гара-лакаліт і мыс на Паўд. беразе Крыма на Украіне. Замыкае з У Гурзуфскую бухту. Даўж. каля 3 км, выш. да 572 м. На стромкіх схілах разрэджаная ксерафітная дрэвава-хмызняковая расліннасць. Каля паўд.-зах. падножжа размешчаны міжнар. дзіцяча-юнацкі аздараўленчы лагер Артэк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дарэ́шты, прысл.
Зусім, канчаткова, поўнасцю. Якаў адчуў, што дарэшты зацягаўся: не насілі ногі.Чарнышэвіч.Таго ніколі не пакіне Юнацкі, Вечна весні ўздым, Хто аддае, Як дар краіне, Жыццё дарэшты — маладым!Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
юна́чы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і юнацкі. Юначы запал. □ Арлы маладыя, Юначая кроў, І радасць вы наша, І наша любоў.Колас.Дай жа, сынку, наглядзецца На юначы воблік твой.Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імпэ́т
(польск. impet, ад лац. impetus = парыў, разбег, напор)
1) разгон, парывістасць, імклівасць (і. руху);
2) перан. запал, напорыстасць (напр.юнацкі і.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
малады, юны, юнацкі □ у маладых гадах
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
імпэ́т
(польск. impet, ад лац. impetus = парыў, разбег, напор)
1) разгон, парывістасць, імклівасць (напр. і. руху);
2) перан. запал, напорыстасць (напр. і. да працы, юнацкі і.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ЦЕБСКІ ГУБЕ́РНСКІ ПАКАЗА́ЛЬНЫ ТЭА́ТР.
Існаваў у Віцебску з мая 1922 да вер. 1924. Да лета 1922 наз. Першы віцебскі юнацкігуб. паказальны т-р. Створаны на аснове Юнацкай драм. студыі (дзейнічала пры Віцебскім к-це дапамогі чырвонаармейцам, у 1919—22). Абслугоўваў шпіталі і вайск. часці горада, наладжваў спектаклі для дзяцей, вучнёўскай і рабочай моладзі. Узначальвалі калектыў рэж. Б.Шадурскі; рэжысёры Р.Брын і М.Кусільман; з лета 1922 маст. кіраўнік Б.Бертэльс. Аснову рэпертуару складала рус. і зарубежная класіка, у т. л. «Рэвізор» і «Жаніцьба» М.Гогаля, «Беднасць не загана», «Васіліса Мяленцьева» і «Цяжкія дні» А.Астроўскага, «Лекар паняволі» Мальера, ставіліся першыя сав. п’есы.
Літ.:
Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1985. Т. 2. С. 114—115.
2.што. Закончыць, завяршыць верхнюю частку чаго‑н. Увянчаць будынак купалам. □ Антэну [Антось] увянчаў крыжавінай, наснаваў на ёй ромб дроту і ўзняў метраў на пятнаццаць над дахам.Ракітны.//перан. Паспяхова завяршыць што‑н. Выдатныя радкі! Яны дастойна ўвянчалі цыкл «Юнацкі свет», новымі фарбамі ўзбагацілі вобраз яга [А. Куляшова] героя.Бярозкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)