Сме́рглы ‘сапсаваны’, сме́ргнуцца ‘псавацца’: яйца смергнуцца (Яўс.). Відаць, да смярдзець (гл.), першапачатковае *smьrdly, параўн. польск. śmiardły ‘сапсаваны; пратухлы’, дыял. śmiardwy ‘смярдзючы’ з заменай спалучэння *‑dl‑ на ‑гл‑ у адпаведнасці з вядомым дыялектным усходнеславянскім працэсам, гл. Векслер, Гіст., 101; параўн. дыял. егла (jegla) ‘ёлка’ пры польск. jodła ‘тс’ (Непакупны, Связи, 186). Па лінгвагеаграфічных прычынах малаверагодна непасрэднае запазычанне з польскай мовы. Параўн. прасмергнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НІКАНО́ВІЧ-СА́ХАРАВА (Вольга Фёдараўна) (28.6.1884, в. Казаноўка Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. — 13.3.1943),

бел. пісьменніца. Жонка С.П.Сахарава. Скончыла Полацкую гімназію (1900). Настаўнічала ў Люцыне (цяпер г. Лудза, Латвія), з 1907 у г. Юр’еў (Тарту, Эстонія). З 1917 зноў у Люцыне. Удзельнічала ў працы культ.-асветнага т-ва беларусаў Латгаліі «Бацькаўшчына». У 1925—32 працавала ў Бел. гімназіі ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс, Латвія), з 1935 у мяст. Краслава. Памагала мужу збіраць бел. фальклор. Літ. дзейнасць пачала ў 1917. Паводле матываў паэмы Я.Купалы «Сон на кургане» напісала п’есу — казачную феерыю «На Полацкім замчышчы» (паст. 1927, выд. 1928), да якой К.М.Галкоўскі напісаў 6 муз. ілюстрацый (хары і сольныя нумары). П’еса «Птушка на волі» (1932, пра жыццё на вёсцы) нагадвала «Паўлінку» Я.Купалы. Яе п’есы «Маладыя пабегі», «Ліст да Прэзідэнта», «Аксюткіна ёлка» ставіліся ў Дзвінскай гімназіі. Пісала вершы (зб. «Водгукі сэрца»; рукапіс у Цэнтр. б-цы АН Літвы).

І.У.Саламевіч.

т. 11, с. 336

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Christmas [ˈkrɪsməs] n. Нараджэ́нне Хрысто́ва; Каля́ды;

a Christmas card каля́дная віншава́льная пашто́ўка;

Christmas Day пе́ршы дзень Каля́д (25 снежня);

Christmas Eve пярэ́дадзень Каля́д, По́сная куцця́;

Christmas pudding каля́дны пу́дынг;

a Christmas stocking панчо́ха для каля́дных падару́нкаў дзе́цям;

a Christmas tree каля́дная ёлка;

Merry Christmas! Віншую з Калядамі!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

НО́ВІК-ПЯЮ́Н (Сяргей Міхайлавіч) (27.8.1906, в. Лявонавічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. — 26.8.1994),

бел. пісьменнік. Скончыў Нясвіжскую гімназію (1924), бел. настаўніцкія курсы ў Вільні (1926). Арганізатар і першы кіраўнік хору ў Лявонавічах (з 1963 народны), стварыў там тэатр, б-ку, гурток ТБШ, за што высланы ў г. Свеце над Віслай (1926—31). Пасля вяртання зноў арыштаваны, высланы пад нагляд паліцыі ў Слонім. У 1939 зняволены ў астрог у г. Баранавічы. Вызвалены Чырв. Арміяй. З 1939 інспектар Слонімскага аддзела нар. адукацыі, дырэктар Слонімскага краязн. музея. Ў Вял. Айч. вайну ў 1943 арыштаваны слонімскім СД і зняволены ў Калдычэўскі лагер смерці пад Баранавічамі. Пасля вызвалення працаваў дырэктарам Слонімскага музея. 14.12.1944 арыштаваны сав. органамі бяспекі, высланы на Калыму. Рэабілітаваны ў 1958. Жыў у Слоніме, Нясвіжы, з 1960 у Мінску. Друкаваўся з 1924. У 1927 выдаў у Вільні пад псеўд. «Малады Дзядок» п’есу «Ёлка Дзеда Мароза». У 1927—31 супрацоўнічаў з віленскім дзіцячым час. «Заранка», газ. «Беларуская крыніца», часопісамі «Студэнцкая думка», «Шлях моладзі», «Хрысціянская думка» і інш., у 1940—41 друкаваўся ў слонімскай раённай газ. «Вольная праца». Аўтар зб-каў вершаў «Заўсёды з песняй» (1984), для дзяцей «Зорачкі ясныя» (1986), успамінаў пра Я.Купалу, Г.Леўчыка, І.Стаброўскага, Я.Карскага, ген. Я.Леашэню. Напісаў больш за 100 песень (словы і музыка Н.-П.). Песні «Зорачкі» і «Над Шчарай» («Слонімскі вальс») і інш. сталі народнымі. Пераклаў на бел. мову п’есы П.Салаўёвай (Алегра) «Цудоўная ноч», «Пакой у наймы», «Прадка пад крыжам», польскую камедыю А.Абрамовіча і Р.Рушкоўскага «Муж у ветлівасці», «Русалку» А.Пушкіна, «Першага вінакура» Л.Талстога. Эсперантыст. Аўтар эсперанцкага міжнар. гімна. Зб. «Песні з-за кратаў» застаўся ў рукапісе.

Літ.:

Лойка А. Душа рвалася да песень // ЛіМ. 1981. 9 кастр.;

Шишигина К. Музы Несвижа. Мн., 1986. С. 61—63, 101—102, 108, 110, 112.

І.У.Саламевіч.

т. 11, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Не́вад ’вялікая рыбалоўная сетка, нерат’ (Некр. і Байк., БРС, ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’вялікая рыбалоўная сетка з двума крыламі і кулём пасярэдзіне’ (полац., З нар. сл.), не́вод ’самая вялікая перасоўная рыбалоўная аднасценная сетка з заходам’ (палес., Крыв., ТС), нэ́вуд ’тс’ (Бес.; пра распаўсюджанне назвы і рэаліі ў Беларусі больш падрабязна гл. Браім, Рыбалоўства, 48–49), укр. не́від, рус. не́вод, нёвод, польск. niewód, чэш. nevod, в.-луж. njewod, н.-луж. nawod, балг. на́вод, нъво́д, ст.-слав. неводъ ’рыбалоўная сетка’. Прасл. *nevodъ, паходжанне якога застаецца няясным; пры наяўнасці рус. пск. вод ’вельмі вялікі невад’, славен. дыял. vada ’доўгая рыбалоўная сетка з двума крыламі’, літ. vãdas ’сетка’, лат. vads ’вялікая сетка, крыло невада’, літ. vedė́ja ’рыбалоўная сетка, якую абслугоўваюць два чалавекі’ хутчэй за ўсё звязана чаргаваннем галоснага асновы з *vesti (< ved‑ti), параўн. згадку Пярвольфа аб наяўнасці ў балтыйскіх славян назвы рыбалоўнай сеткі невед (nyewede in vulgari vocatur, гл. Первольф, Германизация балт. славян. Спб., 1876, 113). Адмоўе тлумачыцца табуізацыяй назвы («каб рыбы не пазналі небяспечнага для іх прыстасавання», гл. Фасмер, 3, 55; Махэк₂, 398) ці непрадуктыўным словаўтваральным тыпам усходнеславянскіх назваў з не- для аб’ектаў, што падобныя да адпаведных ім аб’ектаў, але маюць прыкметныя адрозненні тыпу рус. кленне́клен ’Acer campestris’, еглаёлка’ ∼ негла (*неегла) ’лістоўніца’, тады водне́вод ’не надта вялікая сетка’ (Маркаў, ЭИРЯ, 8, 1976, 114–115). У рамках той жа этымалогіі тлумачацца аманімічныя формы балг. навод ’невад’ і ткацкі тэрмін ’прасоўванне нітак асновы праз бёрда’ — ад *navesti, у прыватнасці ’прыстасаванне, пры дапамозе якога рыбы накіроўваюцца ў сетку, лавушку’ (гл. Герай–Шыманьска, БЕ, 31, 1981, 49). Гл. таксама Шаур, SP, А 24, 33–37. Непераканальна Ільінскі, IF, 50, 1932, 59–62 (збліжэнне са сновать + суф. ‑од‑). Махэк₂ (398), улічваючы шырокае распаўсюджванне слоў тыпу паўн.-ням. Wate, швед. vada, fin. nuotta, эст. noot ’невад’, лічыць слова «праеўрапейскім», параўн. ват ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

dostać

I зак.

1. дастаць, атрымаць; купіць;

nie można tego dostać — гэтага нельга дастаць (купіць);

2. узяць; захапіць;

3. схапіць што; захварэць на што;

4. дастаць;

dostać ręką do gałęzi — дастаць рукой да галіны;

dostać mata шахм. атрымаць мат;

dostać siwych włosów — пасівець;

dostać w skórę — атрымаць у скуру (па шыі);

dostać wypieków — пачырванець (ад сораму, злосці і г.д.)

II dosta|ć зак.

дастаяць;

choinka ~ła u nas do lutego — ёлка прастаяла ў нас да лютага

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)