Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шапата́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча; незак.
Разм. Тое, што і шапацець. У наваколлі панаваў тады толькі бясконцы гоман дажджу, што лапатаў па дахах дамоў,.. шапатаў у кронах дрэў і цурчэў.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шамрэ́ць, ‑ыць; незак.
Разм. Шамацець, шапацець, шумець. Сарваны ветрам ліст кляновы На пад[а]конніку шамрыць.Лойка.Прыедзе [бацька] ў водпуск, дык тая адзежа на ім .. ажно шамрыць. А чысты сам, а харошы.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ *Пасшыме́чваць, драг.посшымэчуваты ’паскідваць, параскідаць’ (Клім.). Генетычна да шамацець ’шумець, шапацець’, але семантыкай бліжэй да рус.кур., дан.шемотну́ться ’кінуцца’. Паходзіць з аргатычнай прыстаўкі ше‑ і метать ’кідаць’ (Гараеў, 421; Фасмер, WuS, 3, 200; ён жа, 3, 427).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шапаце́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл.шапацець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Як і штогод, вясна прыйшла ў магутным шуме паводак, у серабрыстым звоне ручаёў, у несціханых трэлях жаваранкаў, у шаўкавістым шапаценні першай зеляніны на пожнях.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шалясце́ць, ‑ляшчу, ‑лясціш, ‑лясціць; незак.
Шапацець, шамацець. Салома звонка шалясціць і павявае задуменнасць вялікай далечыні.Чорны.Калыхаліся, шумелі Вольныя бярозы, Шапацелі, шалясцелі Трыснягі ды лозы.Купала.//чым. Утвараць шамаценне, шастанне, шорах. Пад вокнамі хаты ціхутка шалясцелі лістамі адцвіўшыя грушы і яблыні.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)