ТАРМАЗНО́Е ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ,

электрамагнітнае выпрамяненне, якое ўзнікае пры рассеянні (тармажэнні) зараджаных элементарных часціц у эл. полі.

Інтэнсіўнасць Т.в. паводле класічнай электрадынамікі прапарцыянальная квадрату паскарэння часціцы, якое адваротна прапарцыянальнае яе масе. Таму інтэнсіўнасць Т.в. электронаў у мільёны разоў большая за інтэнсіўнасць Т.в. пратонаў. Спектр Т.в. неперарыўны і абрываецца пры найб. магчымай энергіі. роўнай пач. энергіі электрона. Тармазное рэнтгенаўскае і гама-выпрамяненне. вылучаныя хуткімі электронамі пры іх рассеянні ў эл. полі атамных ядраў і электронаў у рэчыве. выкарыстоўваюцца ў тэхніцы. медыцыне. у даследаваннях па біялогіі, хіміі і фізіцы. Часам да Т.в. адносяць магнітатармазное выпрамяненне рэлятывісцкіх зараджаных часціц, якія рухаюцца ў макраскапічных магн. палях паскаральнікаў (гл. Сінхратроннае выпрамяненне).

А.​А.​Богуш.

т. 15, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

се́йсміка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

Галіна геафізікі, якая вывучае ваганні глебы якой‑н. пэўнай мясцовасці; большая ці меншая схільнасць да землетрасенняў або інтэнсіўнасць апошніх. Сейсміка Таджыкістана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

СІ́ЛА ГУ́КУ,

тое, што інтэнсіўнасць гуку.

т. 14, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Но́сцы ’сквапна’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, на базе спалучэння, што выражае інтэнсіўнасць дзеяння, тыпу + посны насіць (да насіць), параўн. наст. слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЗАСЦЕРАГА́ЛЬНЫ ЭКРА́ННЫ ФІЛЬТР,

сродак радыяцыйнай засцярогі людзей (ці інш. біял. аб’ектаў) ад шкодных выпрамяненняў дысплеяў, тэлевізараў і інш. У напрамку да карыстальніка змяншае інтэнсіўнасць эл.магн. выпрамянення (у т. л. рэнтгенаўскага, ультрафіялетавага, інфрачырвонага, радыёчастотнага), узровень эл. статычнага поля, інтэнсіўнасць люстраных блікаў, павялічвае кантраст (выразнасць) відарысаў. Уяўляе сабой пласціну са шкла ці пластмасы са спец. дамешкамі, пакрытую спец. саставам. Гл. таксама Засцярога супраць іанізавальнага выпрамянення.

т. 7, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АТМАСФЕ́РНАЕ ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ, атмасферная радыяцыя,

цеплавое электрамагнітнае выпрамяненне атмасферы (інфрачырвоныя прамяні з даўж. хваляў 4—120 мкм); частка радыяцыйнага балансу атмасферы. Каля 70% яго падае на зямную паверхню (процівыпрамяненне атмасферы), каля 30% ідзе ў космас. Інтэнсіўнасць атмасфернага выпрамянення павялічваецца з павышэннем т-ры паветра, воблачнасці і забруджанасці атмасферы. Сярэднія значэнні процівыпрамянення атмасферы ў Мінску ад 627 у лютым да 971 Мдж на 1 м² у ліп., інтэнсіўнасць — адпаведна ад 0,26 да 0,34 кВт на 1 м².

т. 2, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Та́ра-ра-ра-ра ’перадача грукату колаў аб камяні’ (вільн., Сл. ПЗБ). Гукаперайманне, да папярэдняга з паўтарэннем апошняга склада, што перадае інтэнсіўнасць і працягласць гучання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЭКАЛАГІ́ЧНЫ ПЕ́СІМУМ,

інтэнсіўнасць экалагічнага фактару пры якім існаванне арганізма магчыма, але яго жыццядзейнасць максімальна прыгнечваецца.

т. 18, кн. 1, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛЮ́СА ЗАКО́Н,

залежнасць інтэнсіўнасці лінейна палярызаванага святла пасля яго праходжання праз аналізатар ад вугла α паміж плоскасцямі палярызацыі зыходнага святла і аналізатара. Паводле М.з. вызначаецца інтэнсіўнасць святла пры яго праходжанні праз палярызацыйныя прылады.

Устаноўлены Э.Л.Малюсам у 1810 і выражаецца формулай I = I0cos​2α, дзе I0 і I — інтэнсіўнасць святла, што падае на аналізатар і выходзіць з яго (адпаведна). Святло з інш. (нелінейнай) палярызацыяй (гл. Палярызацыя святла) вызначаецца як сума двух лінейна палярызаваных складальных, да кожнай з якіх прыдатны М.з.; страты, што не ўлічваюцца М.з., вызначаюцца дадаткова.

т. 10, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУГЕ́РА—ЛА́МБЕРТА—БЭ́РА ЗАКО́Н,

вызначае паступовае аслабленне паралельнага монахраматычнага пучка святла пры распаўсюджванні яго ў паглынальным асяроддзі. Выражаецца формулай I = I0 exp(−μd) , дзе I — інтэнсіўнасць пучка святла, што прайшоў праз слой рэчыва таўшчынёй d, I0 — інтэнсіўнасць уваходнага пучка, μ — паказчык паглынання святла, які залежыць ад частаты святла, хім. прыроды і стану рэчыва. Для разбаўленага раствору паглынальнага рэчыва ў непаглынальным растваральніку μ = χC, дзе χ — паказчык паглынання святла на адзінку канцэнтрацыі C паглынальнага рэчыва ў растворы. Адкрыты ў 1729 П.Бугерам, падрабязна разгледжаны ням. вучоным І.​Г.​Ламбертам у 1760 і доследна правераны для раствораў ням. вучоным А.​Бэрам у 1852.

т. 3, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)