правалачы́, -лаку́, -лачэ́ш, -лачэ́; -лачо́м, -лачаце́, -лаку́ць; -ло́к, -лакла́, -ло́; -лачы́; -ло́чаны; зак. (разм.).

1. каго-што. Працягнуць волакам.

2. што. Зацягнуць (нітку ў вушка іголкі).

|| незак. правалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грамафо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да грамафона. Грамафонныя пласцінкі. Грамафонныя іголкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ін’екцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для ін’екцыі, прызначаны для яе. Ін’екцыйныя іголкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іго́лачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іголкі. Іголачнае вушка. Іголачны ўкол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іго́лкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іголкі; іголачны. Іголкавы цэх. Іголкавая вытворчасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сямі́лка (семилка) ’від іголкі’ (Меер Крыч.). Ад сем (“оттого, что ихъ на денежку седмь купить можно”, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

педыцэля́рыі

(ад лац. pediculus = ножка)

іголкі некаторых ігласкурых, якія ўтвараюць хапальныя шчыпчыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

панатыка́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. чаго. Натыкаць чаго-н. у якой-н. колькасці.

П. іголак у падушачку.

2. каго-чаго і што. Накалоць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. матылькоў на іголкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ndelöhr n -(e)s, -e ву́шка іго́лкі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вастрыё, -я́, н.

1. Тонкі завостраны канец якога-н. прадмета, якой-н. прылады.

В. іголкі.

В. штыка.

В. шаблі.

2. перан., чаго. Самае істотнае ў чым-н., накіраванае супраць чаго-н.

В. сатыры.

В. крытыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)