Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
а́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., аднакр.
1.Разм. Усклікнуць «ах», выказваючы якое‑н. пачуццё: захапленне, здзіўленне, шкадаванне, страх, смутак і пад. [Мікалай Іванавіч:] — Бываюць цікавыя сюжэтныя павароты ды такія нечаканыя, што ахнеш ад здзіўлення.Шахавец.
2.Разм. Выбухнуць, разарвацца, стрэліць, абрушыцца і г. д. Пакуль.. [Капейка] паспеў шыбануць за вугал хаты — граната ахнула!..Брыль.
3.каго-што. Разм. Моцна выцяць. Ахнуць па галаве.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчы́ры, -ая, -ае.
1. Які выражае сапраўдныя пачуцці, праўдзівы, адкрыты.
Ш. чалавек.
Шчырае прызнанне.
Гаварыць шчыра (прысл.). Сказаць ад шчырага сэрца.
2. Задушэўны, інтымны.
Шчырая размова.
3. Сардэчны, душэўны.
Шчырая сяброўка.
4. Пазбаўлены прытворства.
Шчырае шкадаванне.
5. Старанны; верны, адданы, заўзяты.
Шчырая праца.
Ш. змагар за светлую будучыню.
Ш. следапыт.
6. Просты, даверлівы.
Ш. чалавек усяму верыць.
7. Які складаецца з аднолькавых парод дрэў (пра лес, бор); без дамешак, прымесей.
Ш. бор.
Шчырае золата.
◊
Шчырая праўда — сама праўда.
|| наз.шчы́расць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
скру́ха, ‑і, ДМ скрусе, ж.
Туга, маркота. Радасць чалавечая ўсё ж такі мацней за скруху і беспатольнае гора.Сабаленка.— Глыбокае мора, шырокае мора, — Старая запеў павяла, — Ды толькі, глыбейшым было маё гора, Шырэйшаю скруха была.Бялевіч.// Жаль, шкадаванне. — Марына!.. Га, Марына!.. Ты яшчэ жывеш? Не памерла?.. — і са скрухай уздыхнуў: — Ну і жывучыя людзі!Ракітны.Затое, калі ішлі з Сяргеем дадому і адзінай сведкай іх быў серпік месяца, .. [Антон] са скрухай сказаў: — Пацягнула ж мяне за язык сказаць пра гэты буксір.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
джа́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., каго-што і без дап.
1. Раніць, упівацца джалам (у 1, 2 знач.). На кожным кроку джаляць камары.В. Вольскі.// Калоць, раніць (пра што‑н. вострае, калючае). Ды тут басанож у спякоту Не пройдзе хлапчук каля плоту: Гадзюкамі джаляць Абрыўкі калючага дроту.Маляўка.
2.перан. Шкодзіць злосна, спадцішка. Тут толькі ўявіў сабе [Міхась], што перад ім паўзучы гад, што смяротна джаліць з укрыцця пад маскай аднадумца.Машара.// Глыбока хваляваць, трывожыць (пра пачуцці). Горкая самотнасць джаліла мяне, і такое ж горкае шкадаванне напаўняла маё сэрца.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)