ЧАЧЭ́РСКІ ГІСТО́РЫКА-ЭТНАГРАФІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й.

Засн. 1.7.1990 у г. Чачэрск. Больш за 16,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (2002). Сярод экспанатаў фрагменты касцей маманта, ляпныя гаршкі часоў неаліту, крамянёвыя прылады працы, жаночыя ўпрыгожанні, нацельны абразок 12 ст. з археал. помнікаў Бердыж, Нісімкавічы і Чачэрскага гарадзішча, матэрыялы пра Чачэрскі замак, рэв. падзеі 1905—07, дзейнасць падполля і партыз. рух на тэр. раёна ў Вял. Айч. вайну, землякоў Герояў Сав. Саюза М.​С.​Байкова, М.​К.​Круглікава, А.І. і П.І. Лізюковых, Ц.​П.​Новікава, удзельнікаў вайны ў Афганістане 1979—89. Экспануюцца прылады працы і прадметы побыту сялян 19 — пач. 20 ст., калекцыі нар. касцюмаў, ручнікоў, стараж. абразоў мясц. майстроў і іканапісцаў Г. і У. Гераковых.

А.​Ю.​Свежынцаў.

т. 17, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛЕ́ЦКІ ГІСТО́РЫКА-ЭТНАГРАФІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й.

Засн. ў 1961 у г. Клецк Мінскай вобл. як школьны, з 1979 дзяржаўны. Пл. экспазіцыі 194 м², больш за 4,6 тыс. адзінак асн. фонду (1998). Сярод экспанатаў посуд, касцяныя грабеньчыкі 11—17 ст., шкляныя бранзалеты 12—13 ст., кафля 16—17 ст. з археал. раскопак на тэр. раёна, зброя 18 — пач. 20 ст., матэрыялы пра ўдзел жыхароў у грамадз. вайне, пра барацьбу за сац. і нац. вызваленне ў Зах. Беларусі, пра стварэнне і дзейнасць падполля і партыз. руху ў Вял. Айч. вайну, успаміны А.Іверса, творы жывапісу, кнігі з аўтографамі К.​Крапівы, Г.​Гарэцкага і інш., прылады працы і побыту бел. сялян 19 — пач. 20 ст., нар. муз. інструменты, калекцыі нар. адзення, тканін, вырабаў мясц. пляцення і керамікі. Музей рэгулярна праводзіць выстаўкі нар. творчасці мясц. умельцаў, нар. строяў, прац мясц. мастакоў, прысвечаных клецкім Радзівілам, развіццю пісьменнасці і друку і інш.

Д.​М.​Чорны.

т. 8, с. 333

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЁРСКІ ГІСТО́РЫКА-ЭТНАГРАФІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й.

Засн. ў 1983 у г. Міёры Віцебскай вобл. на базе музея на грамадскіх пачатках, адкрыты ў 1994. Нл. экспазіцыі 131 м², каля 2,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (1999), 6 залаў. У зале археалогіі сярод экспанатаў прылады працы, касцяныя грабеньчыкі, шпількі-амулеты, шкляныя пацеркі, спражкі, вітыя бранзалеты з зааморфнымі выявамі з курганных могільнікаў і гарадзішчаў Міёршчыны. У залах ткацтва, ганчарства і бандарства тканыя вырабы, вышыванкі, прылады працы для апрацоўкі лёну і воўны, гаршкі, гарлачыкі, бандарны посуд, вырабы мясц. майстроў. 2 залы прысвечаны гісторыі краю з пач. 19 ст., у т. л. падзеям вайны 1812, паўстанняў 1830—31, 1863—64, рэвалюцыі 1905, 1-й сусв. вайны, дзейнасці падполля і партыз. руху ў Вял. Айч. вайну, развіццю сельскай гаспадаркі і прамысловасці ў пасляваенны час. У зале пляцення карабы і абутак з саломы, мэбля, кошыкі з лазы, маляваныя дываны мясц. мастакоў.

Т.​Л.​Мішчышына.

т. 10, с. 333

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

этнографи́ческий этнаграфі́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ethnographic [ˌeθnəˈgræfɪk] adj. этнаграфі́чны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

etnograficzny

этнаграфічны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

skansen, ~u

м. скансэн; этнаграфічны музей-запаведнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ска́нсэн

(шв. skansen)

этнаграфічны музей пад адкрытым небам, дзе экспануюцца ўзоры народных будынкаў і прылад працы пэўнага рэгіёна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

«НЕ́РУШ»,

народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль БДУ. Створаны ў 1980, у 1985 нададзена званне народнага. Арганізатар і маст. кіраўнік В.​Гладкая. Уключае вак.-танц. групу (36 удзельнікаў) і інстр. ансамбль (8 чал.). У рэпертуары аўтэнтычныя бел. нар. песні, музыка, танцы, абрады розных рэгіёнаў Беларусі. Валодае школай нар. спеву з захаваннем рэгіянальных асаблівасцей. Большасць твораў запісана этнамузыколагамі і ўдзельнікамі калектыву ў фалькл.-этнагр. экспедыцыях, у т. л. песні «Ой, ты, сонца да яснае сонейка», «Да повідэмо куста», «Ой, і дай ты мне раду», «Там на лужку, на лужку», полька «Верацяно», «Ацьмінаўская кадрыля», веснавыя карагоды. Ансамбль зрабіў некалькі дзесяткаў запісаў на Бел. радыё, выпусціў кампакт-дыск. Творчасці калектыву прысвечаны фільмы Бел. тэлебачання «Вяселле ў Траецкім» (1989), «Каляда», «Піліпаўка». Лаўрэат і дыпламант рэсп. і міжнар. фалькл. фестываляў і конкурсаў, у т. л. ў Балгарыі (Сафія, 1985, Залаты медаль), Нарвегіі (г. Ф’ёрдэ, 1995), Італіі (г. Віка-Экуэнсе, 1998).

Н.​Г.​Мазурына.

Фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Неруш».

т. 11, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРЭ́ЛІЯ (Morelia),

горад у цэнтр. ч. Мексікі. Адм. ц. штата Мічаакан. Засн. ў 1541 пад назвай Вальядалід. Нас. 490 тыс. ж. (1990). Трансп. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: харчасмакавая, тэкст., гарбарна-абутковая, хім., лесапільная, баваўняная, цэлюлозна-папяровая. Маст. рамёствы. Ун-т. Музеі: краязнаўчы, археал. і этнаграфічны. Арх. помнікі 16—18 ст.

т. 10, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)