ВІЛАНЕ́ЛА, віланель (італьян. villanella ад лац. villanus сялянскі, вясковы),

лірычны верш цвёрдай страфічнай будовы. Бярэ вытокі ў сярэдневяковай італьян. і франц. песеннай паэзіі. Складаецца з шасці 3-радковых строф, сярэднія радкі якіх рыфмуюцца паміж сабою. Пачатковы і заключны радкі 1-й страфы, звязаныя кальцавой рыфмай, папераменна паўтараюцца ва ўсіх астатніх тэрцэтах. Завяршае віланелу радок 1-й страфы. У бел. паэзіі гэту страфічную форму выкарыстаў С.​Панізнік у вершы «Дзень развітання».

А.​А.​Майсейчык.

т. 4, с. 157

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шэсць, шасці, Т шасцю, ліч. кольк.

Лік і лічба 6. Шэсць падзяліць на тры. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 6. Лясной дарогай Міця прайшоў вёрст шэсць. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасціты́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Ліч. парадк. да шэсць тысяч.

2. Які складаецца з шасці тысяч адзінак. Шасцітысячны атрад.

3. Разм. Коштам у шэсць тысяч рублёў. Шасцітысячны гарнітур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіг

(англ. gig)

шасці- або васьмівёславая карабельная шлюпка з нізкімі бартамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ундэцымако́рд

(ад ундэцыма + акорд)

муз. акорд з шасці разнайменных гукаў, якія размеркаваны па тэрцыях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

клі́па

(шв. klippa = абразаць нажніцамі)

манета, чаканеная круглым штэмпелем на металічных чатырох-, шасці- і васьмівугольных пласцінах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нанпарэ́ль

(фр. nonpareille)

дробны друкарскі шрыфт (драбнейшы за петыт), кегель якога роўны шасці пунктам (каля 2,25 мм).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АКАДЭМІ́ЧНЫ ТЭА́ТР,

ганаровае званне, якое прысвойваецца тэатрам, што выпрацавалі трывалыя традыцыі і выхавалі на іх аснове выдатных акцёраў, стварылі спектаклі, якія атрымалі шырокае прызнанне.

Упершыню прысвоена ў 1919 шасці рус. т-рам — Вялікаму, Малому, Мастацкаму ў Маскве, Александрынскаму (т-р імя Пушкіна), Марыінскаму (т-р оперы і балета) і Міхайлаўскаму (Малы т-р оперы і балета) у Петраградзе. У 1920—90-я г. званне акадэмічнага тэатра прысвоена лепшым драматычным і т-рам оперы і балета ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Кіеве, Харкаве, Казані, Ташкенце, Рызе, Таліне, Душанбе, Ашхабадзе і інш.

На Беларусі такое званне прысвоена 4 тэатрам: Нац. драм. т-ру імя Я.​Купалы (1955), Бел. дзярж. драм. т-ру імя Я.​Коласа (1977), Бел. т-ру оперы і балета (1964) і Дзярж. рус. драм. т-ру Беларусі (1994).

т. 1, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

about1 [əˈbaʊt] adv.

1. каля́, прыблі́зна;

about six o’clock каля́ шасці́ гадзі́н

2. (all) about усю́ды, скрозь;

Don’t leave your toys lying about. Не раскідвай усюды цацкі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

шасцёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Лічба

6.

2. Назва чаго-н., што змяшчае шэсць адзінак, напр.: запрэжка ў шэсць коней, група з шасці чалавек, шлюпка з трыма парамі вёсел, карта, дошчачка даміно з шасцю ачкамі і пад.

3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 6 (разм.).

Тут спыняецца ш. (пра аўтобус, тралейбус і пад.).

4. Дэталь у малатарні; шасцярня².

|| прым. шасцёрачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)