паўправадні́к, ‑а, м.

Спец. Рэчыва, якое па сваёй здольнасці праводзіць электрычнасць займае прамежкавае становішча паміж праваднікамі і ізалятарамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электраста́тыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж.

Раздзел фізікі, які вывучае ўласцівасці электрычнасць наэлектрызаваных цел у адносна нерухомым стане; проціл. электрадынаміка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

generate [ˈdʒenəreɪt] v.

1. fml параджа́ць; выкліка́ць

2. tech. вырабля́ць (цяпло, электрычнасць)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ле́ктра ’электрычнасць’ (б.-каш., Мат. Гом.). Скажонае народнае слова, як і драг. лётрыка (І. Лучыц-Федарэц).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

статы́чны тэх. státisch;

статы́чная электры́чнасць эл. státische Elektrizität

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

атмасфе́рны, ‑ая, ‑ае.

Які маецца ў атмасферы. Атмасферны азот. // Які адбываецца ў атмасферы, утвараецца ў ёй. Атмасферная электрычнасць. Атмасферныя ападкі. // Уласцівы атмасферы. Атмасферны ціск.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

electricity [ˌelɪkˈtrɪsəti] n. электры́чнасць;

The motor is run by electricity. Матор прыводзіцца ў рух электраэнергіяй.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

павыву́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Вывучыцца — пра ўсіх, многіх. [Даўгунец:] — Не пазнаць Даманшчыны. Электрычнасць гарыць, як у горадзе.. Усе новыя хаты сабе пабудавалі, моладзь павывучвалася. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАЛЬВА́НІ (Galvani) Луіджы (9.9.1737, г. Балоння, Італія — 4.12.1798),

італьянскі фізік і фізіёлаг, заснавальнік эксперым. электрафізіялогіі, адзін з заснавальнікаў навукі пра электрычнасць. Скончыў Балонскі ун-т (1759). З 1763 праф. анатоміі, потым медыцыны ў Балонскім ун-це. У «Трактаце пра сілы электрычнасці пры мускульным руху» (1791) апісаў з’яву электрызацыі пры кантакце разнародных металаў. Гэта дало магчымасць А.​Вольта стварыць гальванічны элемент. Эксперыментальна даказаў наяўнасць электрычных з’яў у жывёльных тканках (1794).

Літ.:

Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 190—194.

Л.Гальвані.

т. 4, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

радыёўстано́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.

Радыёапаратура, устаноўленая ў месцы яе пастаяннай эксплуатацыі. У саўгасе электрычнасць, Відната без кошту. Свая радыёўстаноўка, Тэлефон і пошта. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)