Створана ў 1921 пад назвай «Палескі друк» у выніку аб’яднання 1-й Дзярждрукарні, «Гомдруку» і «Гомгазеты». З 1932 наз. друкалітаграфія і карданажная ф-ка «Палесдрук». У 1941 эвакуіравана ў г. Краснакамск Пермскай вобл. У 1944 аднавіла дзейнасць у Гомелі. З 1946 наз. Гомельская друкарня і карданажна-мяшэчкавая ф-ка «Палесдрук», у 1953—60 рэканструявана. Яе філіялы з 1977 Гомельская, Буда-Кашалёўская, Веткаўская і Добрушская раённыя друкарні. Асн. Прадукцыя (1997): агульныя сшыткі, дзённікі школьныя, сшыткі для нот, малявання, касы лічбаў і складоў, запісныя кніжкі, блакноты, альбомы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
mierny
miern|y
1. памяркоўны; сярэдні;
2. пасрэдны;
~e stopnie — пасрэдныя адзнакі (школьныя)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
адпрэ́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Разм. Адхіліць, не даць чым‑н. займацца, прымусіць пакінуць месца, пасаду. [Сымон:] Я думаю! Гэта ж не жартачкі! — ад усяго адпрэчылі, і рук няма за што зацяць.Купала.І чаму.. [Васіль] не абсек тады Клыбіка, не адпрэчыў: знайшоў калі гаварыць пра школьныя справы, пагаварыў бы днём!М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заня́тиеср.
1. (действие по глаг.занятьII) заня́цце, -цця ср., займа́нне, -ння ср.;
2.в др. знач. заня́так, -тку м.;
шко́льные заня́тияшко́льныя заня́ткі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БЕЛАРУ́СКІ НАРО́ДНЫ УНІВЕРСІТЭ́Т.
Працаваў у Маскве з 11 ліп. да 12 жн. 1918. Арганізаваны культ.-асв. аддзелам Беларускага нацыянальнага камісарыята. Загадчык ун-та П.А.Урбановіч. Заняткі наведвалі 57 чал., пераважна школьныя настаўнікі Беларусі. Яны праслухалі лекцыі па бел. гісторыі, л-ры, мове, эканоміцы, геаграфіі і інш. Сярод лектараў Дз.М.Анучын («Да пытання аб тэрыторыі Беларусі»), У.І.Пічэта («Гісторыя беларускага народа»), А.М.Ясінскі («Гісторыя адукацыі на Беларусі»), П.А.Растаргуеў («Беларуская мова»), З.Х.Жылуновіч («Агляд беларускай літаратуры») і інш. Слухачы адначасова наведвалі лекцыі на Усерас. настаўніцкіх курсах, арганізаваных Наркамасветы РСФСР. Частка прачытаных лекцый выдадзена пад назвай «Курс беларусазнаўства» (1918—20).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
vacation
[veɪˈkeɪʃən]1.
n.
1) вака́цыі, кані́кулы pl. only
a vacation from schoolwork — шко́льныя вака́цыі
2) адпачы́нак -ку, во́дпуск -у m.
2.
v.i.
право́дзіць адпачы́нак
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
перапы́нак, ‑нку, м.
1. Часовае спыненне якой‑н. дзейнасці, працы. Максімаў абвёў позіркам залу і абвясціў: — Зробім перапынак на трыццаць хвілін.Шахавец.// Прамежак часу, на які спыняецца якая‑н. дзейнасць. Абедзенны перапынак.// Адпачынак паміж урокамі. Школьныя перапынкі.
2. Перарыў у якім‑н. працэсе, пропуск. Раптам там наперадзе, куды падышоў эшалон, грукнулі гарматы, пасля яшчэ, яшчэ з перапынкамі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КУПА́ЛАЎСКІ МЕМАРЫЯ́ЛЬНЫ ЗАПАВЕ́ДНІК «ЛЯЎКІ́» Засн. 11.10.1978 у Аршанскім р-не Віцебскай вобл. з цэнтрам ва ўрочышчы Ляўкі. Агульная пл 19 га, пл. пабудоў 493 м². Тут на дачы ў 1935—41 жыў і працаваў Я.Купала. На тэр. запаведніка будынак б. канторы Копыскага лясніцтва, у якім размешчаны Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «Ляўкі», дача Я.Купалы (адноўлена ў 1981), паркавая скульптура «Восень паэта» (скульптар А.Анікейчык), домік шафёра, гараж з легкавым аўтамабілем Я.Купалы, гасп. пабудовы, зона масавых гулянняў. З 1980 тут праводзяцца святы паэзіі, злёты студэнтаў-філолагаў БДУ, школьныя ранішнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ ШКО́ЛЬНАЯ РА́ДА МЕ́НШЧЫНЫ,
культурна-асветная ўстанова ў 1919—20. Засн. 30.8.1919 у Мінску на базе школьнай камісіі Часовага беларускага нацыянальнага камітэта. Дзейнічала ва ўмовах польск. акупацыі. У прэзідыум рады ўваходзілі С.Рак-Міхайлоўскі (старшыня), У.Ігнатоўскі (нам. старшыні), Я.Шнаркевіч (сакратар), А.Смоліч, А.Данілевіч, Ч.Родзевіч, П.Дземідовіч і інш. Кіравала дзейнасцю бел.навуч. устаноў Мінскай губ., стварала бел. школы і культ.-асв. гурткі, павятовыя і валасныя бел.школьныя рады, арганізавала ў Мінску і Слуцку бел. настаўніцкія курсы, стварыла камісію, якая склала і выдала навуч. праграму для малодшых класаў бел. школ, выдавала бел. падручнікі і дапаможнікі для школ. Стала асновай для стварэння Цэнтральнай беларускай шкальнай рады. Спыніла дзейнасць у ліп. 1920 з прыходам Чырв. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ГАРАДСКІ́ МУЗЕ́Й.
Дзейнічаў у 1912—15 у Мінску. Створаны Мінскім таварыствам аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі. Размяшчаўся ў доме Е.С.Федаровіч (цяпер на яго месцы будынак Галоўпаштамта). Меў аддзелы: гіст., археал., этнагр., прыродазнаўчы, маст.-прамысловы. Экспанаваліся ўзоры глебы, мінералаў, чучалы звяроў і птушак, шкілеты дагіст. жывёл, стараж. прылады працы і манеты, узоры нар. ткацтва і інш. У спец. сховішчы зберагаліся старадрукі, карты, рукапісы, гравюры і інш. каштоўнасці. Музей наладжваў тэматычныя выстаўкі, складаў школьныя калекцыі, розныя дапаможнікі і інш. У сувязі з 1-й сусв. вайной спыніў публічную дзейнасць. У 1920 частка экспанатаў перададзена Мінскаму абл. музею.
Літ.:
Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада: Пер. з рус.Мн., 1994. С. 275.