Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чы́сціцца, чышчуся, чысцішся, чысціцца; незак.
1.Чысціць сваё адзенне, абутак, прыводзячы сябе ў належны выгляд. У хаце Марты — беспарадак і чад: сыны яе кавалеры — Віктар і Стась — чысцяцца, гладзяцца, каб пабегчы ў гарадскі парк.Ракітны.
2.Зал.дачысціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
cleaning[ˈkli:nɪŋ]n. чы́стка, чы́шчанне;
do the cleaningчы́сціць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
каміна́р, ‑а, м.
Чысцільшчык комінаў. [Марціну Когуту] даводзілася не толькі рамантаваць коміны, але і чысціць іх. Такой справай ён займаўся далей ад сваёй вёскі, бо гэта работа была не ганаровая. Камінар!Чарнышэвіч.Будзе чысціць камінар Стылы комін важна, Каб не ўзнік пажар, — Абмяце ён сажу.Блатун.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СКРУ́БЕР (англ. scrubber ад scrub скрэбці, чысціць),
1) апарат, у якім прамысл. газы ачышчаюцца ад цвёрдых або газападобных прымесей шляхам прамывання вадкасцю. Бываюць з фарсункамі для распылення вадкасці, з насадкамі (керамічнымі кольцамі) і з вярчальнымі лапаткамі для перамешвання газаў з вадкасцю. З дапамогай С. улоўліваюць прадукты каксавання, робяць ачыстку газаў ад пылу (пылаўлоўліванне, газаачыстку), выдаленне з іх попелу і інш. 2) Машына барабаннага тыпу для прамыўкі карысных выкапняў вадой з мэтай ачысткі ад гліністых і інш. дамешкаў. Бываюць праматочныя, у якіх вада і матэрыял, што прамываецца, рухаюцца ў адным напрамку, і проціточныя, дзе яны перамяшчаюцца ў сустрэчных напрамках. Гл. таксама Абсорбер.