2.разм. (поўная свабода) Fréiheit f -, fréies Feld
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
на́сцеж, прысл.
На ўсю шыр, поўнасцю (адчыніць, расчыніць і пад.). Расчыняйце ўсе вароты Насцеж! Пажадайце на дарогу шчасця!..Панчанка.[Маці:] — Сервант насцеж, шыфаньер насцеж, усе футаралы на падлозе, з крана вада б’е, на абрусе лужына, дзверы не зачынены, — цэлы пагром!Гарбук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха́барніцтва, ‑а, н.
Злачынства, звязанае з атрыманнем службовай асобай хабару, або дача ёй хабару. Хабарніцтва караецца законам. □ [Казік:] — Ну тут.. [войт] разгарнуўся ва ўсю шыр — квітнее, брат, і хабарніцтва, і нахабнасць, і самавольства, а пан войт плавае, як сыр у масле.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бы́льнік, ‑у, м.
Адзін з відаў палыну; чарнобыль. Куды ні гляну — шыр і воля, Дзе лес ды неба ставяць тын, Нідзе мяжы не згледзіш болей, І зніклі быльнік і палын.Колас.Вартаўнікі падышлі да мяжы і селі каля густога куста быльніку.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
беласне́жны, ‑ая, ‑ае.
Падобны колерам на снег, вельмі белы. І песням першы раз сягоння Такая шыр, такі прастор! Пяеш унізе — яна звоніць На грані беласнежных гор.Танк.Над пакгаузам кружыліся галубы, усё вышэй і вышэй узнімаючыся над страхой, пабліскваючы на сонцы беласнежнымі крыллямі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шырэ́ць, ‑эе; незак.
Станавіцца больш шырокім па тэрыторыі. За вёскай.. [возера] яшчэ больш шырэе, разыходзіцца на два рукавы, потым зноў зліваецца.Ваданосаў.// Шырока прасцірацца. Ад воклічаў зямля калышацца, Шырэе даль, святлее шыр.Астрэйка.Гляджу і гляджу, як шырэюць прасторы, Направа, налева граніцы няма...Тарас.//перан. Расці колькасна, духоўна. Шырэюць бальшавіцкія рады.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разло́г
1. Раздолле, прастор, шыр, даль (БРС). Тое ж раскоша (БРС).
2. Сухадол, роў, яр, шырокая нізіна (Вілен.).
3. Рыхлая, мяккая глеба (Гарад.Касп.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ВЫМНЯ́НКА, Вымніца,
рака ў Віцебскім р-не, левы прыток Касплі (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 38 км. Пл. вадазбору 357 км². Выцякае з возера без назвы каля в. Раніца, цячэ ў межах Віцебскага узв., працякае праз воз.Вымна, пратокай злучана з Янавіцкім возерам. Асн. прыток — р. Паловец (справа). Даліна да в. Півавары трапецападобная, шыр. 300—500 м. Пойма перарывістая, шыр. да 500 м. Рэчышча звілістае, шыр. 6—10 м. На рацэ г.п. Янавічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАЛЯ́НКА,
рака на У Беларусі ў Талачынскім, Сенненскім р-нах Віцебскай вобл., левы прыток Лучосы. Даўж. 89 км. Пл. вадазбору каля 810 км². Пачынаецца на Аршанскім узв., цячэ па Чашніцкай раўніне і Лучоскай нізіне. Даліна шыр. 0,6—0,8 км, у ніж. цячэнні да 2 км. Пойма двухбаковая, шыр. ад 0,2 да 0,3 км. Рэчышча звілістае, шыр. 5—10 м. Каля 70% гадавога сцёку прыпадае на вясну. У Талачынскім р-не на рацэ плаціна. Водапрыёмнік меліярац.сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ША,
рака ў Гомельскай вобл., правы прыток Іпы (бас. Прыпяці). Даўж. 39,3 км. Пл. вадазбору 233 км². Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Пружынішчы Акцябрскага р-на, далей цячэ ў Светлагорскім і Калінкавіцкім р-нах па паўн.-ўсх. ускраіне нізіны Гомельскае Палессе. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 1,5—2 км. Пойма двухбаковая, шыр. 500 м — 1 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае (шыр. 7—12 м). У пойме створаны наліўныя сажалкі. На рацэ г.п. Азарычы.