затлумі́цца, -умлю́ся, -у́мішся, -у́міцца; зак. (разм.).

Страціць здольнасць ясна мысліць, разважаць.

Галава затлумілася.

|| незак. затлу́млівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. затлумле́нне, -я, н. і затлу́м, -у, м. З. галавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

я́сны, -ая, -ае.

1. Яркі, зіхатлівы.

Я. месяц.

2. Светлы, нічым не зацемнены.

Яснае неба.

Ясная ноч.

Сягоння ясна (прысл.).

3. перан. Нічым не засмучаны, спакойны.

Я. твар.

Я. позірк.

4. Добра бачны, выразна ўспрымальны на слых, зразумелы.

Ясныя абрысы гор.

Ясная дыкцыя.

Абстаноўка ясная.

Я. намер.

Усё было ясна (безас., у знач. вык.).

5. Лагічны, стройны, дакладны.

Я. розум.

Я. адказ.

|| наз. я́снасць, -і, ж.

Унесці я. у гэта пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

well-defined [ˌweldɪˈfaɪnd]adj. я́сна акрэ́слены, до́бра вы́значаны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wyraziście

выразна, ясна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

definitely [ˈdefɪnətli] adv.

1. дакла́дна, я́сна

2. абавязко́ва; безумо́ўна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

clearly [ˈklɪəli] adv. я́сна; выра́зна; гу́чна, зво́нка; зразуме́ла;

see clearly ба́чыць выра́зна;

sing clearly спява́ць зво́нка;

speak clearly гавары́ць выра́зна;

state one’s facts clearly я́сна вы́класці фа́кты;

understand clearly я́сна разуме́ць

2. безумо́ўна; вядо́ма; зразуме́ла; бясспрэ́чна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

выра́зны, -ая, -ае.

1. Такі, у якім кожная дэталь, момант яскрава вылучаюцца.

Выразныя абрысы гор.

В. почырк.

Выразнае вымаўленне.

2. Яскравы, пераканаўчы.

Выразная перавага.

3. Дакладна і ясна сфармуляваны.

В. адказ.

|| наз. выра́знасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

begriflicherweise

adv зразуме́ла, я́сна

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

отчётливо нареч.

1. (чётко) выра́зна; (точно) дакла́дна;

2. (понятно) выра́зна; (явственно) я́сна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завастры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -во́стрыцца; зак.

1. Стаць вострым (у 1 знач.).

Нос завастрыўся (стаў танчэйшым да кончыка пры схудненні).

2. перан. Больш рэзка, больш ясна абазначыцца.

Пытанне завастрылася.

|| незак. завастра́цца, -а́ецца і заво́стрывацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)