ДЫ́ЦГЕН (Dietzgen) Іосіф (9.12.1828, г. Бланкенбург, Германія — 15.4.1888),

нямецкі філосаф. Самастойна авалодаў асновамі філас. навукі і развіваў матэрыяліст. дыялектыку. Знаходзіўся пад уплывам ідэй Л.​Феербаха, К.​Маркса і Ф.​Энгельса. Жыў і працаваў у Германіі, Расіі і ЗША. Асн. працы «Сутнасць галаўной работы чалавека» (1869), «Экскурсія сацыяліста ў галіну тэорыі пазнання» (1887), «Аквізіт філасофіі» (1895) і інш. прысвечаны гнасеалогіі, якую Д. лічыў тэарэт. падставай даследавання сац.-эканам. праблем. Цэнтр. месца ў яго філас. поглядах займае выснова, што мысліцельная здольнасць чалавека з’яўляецца прыроднай функцыяй яго мозга. Вывучаў таксама формы, ступені і супярэчнасці працэсу пазнання, магчымасці адлюстравання бясконцага універсуму ў формах адноснай і канкрэтнай ісціны.

Тв.:

Рус. пер. — Избр. философские сочинения. М., 1941.

В.​І.​Боўш.

т. 6, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

excursion [ɪkˈskɜ:ʃn] n.

1. экску́рсія; вандро́ўка;

go on an excursion пае́хаць/пайсці́ на экску́рсію

2. э́кскурс

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

field trip [ˈfi:ldtrɪp] n.

1. экску́рсія навучэ́нцаў на прадпрые́мства, фе́рму і да т.п.

2. вытво́рчая пра́ктыка навучэ́нцаў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

outing [ˈaʊtɪŋ] n. прагу́лка, экску́рсія, пікні́к;

go on an outing to the park адпраўля́цца на прагу́лку ў парк

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

масо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.

1. Невялікі мітынг, тайны рэвалюцыйны сход у дарэвалюцыйнай Расіі. План масоўкі быў распрацаваны дакладна. Быў вызначаны дзень, час і месца. Пестрак.

2. Масавая экскурсія, прагулка.

3. Масавая сцэна (у спектаклі, фільме).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стасава́ць ​1, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Тасуючы, перамяшаць усе карты ў калодзе.

стасава́ць ​2, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.

Разм. Тое, што і стасавацца ​2. Голас не стасаваў усёй гэтай важнай каржакаватай постаці. Лынькоў. Да лесу неяк не стасавала гэтае гучнае слова — экскурсія. Шахавец. Каўнярок, аднак, добра стасуе да халата. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

tour​1 [tʊə] n.

1. пае́здка, падаро́жжа; экску́рсія;

a conducted/guided tour экску́рсія з гі́дам;

a package tour арганізава́ная турысты́чная пае́здка; групавы́ туры́зм;

a round-the-world tour кругасве́тнае падаро́жжа;

a sightseeing tour агля́д го́рада;

be on tour падаро́жнічаць, вандрава́ць;

go on/do/make a tour е́хаць на экску́рсію

2. турнэ́, гастро́лі (тэатральныя)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

excursion

[ɪkˈskɜ:rʒən]

n.

1) вандро́ўка, экску́рсія f.

2) пае́здка f.

3) адыхо́д ад тэ́мы, дыгрэ́сія f., э́кскурс -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

«КЛО́СЫ»

(«Kłosy», «Каласы»),

навукова-літаратурны ілюстраваны часопіс памяркоўна-ліберальнага кірунку. Выходзіў у 1865—90 у Варшаве на польск. мове 1 раз у тыдзень. Рэдактар К.​Вуйціцкі (да 1875), А.​Пяткевіч (А.​Плуг, з 1879 гал. рэдактар). Змяшчаў матэрыялы па л-ры, гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, фальклоры, краязнаўстве, а таксама нататкі з падарожжаў, успаміны, біягр. нарысы, тэатр. і муз. агляды, пераклады маст. твораў, мясц. і замежную карэспандэнцыю. Выданне вызначалася высокім графічным і маст. узроўнем (мастакі М.​Э.​Андрыёлі, С.​Віткевіч, Ф.​Кастшэўскі, Н.​Орда, Ю.​Фалат і інш.).

У часопісе апублікаваны працы пра Беларусь Вуйціцкага «Яўстах граф Тышкевіч» (1865), М.​Камінскага «Танцы народа Павілля» (1866), В.​Поля «На азёрах» (1869), З.​Шчэры «Экскурсія ў Пінск і на Піншчыну» і А.​Плуга «Руіны замка ў Міры» (абедзве 1877) і «Аляксандр Ходзька» (1881), В.​Каратымскага «Ігнат Дамейка» (1877), З.​Глогера «Земляробчыя абрады» (1879) і «Колькі слоў пра народныя і нацыянальныя песні» (1881), Э.​Хлапіцкага «Апавяданні з вандроўкі па краі» (1887), В.​Бютнера «Перажыткі язычніцтва на Палессі» (1890) і інш., маст. творы А.​Э.​Адынца, Э.​Ажэшкі, Ю.​Крашэўскага, Я.​Лучыны, М.​Радзевіча, У.​Сыракомлі і інш. У 1890 зліты з час. «Tygodnik ilustrowany» («Ілюстраваны штотыднёвік»).

Літ.:

Szyndler B. Tygodnik ilustrowany «Kłosy» (1865—1890). Wrocław, 1981.

Ю.​І.​Вашкевіч, А.​Ф.​Літвіновіч.

т. 8, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Rúndfahrt f -, -en

1) кругавы́ маршру́т

2) экску́рсія (напр. па горадзе), турнэ́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)