жваве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца больш жвавым, рухавым, жыццярадасным; ажыўляцца. Гаворачы пра будоўлю, Пётр Іванавіч, чалавек наогул вельмі жвавы, жвавеў яшчэ больш. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мажне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Рабіцца, станавіцца мажным. Марыля з кожным годам яшчэ больш мажнела. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фанабэ́рыстасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць фанабэрыстага. Сандэрс збянтэжыўся, куды дзелася яго фанабэрыстасць, ён яшчэ больш згорбіўся. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усё¹, прысл.

1. Увесь час, заўсёды, пастаянна.

Ён усё заняты.

2. Да гэтага часу.

Ён усё яшчэ вучыцца.

3. Толькі, выключна.

Справа расстроілася, і ўсё з-за вас.

4. У спалучэнні са словамі, якія абазначаюць змену прыметы ці нарастанне яе.

Вецер усё мацнее.

Усё больш і больш змяркалася.

5. У спалучэнні з вышэйшай ступенню і злучнікам «чым» служыць для ўзмацнення процістаўлення.

Занятак не вельмі што, але ўсё лепш, чым сядзець склаўшы рукі.

6. Аднак, тым не менш.

Як ён ні стараецца, а ўсё не атрымліваецца.

◊

Усё ж, усё ж такі — тым не менш.

Ён усё ж або ўсё ж такі не паехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

cap​2 [kæp] v.

1. надзява́ць ша́пку; пакрыва́ць верх

2. крыць; узя́ць верх; перагна́ць, перасягну́ць

3. sport прыня́ць у склад/саста́ў кама́нды

♦

cap an anecdote расказа́ць яшчэ́ больш сме́шную гісто́рыю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

НА́РТЫ,

лёгкія санкі для сабачай або аленевай запрэжкі. Сродак перамяшчэння на поўначы Еўропы, Азіі, Амерыкі. Вядомы яшчэ да н.э. Сабачыя Н. больш нізкія і лёгкія, у іх запрагаюць цугам або веерам, звычайна 6—12 сабак, у аленевыя — ад 1 да 7 аленяў. Есць таксама ручныя Н.

Нарты.

т. 11, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прагаві́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць прагавітага. А твары партнёраў, рэзка змененыя прагавітасцю да грошай, яшчэ больш павялічвалі непрыемнае адчуванне. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыні́зіцца сов.

1. прини́зиться;

з ча́сам ха́та яшчэ́ больш ~зілася — со вре́менем изба́ ещё бо́льше прини́зилась;

2. прини́зиться, уни́зиться;

гэ́ты чалаве́к ніко́лі не п. — э́тот челове́к никогда́ не прини́зится (уни́зится)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўту́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Утуліць усё, многае. Немцы яшчэ больш згорбіліся, паўтульвалі галовы ў настаўленыя каўняры шынялёў... Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зноў, ізноў, занава, нанова, нанава, болей, больш, яшчэ раз, другі раз, спачатку; зноўку (разм.) □ з новай сілай

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)