Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
штампава́ць
1. (ставіцьштамп) stémpeln vt (тс.перан.);
2.тэх. stánzen vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ма́трыца, -ы, мн. -ы, -рыц, ж. (спец.).
1. Увагнутая частка друкарскай формы, у якой атрымліваюць шрыфты.
Свінцовая м.
Пластмасавая м.
2. У матэматыцы: сістэма якіх-н. элементаў, размешчаных у выглядзе прамавугольнай табліцы.
3. Узор, штамп, форма ў серыйнай вытворчасці аб’ектаў мастацтва і тэхнікі.
|| прым.ма́трычны, -ая, -ае.
М. прэс.
М. цэх.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
die1[daɪ]n.
1.штамп
2. косць (для гульні)
♦
the die is саst вы́бар зро́блены; рашэ́нне прыня́та
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ogólnik
м. агульная фраза; збітая фраза; штамп
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ві́за ’урадавы штамп у пашпарце; адзнака ў дакуменце’ (БРС, КТС). Запазычана з рус.ви́за ’тс’. Не выключана магчымасць запазычання праз польск. мову; параўн. польск.wiza ’тс’. Сюды ж візаваць, візі́раваць (БРС, КТС) ’ставіць візу ў дакуменце’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МО́ЛАТ,
1) машына ўдарнага дзеяння для апрацоўкі метал. загатовак ціскам. Мае ўдарную ч. (поршань, шток, бабу), масіўную аснову — шабат, што ўспрымае ўдар, станіну, прывод і механізм кіравання. Бываюць парапаветраныя, пнеўматычныя, гідраўлічныя, мех. і інш. Выкарыстоўваюцца для коўкі (ковачныя М.) і аб’ёмнай ці ліставой штампоўкі (штамповачныя М.).
Рычажныя М. з ручным прыводам вядомыя з 13—14 ст. У пач. 16 ст. з’явіліся М. з прыводам ад вадзянога кола — т.зв. сярэднебойныя (Германія) і хваставыя (Францыя, Італія, Вялікабрытанія). Пазней узніклі т.зв. лабавыя і таўкачовыя, а таксама М. інш. канструкцый. У сярэдзіне 18 ст. сталі ўжываць М. з паравым прыводам. Першы паравы М., у якім пара непасрэдна прыводзіла ў рух рухомыя часткі, сканструяваў англ. машынабудаўнік Дж.Несміт (патэнт 1842). У пач. 20 ст. пачалі выкарыстоўваць М. з электрапрыводам, у 1940-я г. — выбуховыя, у 1950-я г. — высокахуткасныя газавыя.
2) Буд. машына для забівання ў грунт паляў, шпунтоў і інш., разнавіднасць палябойнага абсталявання. Бываюць ударнага і вібрацыйнага (гл.Вібрамолат) дзеяння; парапаветраныя, дызельныя (гл.Дызель-молат) і мех. (з прыводам ад лябёдкі). Выкарыстоўваюцца ў мостабудаванні, гідратэхн., дарожным, прамысл. і інш. буд-ве.
3) Ручны інструмент для коўкі металаў. Малыя М. наз. ручнікамі, вял. цяжкія — кувалдамі (гл. ў арт.Кавальскі інструмент).
У.М.Сацута.
Схемы асноўных тыпаў молатаў: а — парапаветранага; б — пнеўматычнага; в — гідраўлічнага; г — механічнага з гнуткай сувяззю; д — які працуе па цыкле рухавіка ўнутранага згарання; е — электрамагнітнага; 1 — поршань; 2 — шток; 3 — баба; 4 — накіравальныя станіны; 5 — верхні баёк (ці штамп); 6 — ніжні баёк (ці штамп); 7 — шабот; 8 — гідрацыліндр; 9 — рэмень; 10 — электрамагніт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
platitude
[ˈplætətu:d]
n.
1) бана́льнасьць f.
2) зьбі́ты вы́раз, штамп -у m., агу́льнавядо́мая ду́мка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ds = Drucksache – друкаванае (штамп на бандэролі з друкаванымі рэчамі)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КЛІШЭ́ (франц. cliché),
1) друкарская форма высокага друку, прызначаная для паліграф. ўзнаўлення ілюстрацый, а часам і тэксту.
Бываюць штрыхавыя (атрымліваюць са штрыхавога арыгінала з элементамі аднолькавай насычанасці — з чарцяжоў, рысункаў пяром і інш.), растравыя (атрымліваюць з паўтонавых выяў з элементамі рознай насычанасці — з фатаграфій, акварэльных малюнкаў і да т.п.) і камбінаваныя. Вырабляюць К. фотамеханічным (гл.Аўтатыпія), электрамеханічным (гравіраваннем металу) спосабамі і фотаполімерызацыяй (уздзеяннем святла на палімерныя матэрыялы, з якіх утвараюцца друкарскія элементы). К. звычайна робяць з дробнакрышталічнага цынку (гл.Цынкаграфія), магнію, часам з медзі і алюмінію. З аднаго К. атрымліваюць да 1 млн. адбіткаў.
2) Хадзячы (стэрэатыпны) выраз, які механічна ўзнаўляецца (ужываецца) у тыповых моўных кантэкстах і сітуацыях; шаблонная (збітая) фраза. Гл. таксама Штамп.