з Верхняга Дуная перасяліліся на Пірэнейскі п-аў, дзе стварылі сваё каралеўства (у 585 заваявана вестготамі).

т. 14, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТРЫСТА́Н-ДА-КУ́НЬЯ (Tristan da Cunha),

група з 4 вулканічных астравоў у паўд. ч. Атлантычнага ак.; уладанне Вялікабрытаніі. Найб. в-аў Трыстан (пл. 117 км²) утвораны аднайм. вулканічным конусам, які складаецца з базальтаў і трахітаў. Выш. да 2060 м. Моцнае вывяржэнне ў 1961—62. Насельніцтва каля 300 чал. (2000). Лоўля рыбы і лангустаў. Агародніцтва. Асн. населены пункт — Эдынбург. Астравы названы імем партуг. мараплаўца Трыстана да Кунья, які адкрыў іх у 1506.

т. 16, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гольф, ‑а, м.

1. Распаўсюджаная ў Англіі гульня ў мяч, які стараюцца загнаць у ямку спецыяльнай палкай найменшай колькасцю Удараў.

2. толькі мн. (го́льфы, ‑аў). Кароткія штаны, якія зашпільваюцца пад каленам.

3. звычайна мн. (го́льфы, ‑аў). Панчохі да калена.

[Англ. golf.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́гі, ‑аў.

Палітычная партыя 17–19 стст. у Англіі, якая з’явілася папярэдніцай англійскай ліберальнай партыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анаэро́бы, ‑аў; адз. анаэроб, ‑а, м.

Арганізмы, якія могуць жыць без свабоднага кіслароду; проціл. азробы.

[Ад грэч. an — без, aēr — паветра і bios — жыццё.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

або́ймы, ‑аў; адз. няма.

Абрамленне, акружэнне. Азёры ў пышных абоймах лазы Вянком выглядалі квяцістым. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

круглагу́бцы, ‑аў; адз. няма.

Абцугі з круглымі канцамі, якія служаць для згібання розных металічных прадметаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ксерафі́ты, ‑аў; адз. ксерафіт, ‑у, М ‑фіце, м.

Засухаўстойлівыя расліны, здольныя пераносіць перагрэў і абязводжванне.

[Грэч. xēros — сухі і phyton — расліна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)