род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўропе (пераважна ў Міжземнамор’і), Паўн. Афрыцы і Азіі. На Беларусі як занесеныя, натуралізаваныя і пустазелле трапляюцца Ж. п’янючы (L. temulentum), расстаўлены, або льняны (L. remotum), жорсткі (L. rigidum), шматкветкавы (L. multiflorum) і шматгадовы (L. perenne). Ж. шматкветкавы і шматгадовы пад назвай райграс уведзены ў культуру як кармавыя і газонныя расліны. Некат. віды — пустазелле; ёсць ядавітыя. Растуць каля дарог, на пустках, газонах і інш.
Шмат-, двух- і аднагадовыя травяністыя расліны з прамастойнымі ці ўзыходнымі сцёбламі выш. да 1 м і моцнай валасніковістай каранёвай сістэмай. Лісце вузкалінейнае. Агульнае суквецце — рэдкі лінейны двухрадны колас. Каласкі адзіночныя, сядзячыя, сціснуты з бакоў, з 3—15 кветкамі. Плод — зярняўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
perennial[pəˈreniəl]adj.
1. круглагадо́вы
2. пастая́нны, заўсёдны, ве́чны;
a perennial problem ве́чная прабле́ма;
a perennial complaint пастая́нная ска́рга
3.шматгадо́вы (пра расліны)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КУ́ТАЎШЧЫНА,
вадасховішча ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Кутаўшчына. Створана плацінай на р. Сэрвач у 1950. Пл. 1 км², даўж. 5 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 5 м, аб’ём вады 1,35 млн.м³. Моцна праточнае, сярэдні шматгадовы сцёк 23,3 млн.м³. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт, рэкрэацыі, птушкагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНЯЖАБО́Р’ЕЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Ельскім р-не Гомельскай вобл., паміж вёскамі Княжабор’е і Дабрынь. Створана на р. Млынок у 1978. Пл. 1,4 км², даўж. 2,5 км, найб.шыр. 610 м, найб.глыб. 4,3 м, аб’ём вады 2,29 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 2,1 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 4,42 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАК (англ. pack), пакавы лёд,
шматгадовы палярны марскі лёд таўшчынёй 3 м і больш, які існуе больш за 2 гадавыя цыклы нарастання і раставання. Мае блакітны колер, прэсны. У выглядзе вял. ледзяных палёў назіраецца ў Арктычным бас. (пл. ад 60 да 90% ледзянога покрыва) і ў Антарктыцы. Магутны П. цяжка праходны для суднаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ЎЧЫНА,
вадасховішча ў Дрыбінскім р-не Магілёўскай вобл., каля в. Кароўчына. Створана на р. Касінка ў 1981. Пл. 0,47 км², даўж. 2,5 км, найб.
шыр. 300 м, найб.глыб. 8,6 м, аб’ём вады 1,42 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 3 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 7,6 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння, рыбагадоўлі і воднага добраўпарадкавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РКУЛАВІЧЫ,
вадасховішча ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Меркулавічы. Створана ў 1973 на р. Чачора. Пл. 0,79 км², даўж. 2,4 км, найб.шыр. 700 м, найб.глыб. 4 м, аб’ём вады 1,03 млн.м³. Берагі спадзістыя, пад хмызняком. У вярхоўі частка берага забалочана. Сярэдні шматгадовы сцёк 9,3 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. зямель, рыбагадоўлі, адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
jáhrelang
1.aшматгадо́вы
2.adv гада́мі, шмат гадо́ў
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЧАМЯЛЫ́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Чамялы. Створана ў 1954 у пойме р. Шчара. Пл. 1,26 км², даўж. 2,4 км, найб.шыр. 1,25 км, найб.глыб. 1,8 м, аб’ём вады 1,83 млн.м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 375 млн.м³. Даўж. агараджальнай дамбы 5,1 км. Наліўное: напаўняецца вадой праз шлюзы з Даманаўскага вадасховішча пры дапамозе помпавай станцыі. Выкарыстоўваецца для рыбагадоўлі.