канка́н, ‑а, м.

Французскі эстрадны танец з непрыстойнымі рухамі цела.

[Фр. cancan.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канфера́нс, -у, мн. -ы, -аў, м.

Эстрадны жанр — выступленне на сцэне, звязанае з аб’яўленнем нумароў праграмы, канцэрта, а таксама тэкст такога выступлення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

artiste [ɑ:ˈti:st] n. (эстра́дны) арты́ст; (эстра́дная) арты́стка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

crooner [ˈkru:nə]n. dated эстра́дны спява́к, шансанье́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

variety show [vəˈraɪətiˌʃəʊ] n. вар’етэ́; эстра́дны канцэ́рт

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

шансанье́, нескл., м.

Французскі эстрадны спявак, а таксама паэт, які піша такія песенькі.

[Фр. chansonnier.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куплеты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Эстрадны артыст, які выконвае сатырычныя, жартаўлівыя песенькі.

|| ж. куплеты́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

entertainer [ˌentəˈteɪnə] n. эстра́дны арты́ст, эстра́днік, арты́ст забаўля́льнага жа́нру

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

атракцыён, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Назва забаў у парках, месцах масавых гулянняў, напр., каруселі, гушкалкі і пад.

2. Эфектны цыркавы або эстрадны нумар.

|| прым. атракцыённы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

artstisch a цыркавы́, эстра́дны; акрабаты́чны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)