Rp = Rappen – швейцарскі сантым, рапен (грашовая адзінка)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
SchwéizerIIainvшвейца́рскі (напр. сыр)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КАЛА́М ((Calame) Аляксандр) (28.5.1810, г. Веве, Швейцарыя — 17.3.1864),
швейцарскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Жэневе. Зазнаў уплыў Т.Русо, К.Каро, Я. ван Ройсдала. Пісаў велічныя горныя пейзажы з выразнымі светлавымі і перспектыўнымі эфектамі, пейзажы вясковай Швейцарыі («Горнае возера ў Швейцарыі», «Пейзаж з дубамі», 1859, і інш.).
швейцарскі лінгвіст. Прадстаўнік жэнеўскай школы. Вучань і паслядоўнік Ф. дэ Сасюра. З 1913 праф. Жэнеўскага ун-та. Даследаваў агульную і франц. лексікалогію, стылістыку. Займаўся агульнай тэорыяй мовы («Агульная лінгвістыка і пытанні французскай мовы», 1932), вывучаў функцыянальныя і экспрэсіўныя ўласцівасці мовы як грамадскай з’явы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕЙМ ((Heim) Альберт) (12.4.1849, г. Цюрых, Швейцарыя — 31.8.1937),
швейцарскі геолаг. Праф. ун-та ў Цюрыху (з 1875). Прэзідэнт геал. камісіі Швейцарскага прыродазнаўчага т-ва, швейц. школы гляцыёлагаў. Асн. працы па геалогіі, тэктанічнай будове (прыхільнік шырокага распаўсюджвання покрываў) і зледзяненні Альпаў. Механізм гораўтварэння разглядаў з пазіцый пашыранай у 19 ст. кантракцыйнай гіпотэзы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́МЕР ((Cramer) Габрыэль) (31.7.1704, г. Жэнева, Швейцарыя — 4.1.1752),
швейцарскі матэматык. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1749). З 1724 у Жэнеўскай кальвінісцкай акадэміі (з 1734 праф.). Навук. працы па геаметрыі і тэорыі імавернасцей. Устанавіў і апублікаваў (1750) правіла рашэння сістэмы лінейных ураўненняў з літарнымі каэфіцыентамі (правіла К.), заклаў асновы тэорыі дэтэрмінантаў (вызначнікаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮКАМЕ́Н ((Ducommun) Элі) (19.2.1833, г. Жэнева, Швейцарыя — 7.12.1906),
швейцарскіпаліт. дзеяч, публіцыст. Адзін з арганізатараў Міжнар. лігі міру і свабоды (1867). Ганаровы ген. сакратар Міжнар. бюро міру (з 1891). Аўтар шэрагу прац у абарону міру, у т. л. «Гістарычнага нарыса руху ў абарону міру» (1899). Нобелеўская прэмія міру 1902 (разам з А.Габа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮНА́Н ((Dunant) Анры Жан) (8.5.1828, г. Жэнева, Швейцарыя — 30.10.1910),
швейцарскіпаліт. дзеяч, гуманіст, заснавальнік Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа. Аўтар кн. «Успамін пра Сальферына» (1862, пра падзеі аўстра-італа-франц. вайны 1859), у якой абгрунтаваў ідэю стварэння міжнар. арг-цыі па дапамозе ахвярам вайны, чым значна паўплываў на заключэнне Жэнеўскай канвенцыі 1864. Нобелеўская прэмія міру 1901 (разам з Ф.Пасі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНІВА́Р (Bonnivard, Bonivard) Франсуа дэ (лют. 1493, Савоя — канец 1570), швейцарскіпаліт. дзеяч, гуманіст. З 1514 прыёр абацтва Сен-Віктор каля Жэневы. У 1528 удзельнічаў у барацьбе за незалежнасць Жэневы ад герцага савойскага Карла III, за што ў 1530 зняволены ў падзямелле Шыльёнскага замка (Банівар — прататып «Шыльёнскага вязня» Дж.Байрана). У 1536 вызвалены бернцамі, якія паўсталі. Пакінуў жэнеўскія хронікі (выд. Ў 1831).
швейцарскінар. герой. Жыў у кантоне Унтэрвальдэн. Вызначыўся ў бітве з аўстр. войскам каля г. Земпах 9.6.1386: учапіўся за дзіды варожых рыцараў і, прыціснуўшы іх падзеннем свайго цела, зрабіў брэш, праз якую праніклі швейц. воіны-сяляне. Цаной свайго жыцця садзейнічаў перамозе швейцарцаў. Гэты подзвіг услаўлены ў «Земпахскай песні» (складзена каля 1476), што зрабіла Вінкельрыда легендарнай асобай.