ПЯКА́РСКІЭдуард Карлавіч (25.10.1858, в. Пятровічы Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. —29.6.1934),
расійскі этнограф, географ, мовазнавец, фалькларыст. Чл.-кар. (1927), ганаровы акад. (1931) АНСССР. Вучыўся ў Мінскай, Мазырскай і Чарнігаўскай гімназіях, Харкаўскім вет. ін-це (1877—88). За ўдзел у народніцкім руху арыштаваны (1879) і сасланы ў Якуцію. Удзельнік экспедыцый Усх.-Сібірскага аддзялення Рус.геагр.т-ва (РГТ, 1894—96) і Аяна-Нельканскай (1903). З 1905 працаваў у музеях Пецярбурга, з 1911 у Музеі антрапалогіі і этнаграфіі Рас.АН, з 1914 сакратар этнагр. аддзела РГТ, у апошнія гады жыцця ў у Ін-це усходазнаўства АНСССР. Аўтар артыкулаў па геаграфіі, этнаграфіі, лінгвістыцы і фальклору якутаў і тунгусаў. Асн. праца — «Слоўнік якуцкай мовы» (вып. 1—13, 1907—30; у сааўт.).
Літ.:
Э.К.Пекарский: (К 100 летию со дня рождения). Якутск, 1958;
Грыцкевіч В. Эдуард Пякарскі: Біягр. нарыс. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРША́НСКІЭдуард Львовіч (25.8.1899, г. Невель Пскоўскай вобл. — 6.7.1974),
бел. кінарэжысёр. Скончыў Дзярж.ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1931). У 1931—41 рэжысёр кінастудыі «Савецкая Беларусь», дзе паставіў маст. фільмы «Баям насустрач» (1932), «Двойчы народжаны» (1934), «Новая Радзіма» (1935), «Салавей» (1937). З 1950 на Ленінградскай студыі кінахронікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЙО́РКІ (Yorks),
дынастыя англ. герцагаў У 14—15 ст. і каралёў у 1461—85, галіна Плантагенетаў. Паходзіла ад герцага Йоркскага Эдмунда — 5-га сына Эдуарда Ш. У 1460 правы на прастол прад’явіў унук Эдмунда Рычард (1411—60, загінуў у бітве пры Уэйкфілдзе). Першым каралём з дынастыі Й. быў сын Рычарда Эдуард IV (1442—83), які правіў у 1461—83 з перапынкам у кастр. 1470 — крас. 1471. У ходзе Пунсовай і Белай руж вайны ён скінуў Генрыха VI Ланкастэра. Сын Эдуарда IV Эдуард V (1470—83) правіў у крас.—жн. 1483, скінуты з прастола і забіты ў Таўэры паводле загаду герцага Глостэра. Апошнім каралём з дынастыі Й. быў герцаг Глостэр Рычард III (1452—85), брат Эдуарда IV, ён загадаў забіць сваіх пляменнікаў Эдуарда V і Рычарда Йоркскага, абвясціў сябе каралём (правіў у 1483—85); загінуў 22.8.1485 у бітве пры Босварце). Пасля яго смерці англ. каралямі сталі Цюдары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́НЛІ (Stanley) Генры Мортан [сапр.Роўлендс
(Rowlands) Джон; 28.1.1841, г. Дэнбі, Вялікабрытанія — 10.5.1904], англійскі падарожнік і журналіст, даследчык Афрыкі. Як карэспандэнт амер. газеты ў 1871—72 адправіўся на пошукі Д.Лівінгстана і разам з ім даследаваў воз. Танганьіка. У 1874—77 перасек Афрыку з У на З да вусця р. Конга; вызначыў абрысы воз. Вікторыя, адкрыў азёры Джордж і Эдуард, горны масіў Рувензоры, даследаваў р. Кагера; дасягнуў вярхоўяў р. Луалаба (удакладніў, што яна з’яўляецца вытокам р. Конга),
спусціўся па р. Конга да вусця і пазначыў на карце яе сярэднюю частку. У 1879—84 па даручэнні бельг. караля прымаў удзел у захопе зямель у бас.р. Конга, адначасова адкрыў азёры Маі-Ндомбе і Тумба. У 1887—89 кіраваў англ. экспедыцыяй, якая перасекла Афрыку з З на У, даследаваў р. Арувімі, выявіў, што воз.Эдуард належыць да сістэмы р. Ніл. Яго імем названы вадаспады на р. Конга (з 1983 — Баёма).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАРТЭ́ (Lartet) Эдуард (1801—71),
французскі археолаг. З 1830-х г. вёў раскопкі ў пячорах Мусцье, Мадлен, Арыньяк (дэпартамент Дардонь, Францыя). Распрацаваў храналогію чацвярцічнага перыяду і перыядызацыю палеаліту, вылучыў арыньякскую, салютрэйскую, мадленскую культуру (гл.Арыньяк, Мадлен, Салютрэ). Сцвярджаў, што чалавек існаваў у пач. чацвярцічнага перыяду. У 1868 знайшоў рэшткі краманьёнцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЬЧУ́КЭдуард Антонавіч (н. 28.5.1936, г. Ліда Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне сац. гігіены і арганізацыі аховы здароўя. Д-рмед.н., праф. (1994). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1959). З 1982 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1987 дэкан). Навук. працы па пытаннях арганізацыі мед. абслугоўвання сельскага насельніцтва. Распрацаваў методыку мед. рэабілітацыі ў лячэбна-прафілактычных установах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭЙ, Грэй оф Фаладан (Grey of Fallodon) Эдуард (25.4.1862, каля г. Эмблтан, Вялікабрытанія — 7.9.1933), англійскі дыпламат і дзярж. дзеяч, віконт. З 1885 чл. парламента ад Ліберальнай партыі. У 1892—95 нам. міністра, у 1905—16 міністр замежных спраў. Заключыў пагадненне з Расіяй, якое садзейнічала афармленню Антанты. Палітыка Грэя зрабіла ўплыў на падрыхтоўку і развязванне 1-й сусв. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РМСТРАНГ (Armstrong) Генры Эдуард (6.5.1848, Лондан — 13.7.1937),
англійскі хімік-арганік. Скончыў Лейпцыгскі ун-т (1870). З 1871 праф. Лонданскага ун-та, у 1884—1913 — Цэнтральнага тэхн. каледжа. У 1893—95 прэзідэнт Лонданскага хім.т-ва. Распрацаваў (1888) хіноідную тэорыю колернасці, прапанаваў першую рацыянальную наменклатуру арган. злучэнняў (прынята ў Жэневе; 1892), даследаваў ферменты, тэрпены, камфару, займаўся крышталяграфіяй.
бел. пісьменнік. Вучыўся ў польскай гімназіі (Петраград). Юнацкія гады правёў на радзіме бацькі ў в. Бандзелі Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. Працаваў у газ. «Чырвоная Полаччына», «Літаратура і мастацтва». Дэбютаваў вершамі ў 1928. Аповесць «Тэорыя Каленбрун» (1933) — вострасюжэтны твор пра барацьбу польск. працоўных супраць фашызму. Выкрыццю фашызму і яго дэмагагічнай ідэалогіі прысвечаны апавяданні «Сустрэча», «Урачыстая меса», «Герой нацыі». Аўтар зб-каў прозы «Пункт апоры» (1935), «Дачка эскадрона» (1937). Пісаў пра калектывізацыю («Абухам у лоб», «Русалчыны сцежкі», «Насустрач будучыні»), ідэалізавана адлюстраваў побыт калгаснай вёскі (аповесць «Паляўнічае шчасце», 1933). У рамане «Будучыня» (1938) паказаў жыццё груз. народа. Аўтар п’ес «Сяржант Дроб» (інсцэніроўка аповесці «Тэорыя Каленбрун», паст. 1935, БДТ-3), «Пагібель воўка» (апубл. і паст. 1939, БДТ-1 і БДТ-2).
Тв.:
Зб.тв.Т. 1—2. Мн., 1952;
Апавяданні. Мн., 1967;
Будучыня. Мн., 1970;
Апавяданні і аповесць. Мн., 1977.
Літ.:
Вольскі В.Ф. Эдуард Самуйлёнак. Мн., 1951;
Слова пра сябра: Успаміны аб Эдуарду Самуйлёнку. Мн., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́БАН (Gibbon) Эдуард (8.5.1737, Патні, цяпер у межах Лондана — 16.1.1794),
англійскі гісторык. Асн. праца — «Гісторыя заняпаду і разбурэння Рымскай імперыі» (Т. 1—6, 1776—88). Заснавана на дэталёвым вывучэнні крыніц, змяшчае паліт. гісторыю Рым. імперыі і Візантыі з канца 2 ст. да 1453 (падзенне Канстанцінопаля) з экскурсамі ў гісторыю зах.-еўрап. сярэдневякоўя і Расіі. У яго творах знайшлі адлюстраванне ідэі асветніцкай філасофіі 18 ст.