эстонскі жывапісец і графік. Засл. дз. маст. Эстоніі (1946). Вучыўся ў студыі А.Ажбе (Мюнхен, 1911—13). Выкладаў у Вышэйшым маст. вучылішчы імя К.Мягі (1940—41), маст. ін-це (1944—50) у Тарту, праф. (1938). У творчасці прыкметны ўплыў імпрэсіянізму і футурызму: «У кавярні» (1918), «Рачны порт» (1938) і інш. Працаваў у галіне кніжнай графікі: «Чалавек і сфінкс» І.Барбаруса (1919), «Песня песняў» Саламона (1932) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НІНГ ((Menning) Карл) (11.5.1874, г. Тарту, Эстонія — 5.3.1941),
эстонскі рэжысёр; заснавальнік прафес. рэжысуры ў эст. т-ры. У 1883—1901 вучыўся ў Тартускім ун-це. У 1904—06 вывучаў маст. практыку т-раў Парыжа, Вены, Берліна. У 1906—14 узначальваў т-р «Ванемуйне» (Тарту). У 1918—37 на дыпламат. рабоце. Сярод пастановак: «Стаўпы грамадства» (1907), «Вораг народа» (1908) Г.Ібсена, «Возчык Геншэль» Г.Гаўптмана (1907), «На дне» М.Горкага (1909), «Ваўкалак» (1911), «Бог каліты» (1912) Кітцберга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЕ ((Alle) Аўгуст) (31.8.1890, г. Вільяндзі, Эстонія — 8.7.1952),
эстонскі пісьменнік. Скончыў Тартускі ун-т (1937). Друкаваўся з 1911. Дэбютаваў рамант.-сімвалісцкімі вершамі з міфалаг. матывамі (зб. «На астравах адзіноты», 1918; «Ліловы слон», 1923). Развіваў жанр сатыр. эпіграмы, востра антыфаш. ў гады Айч. вайны. Аўтар зб. вершаў «Carmina barbata» (1921), «Мутныя хвалі» (1930), «Суровыя рытмы» (1934), «Эпіграмы» (1944) і інш. У 1946—52 рэдактар час. «Looming» («Творчасць»). Паасобныя вершы Але перакладзены на бел. мову.
эстонскі пісьменнік. Майстар навелы. Вучыўся жывапісу ў Тарту і Пецярбургу. Друкаваўся з 1908. Першая кніга — камедыя «Кашмары» (1924). У кнігах навел (усіх 9) «Чорны крыж» (1925), «Бунт мазгоў» (1926), «Самасуд» (1932), «Справы навыварат» (1935) і інш., рамане «Бадзяга» (1927) — паўсядзённая рэчаіснасць, жыццё і характары абяздоленых людзей тагачаснай Эстоніі, напружаны драматызм, спалучэнне элементаў фантастыкі і рэалізму.
эстонскі графік. Засл. дз. маст. Эстоніі (1964). Вучыўся ў Вышэйшай маст. школе «Палас» у Тарту (1936—40). Выкладаў у Тартускім маст. ін-це (1944—48). Працаваў у тэхніках малюнка пяром, дрэварыту і лінагравюры. Творы вылучаюцца апавядальнасцю, яркасцю характарыстык, разнастайнасцю кампазіцыйных вырашэнняў («Вызваленне палітычных вязняў 22 чэрвеня 1940 года», 1940; «Бежанцы», 1942; «Збіранне бульбы», 1947; «Шахматысты», 1957; «Кавярня», 1961, і інш.). Аўтар ілюстрацый да твораў А.Дзюма і У.Шэкспіра, шматлікіх экслібрысаў.
Р.Кальё. Ілюстрацыя да камедыі У.Шэкспіра «Траіл і Крэсіда», 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́НГІСЕП ((Kingissepp) Віктар Эдуардавіч) (24.3.1888, в-аў Саарэмаа, Эстонія — 4.5.1922),
эстонскіпаліт. дзеяч. Скончыў Пецярб.ун-т (1917). З чэрв. 1917 адзін з кіраўнікоў бальшавіцкай арганізацыі Эстоніі, арганізатар Чырв. гвардыі. З ліст. 1917 нам. старшыні ВРК, чл. Выканкома Саветаў Эстляндскага краю. З сак. 1918 у Маскве, у Вярх. рэўтрыбунале і ВЧК, чл.ВЦВК. З ліст. 1918 адзін з кіраўнікоў Кампартыі Эстоніі, якая дзейнічала ў падполлі, на яе 1-м (1920) і 2-м (1921) з’ездах выбраны чл.ЦК і яго палітбюро. Арыштаваны эст. паліцыяй і паводле прыгавору ваен.-палявога суда расстраляны.
эстонскі пісьменнік; адзін з пачынальнікаў нац. драматургіі. У ранніх апавяданнях і п’есах вясковай тэматыкі выявілася яго рамантычна-рэаліст. светаўспрыманне. У драм. творах «У віхуры вятроў» (1906), «Хітры Антс і Нячысцік» (паст. 1907), «Бог каліты» (1915), «Лаўрытс» (1919, паст. пад назвай «Чырвоны певень», 1959), трагедыі «Пярэварацень» (паст. 1911), камедыі «Пракляты хутар» (1923), накіраваных супраць сац. несправядлівасці, разбуральна-згубнай улады грошай, прапаведаваў ідэю маральнага самаўдасканалення. Аўтар зб. «Вясковыя апавяданні» (кн. 1—5, 1915—21).
эстонскі пісьменнік; папярэднік крытычнага рэалізму ў эст. л-ры. Друкаваўся з 1885. Папулярнасць яму прынеслі зб. «Дзесяць апавяданняў», аповесць «Зязюля з Кякімяэ» (абодва 1893). Празаічныя творы «Паветка» (1894), «Дачка чараўніка» (1895) і інш. скіраваны супраць сац. несправядлівасці, класавага размежавання сялянства. Аўтар зб. «Вершы» (1909), кн. мініяцюр «З глыбінь жыцця» (1910), адметных спалучэннем элементаў рамантызму і рэалізму, маст. вобразнасцю. На бел. мову асобныя творы Л. пераклаў А.Грачанікаў.
эстонскі паэт, дзярж. дзеяч. Скончыў Кіеўскі ун-т (1914). У 1940 прэм’ер-міністр, у 1940—46 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Эстоніі. Першыя зб-кі «Фата-Маргана» (1918) і «Чалавек і Сфінкс» (1919) створаны пад уплывам сімвалізму і акмеізму. Паэзія 1930-х г. прасякнута нянавісцю да фашызму і мілітарызму (зб-кі «Свет адкрыты», 1930; «Эстонская рэспубліка», 1932; «Кульмінацыя», 1932—34; «Рыбы на сушы», 1937; «Праз парог», 1939). Аўтар патрыят. вершаў і публіцыстыкі перыяду Вял.Айч. вайны (зб-кі «Узброеныя вершы», 1943; «На франтавых дарогах», 1944).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЙРА ((Wiera) Аўгуст Петэравіч) (28.3.1853, Яама, каля Тарту, Эстонія — 30.3.1919),
эстонскітэатр. дзеяч, рэжысёр, дырыжор; заснавальнік эст.муз.т-ра. У 1878—1903 кіраўнік эст.тэатр. трупы «Ванемуйне». Пад яго кіраўніцтвам пастаўлены першы муз. спектакль на эст. мове — опера «Прэцыёза» К.М.Вебера (1883). Сярод інш. пастановак: аперэты «Карневільскія званы» Р.Планкета (1885), «Цыганскі барон» І.Штрауса (1889), опера «Іосіф у Егіпце» Э.Мегюля (1899); творы эст. драматургіі — «Вар’яцтва Муру Міку» (1880) і «Адстаўны салдат» (1886) Ю.Кундзера, «Гэтакі мульк» Л.Койдулы (1884), п’есы класікаў, у т. л. Вальтэра, Мальера, У.Шэкспіра і інш.