Збіраюць і захоўваюць розныя матэрыялы па гісторыі т-ра. Існуюць як самаст. структуры (Цэнтр тэатр. музей імя А.Бахрушына, Музей муз. культуры імя М.Глінкі ў Маскве, Тэатр. музей у С.-Пецярбургу і інш.), пры некат. буйных т-рах («Камеды Франсэз» і «Гранд-апера» ў Парыжы, «Кабукі» ў Токіо, «Ла Скала» ў Мілане, МХАТ, Вял. і Малым т-рах, Т-ры імя Я.Вахтангава ў Маскве, Т-ры оперы і балета, Вял.драм. т-ры ў С.-Пецярбургу і інш.), а таксама мемар. музеі (Мемарыяльны музей У.Шэкспіра ў г.Страдфард-он-Эйван, Вялікабрытанія, К.Станіслаўскага, У.Неміровіча-Данчанкі ў Маскве і інш.), музеі-кватэры і мемар пакоі. Пры С.-Пецярбургскім цырку існуе адзіны ў свеце музей, які збірае матэрыялы па гісторыі і тэхніцы цыркавога мастацтва. На Беларусі дзейнічае Дзярж музей гісторыі тэатр. і муз. культуры Рэспублікі Беларусь (засн. ў 1990). М.т. існуюць таксама пры Бел. акад т-ры імя Я.Коласа, Нац.акад. т-ры імя Я.Купалы, Нац.акад.Вял. т-ры оперы і балета Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАБЯРЭ́ЖНАЯ,
бераг ракі, канала, штучнага ці натуральнага вадасховішча, мора, умацаваны сцяной з каменю, бетону, цэменту, дрэва і інш., а таксама вуліца, якая ідзе ўздоўж такога берага. Аб’ект гідратэхнікі і архітэктуры. Развіліся ў выніку ўдасканалення канструкцый (драўляных, звычайна слупавых, і каменных), што ўмацоўвалі берагі абарончых равоў феад. замкаў і гарадоў. Пашыраны з сярэдзіны 18 ст. ў буйных еўрап. гарадах. Уздоўж Н. пракладвалі вуліцы, бульвары, на іх рабілі прычалы, спускі і з’езды да вады, аглядныя пляцоўкі, альтанкі, пазней пляжы. Н. адыгрываюць важную ролю ў аб’яднанні значных па плошчы гар. тэрыторый у адзіныарх. ансамбль (Н. рэк Сены ў Парыжы, Тэмзы ў Лондане, Нявы, Фантанкі, Мойкі, Крукава канала ў Санкт-Пецярбургу, Масквы-ракі і Яўзы ў Маскве і інш.). На Беларусі ствараліся з канца 18 ст. ў буйных палацава-паркавых комплексах (Н. ўздоўж каналаў у Альбінскім палацава-паркавым ансамблі, 1780-я г.). Н., што будуюцца з сярэдзіны 20 ст., становяцца месцамі адпачынку (Н. р. Свіслач і Сляпянскай воднай сістэмы ў Мінску і інш.).
С.А.Сергачоў.
Набярэжная ракі Свіслач у Мінску.Набярэжная Крукава канала ў Санкт-Пецярбургу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРДВІ́НАЎ (Мікалай Сямёнавіч) (28.4.1754, с. Пакроўскае б. Наўгародскай губ., Расія — 11.4.1845),
расійскі дзярж. і ваен.-марскі дзеяч, эканаміст. Граф (з 1834). Адмірал (1799). Буйны памешчык, уладальнік шматлікіх маёнткаў, у т. л. на Беларусі. Служыў на флоце, у рус.-тур. вайну 1787—91 камандаваў флатыліяй на Чорным м. У 1799—1801 чл. і віцэ-прэзідэнт Адміралцействаў-калегіі, у 1802 першы марскі міністр Расіі. Чл.Дзярж. савета, адначасова старшыня яго к-таў Дзярж. эканоміі (1810—12, 1816—18), Грамадз. і духоўных спраў (1821—38). Ў 1826 адзіны з членаў Вярх.крымін. суда, які адмовіўся падпісаць смяротны прыгавор дзекабрыстам; адыграў гал. ролю ў апраўданні бязвінна засуджаных па Веліжскай справе. У 1823—40 прэзідэнт Вольнага эканамічнага таварыства; у 1826 садзейнічаў накіраванню т-вам у Магілёўскую губ. медыкаў для правядзення прышчэпак воспы. Як эканаміст лічыў неабходным правесці рыначную мадэрнізацыю рас. гаспадаркі пры захаванні самадзяржаўнага прыгонніцкага ладу. Аўтар прац па эканоміцы: «Некаторыя меркаванні па прадмеце мануфактур у Расіі і аб тарыфе» (1815), «Аб захадах па паляпшэнні дзяржаўных даходаў» (1825), у т. л. праекта паступовага вызвалення прыгонных сялян без зямлі і за вял. выкуп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́НКІН (Уладзімір Андрэевіч) (4.5.1929, Мінск — 21.3.1978),
бел. рэжысёр, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1977). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1952, курс Дз.Арлова), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1959, курс А.Папова). З 1958 у Латв. т-ры юнага гледача ў Рызе. З 1962 рэжысёр Дзярж.рус.драм.т-ра Беларусі, у 1965—67 гал. рэжысёр Бел.т-ра юнага гледача. Адначасова выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це (з 1967 заг. кафедры). Рэжысуры ўласцівы глыбокае пранікненне ў стылявыя і жанравыя асаблівасці твора, ансамблевасць. З лепшых спектакляў: у рус.драм. т-ры — «Ленінградскі праспект» І.Штока (1963), «Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа і «Нашэсце» Л.Лявонава (абодва 1964), «Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава (1971), «Адзіны наследнік» Ж.Ф.Рэньяра (1974), «Узыходжанне на Фудзіяму» Ч.Айтматава і К.Мухамеджанава (1975), «Апошнія» М.Горкага (1977, з Б.Луцэнкам), «Мальер» М.Булгакава (1978); у т-ры юнага гледача — «Пузыркі» А.Хмеліка (1965), «Варшаўскі набат» В.Карастылёва (1966) і інш. У Бел. т-ры імя Я.Купалы паставіў «Ноч памылак» О.Голдсміта (1963).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКАЯ ПАРА́ДНАЯ ПЛО́ІПЧА,
горадабудаўнічы ансамбль 17—18 ст. у г. Полацк Віцебскай вобл. Размяшчаецца ў зах.ч. горада. З 1830 вядома як Корпусная пл., з 1992 пл. Свабоды. Сфарміравалася ў 17 ст. перад Полацкім езуіцкім калегіумам. У 1776—84 забудавана жылымі і адм. будынкамі ў стылі класіцызму паводле праекта арх. І.Зігфрыдана. Плошча ў плане мела форму, блізкую да квадрата. На зах. яе баку знаходзіліся касцёл і калегіум езуітаў, на ўсх. — будынкі грамадз. і крымін. палат і намесніцкага праўлення, на паўд. — дамы ген.-губернатара, магістрата і верхняй і ніжняй упраў, на паўн. — дамы каменданта і віцэ-губернатара, земскіх судоў і комплекс Полацкага кляштара дамініканцаў. Захаваліся будынкі калегіума, магістрата, дамоў ген.-губернатара, верхняй і ніжняй упраў, каменданта і віцэ-губернатара.
Будынкі 2-павярховыя (акрамя магістрата), мураваныя, прамавугольныя ў плане, падобныя па планіроўцы, аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі і дэкоры. Будынак магістрата 1-павярховы. асіметрычнай кампазіцыі з мансардай. Яго тарцовы фасад завершаны трохвугольным шчытом. Будынкі злучаліся мураванымі агароджамі і ўтваралі нібыта адзіны фасад забудовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
раска́т, ‑у, М ‑каце, м.
Доўгі, перарывіста гул, грукатанне (грому, кананады і пад.). Дзесьці далёка за лесам бліскалі зарніцы, і адтуль чутны былі глухія раскаты грому.Сачанка.Пушчаны з гары снежны ком набывае ўсе большую і большую імклівасць, .. ён ператвараецца ў грозную лавіну, якая змятае ўсё на сваім шляху, абуджаючы грамавымі раскатамі даліны і горы.Лынькоў.Начную цішыню, як раскат грому, раскалоў стрэл.Чарнышэвіч.// Перарывістыя моцныя гукі (чалавечага голасу, музыкі і пад.). — Мат! Гага-га... — ускалыхнуў кабінетную цішу магутны раскат шчаслівага смеху.Быкаў.Раскатамі грымеў, сатрасаючы паветра, нізкі, хрыплы бас старога аленя, зліваючыся ў адзіны хор з высокімі і звонкімі галасамі маладзейшых.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчаці́на, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і шчацінне. Толькі дзік, Адзін-адзіны, Той, з кім заяц балбатаў, Хібы ўсе прыкрыў шчацінай Ад брушыны да хрыбта.Калачынскі.Жыў у Старобіне анучнік Шмуіл. Яго ведала ўся наша акруга, а ў Арабінаўцы — кожны падлетак, бо Шмуіл за анучы, шчаціну і ўсякае іншае шмуцце даваў, акрамя мыла, дзёгцю, яшчэ і цукеркі ды мятныя пернікі.Кулакоўскі.Пятровіч толькі ўключыў электрабрытву, каб спляжыць сівую шчаціну са свайго твару, як пачуўся званок.«ЛіМ».А з перавулкаў — жандары — Коні, шаблі, хрып, крык, Плямы раз’юшаных каркаў, Шчаціна ўздыбленых пік.Лойка.Падводы ж зрабілі круг, пераехалі цераз ручай і выбраліся на грэбень узгорка, парослага густой шчацінай маладога сасонніку.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
singular
[ˈsɪŋgjələr]1.
adj.
1) надзвыча́йны, незвыча́йны, выклю́чны
a story of singular interest to boys — апавяда́ньне надзвыча́йнае ціка́васьці для хлапцо́ў
2) дзіўны́, своеасаблі́вы, спэцыфі́чны
a singular matter — своеасаблі́вая спра́ва
3) адзі́ны, адзі́нкавы
an event singular in history — падзе́я адзі́нкавая ў гісто́рыі
4) адзіно́чны (пра лік)
2.
n.
1) адзіно́чны лік
2) сло́ва ў адзіно́чным ліку
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Казю́лькі1 ’козлы для пілавання дроў’ (Бяльк.). Рус.пск., асташ., цвяр.козюльки ’тс’; гэта ж структура з тыповым для семемы ’козлы’ развіццём значэнняў сустракаецца і ў іншых рус. гаворках. Лінгвагеаграфічна — утварэнне ў гаворках усходу Беларусі і роднасных ім рус.; усх.-слав. статуса, відаць, няма. Утворана суфіксальным спосабам ад каза1 (хоць гэта не адзіны варыянт тлумачэння, параўн. інш. роднасныя назвы), матывацыя зразумелая — наяўнасць зааморфнай прыкметы.
Казю́лькі2 ’падстаўкі з бервяна з ножкамі пад пасцельны насціл’ (Касп.). У рус. гаворках Літвы казюльки ’тс’ статус няясны. Паколькі ножкі ў падстаўцы збіваюцца крыж-накрыж, можна думаць, што тут рэалізацыя тэрміна козлы, параўн. папярэдняе слова. Менш верагодна думаць, што назва датычыцца бервяна і тут назіраецца субстытуцыя тэрмінаў са значэннямі ’перакладзіна’, ’падстаўка’, як гэта ў выпадках тыпу каза (гл.). Да разглядаемага слова адносіцца, відаць, і адзначанае ДАБМказю́лькі ’падстаўкі пад стог’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАЛО́ЧНАЯ ПАМЕ́РА,
аграрная рэформа ў ВКЛ у 16—17 ст.; комплекс эканам., сац. і тэхн. мерапрыемстваў па ўдасканаленні сістэмы землекарыстання і абкладання сялян павіннасцямі. Валочная памера ў 1530-я г. пачала ажыццяўляць у сваіх уладаннях Бона Сфорца (жонка вял. князя Жыгімонта I), потым Жыгімонт II Аўгуст і некат. феадалы ў зах. землях ВКЛ. Мэты і задачы валочнай памеры ў велікакняжацкіх уладаннях найб. поўна сфармуляваны ва «Уставе на валокі» 1557. У дзярж. валасцях усх. Беларусі валочная памера праведзена ў канцы 16 — 1-й пал. 17 ст. У якасці асн. адзінкі абкладання тут была ўведзена служба — надзел ворнай зямлі плошчай у 1 валоку. У ходзе валочныя памеры зведзеныя ў адзіны масіў сял. землі падзелены на валокі (21,36 га), вызначана якасць глебы, ліквідавана цераспалосіца, замацавана трохпольная сістэма; устаноўлена таксама сістэма відаў і нормаў павіннасцей з валокі, частка натуральных павіннасцей заменена на грашовы чынш. Сял. сядзібу найчасцей размяшчалі на сярэднім полі валокі; хаты ў вёсках размяшчалі на адным баку вуліцы, гасп. будынкі — на другім. Адну валоку часта бралі 2 сял. сям’і. Ажыццяўленне валочнай памеры ў значнай ступені уніфікавала эксплуатацыю сялян, што прывяло да ўзмацнення прыгоннага права ў ВКЛ.